Відэа

Стаць лепей: мітрапаліт Веніямін аб карысці Каляднага посту – відэа

Падпісацца
Калядны пост павінен прынесці карысць для душ вернікаў і падрыхтаваць да сустрэчы радаснага і ўсімі любімага свята – Раства Хрыстова, заявіў Sputnik кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
У праваслаўных Калядны або Піліпаўскі пост пачынаецца 28 лістапада, ён заўсёды доўжыцца 40 дзён і заканчваецца 6 студзеня, у Калядную Куццю. На гэты пост заўсёды прыпадае і святкаванне Новага года, а Раство ў праваслаўных надыходзіць 7 студзеня.
"Калядны пост – гэта падрыхтоўка да Раства Хрыстова, і людзям уласціва ўпрыгожваць сваё жыллё, рыхтаваць падарункі і ствараць радасны настрой. Але важна не ўпусціць духоўны складальнік", - сказаў Уладыка Веніямін.
Паводле яго слоў, важна, каб душа рыхтавалася да свята, разважаючы і чытаючы пісанне аб тым, дзеля чаго "Хрыстос, сын Божы стаў сынам чалавечым і прыйшоў на Зямлю".
"Калядны пост схіляе нас праз абмежаванні ежы, праз аналіз свайго ўнутранага свету, праз удзел у Таінствах стаць лепшымі, дабрэйшымі, дасканалымі. Падчас посту паспрабаваць паслужыць і справай, і словам нашым блізкім", - падкрэсліў Уладыка.
Ён таксама пажадаў, каб Піліпаўскі пост прынёс максімальную карысць для душ вернікаў і падрыхтаваў усіх да радаснага свята.
Калядны пост па працягласці такі ж, як і Вялікі, ён доўжыцца 40 дзён, але пры гэтым з’яўляецца менш строгім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Піліпаўка на парозе: прыкметы і традыцыі
БПЦ і Чырвоны крыж упершыню падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Няма апраўдання: Захарава аб вобысках у Кіева-Пячэрскай лаўры
Стужка навiн
0