Першая крымінальная справа аб завышэнні цэн перададзена ў суд

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкНаведвальнік выбірае бульбу ў гіпермаркеце
Наведвальнік выбірае бульбу ў гіпермаркеце - Sputnik Беларусь, 1920, 29.11.2022
Падпісацца
Не так даўно беларускі парламент увёў адказнасць за завышэнне цэн на тавары і паслугі.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Баранавіцкая міжрайпракуратура перадала ў суд справу аб завышэнні цэн, паведамляе Генпракуратура.
Па справе праходзіць намеснік дырэктара адной з камерцыйных арганізацый – 38-гадовы мясцовы жыхар.
"Абвінавачаны 7 кастрычніка 2022 года дапусціў у гандлёвым аб’екце неабгрунтаванае павелічэнне на 13% цаны на адзін з харчовых тавараў", - растлумачылі ў пракуратуры.
Яму інкрымінавалі ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі). Максімальнае пакаранне – шэсць гадоў пазбаўлення волі. Фігурант пакуль не пад вартай: адпушчаны пад асабістае паручыцельства.

Штрафы і цэны

Не так даўно беларускі парламент прыняў папраўкі ў КаАП: уведзена адказнасць за завышэнне цэн на тавары і паслугі. Штраф складае да 20 базавых велічынь для індывідуальных прадпрымальнікаў, а для юрыдычных асоб – да 10% ад заяўленай сумы.
Жорсткае рэгуляванне цэн увялі ў Беларусі ў кастрычніку 2022 года. Спачатку ў краіне быў мараторый на павышэнне цэн. Потым склалі спісак з 370 тавараў, цэнавыя надбаўкі на якія абмежаваны. Пералік адзін раз ужо мянялі, прыбраўшы з яго, напрыклад, прадметы раскошы.
Таксама пасля ўвядзення новых правіл па цэнах улады запатрабавалі захоўваць асартымент тавараў і запаўняць паліцы. Камітэт дзяржкантролю абяцаў прымаць жорсткія меры да тых сетак і пастаўшчыкоў, якія не змогуць гэтага зрабіць.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
КДК прыгразіў "жорсткімі мерамі" бізнесу, калі раптам нешта знікне з паліц
МАРГ растлумачыў, як удалося знізіць інфляцыю ў Беларусі
ЕАБР прагназіруе адкладзены рост цэн у Беларусі
МАРГ вызначыў пералік тавараў, абавязковых для крам
Лукашэнка заклікаў не перажываць за дэфіцыт – пытанне на кантролі
Стужка навiн
0