https://bel.sputnik.by/20221129/vyznachana-data-nulyavoga-chytannya-byudzhetu-2023-u-avalnay-zale-1069583013.html
Вызначана дата "нулявога чытання" бюджэту-2023 у Авальнай зале
Вызначана дата "нулявога чытання" бюджэту-2023 у Авальнай зале
Sputnik Беларусь
Як правіла, на такую працоўную сустрэчу беларускіх парламентарыяў і членаў урада, дзе абмяркоўваецца пакет фінансавых дакументаў на наступны год, прыходзіць... 29.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-29T08:59+0300
2022-11-29T08:59+0300
2022-11-29T08:59+0300
парламент беларусі
палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб
палітыка
грамадства
беларусь
бюджэт
законапраект
фінансы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104065/97/1040659721_0:156:3001:1844_1920x0_80_0_0_e85ada0ec47cdf696307174e20eb12e2.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Дэпутацкі корпус і члены ўрада ў бліжэйшую сераду правядуць так званае "нулявое чытанне" рэспубліканскага бюджэту на наступны год, паведамілі Sputnik напярэдадні ў профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі."Нулявое чытанне" бюджэту, адзначылі там, гэта не пратакольная назва мерапрыемства. Так нефармальна называюць працоўную сустрэчу ў пашыраным фармаце парламентарыяў і ўрада, на якой абмяркоўваецца пакет асноўных фінансавых дакументаў на наступны год. Гэта заўсёды адбываецца пад канец года, з такім разлікам, каб паспець разгледзець на сесіі падрыхтаваны пакет дакументаў."У аўторак, 29 лістапада, адбудзецца пасяджэнне камісіі па бюджэце і фінансах. Будуць разгледжаны тры праекты закона: аб пазабюджэтным фондзе сацабароны, аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання і праект закона аб бюджэце на наступны год", - расказалі ў профільнай камісіі.У сераду, паводле яе інфармацыі, пройдзе працоўная сустрэча членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў і членаў урада, на якой будзе абмеркаваны пакет фінансавых дакументаў.Як правіла, на "нулявым чытанні бюджэту" прысутнічае прэм’ер-міністр краіны.Дата разгляду на сесіі пакета фінансавых дакументаў, у якія ўваходзіць і законапраект аб бюджэце на 2023 год, пакуль не вызначана, дадалі там.Больш за дзесяць гадоў Беларусь уступала ў новы год з прынятым бюджэтам. Прычым былі гады, калі праект закона аб рэспубліканскім бюджэце прымаўся дэпутатамі адразу ў двух чытаннях і ў гэты ж дзень, пасля абеду, яго ўхваляла верхняя палата парламента.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104065/97/1040659721_166:0:2833:2000_1920x0_80_0_0_3543f0b62385b4c95fe79ef13c72ac18.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
парламент беларусі, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, беларусь, бюджэт, законапраект, фінансы
парламент беларусі, палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу рб, палітыка, грамадства, беларусь, бюджэт, законапраект, фінансы
Вызначана дата "нулявога чытання" бюджэту-2023 у Авальнай зале
Як правіла, на такую працоўную сустрэчу беларускіх парламентарыяў і членаў урада, дзе абмяркоўваецца пакет фінансавых дакументаў на наступны год, прыходзіць прэм’ер-міністр.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Дэпутацкі корпус і члены ўрада ў бліжэйшую сераду правядуць так званае "нулявое чытанне" рэспубліканскага бюджэту на наступны год, паведамілі Sputnik напярэдадні ў профільнай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.
"Нулявое чытанне" бюджэту, адзначылі там, гэта не пратакольная назва мерапрыемства. Так нефармальна называюць працоўную сустрэчу ў пашыраным фармаце парламентарыяў і ўрада, на якой абмяркоўваецца пакет асноўных фінансавых дакументаў на наступны год. Гэта заўсёды адбываецца пад канец года, з такім разлікам, каб паспець разгледзець на сесіі падрыхтаваны пакет дакументаў.
"У аўторак, 29 лістапада, адбудзецца пасяджэнне камісіі па бюджэце і фінансах. Будуць разгледжаны тры праекты закона: аб пазабюджэтным фондзе сацабароны, аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання і праект закона аб бюджэце на наступны год", - расказалі ў профільнай камісіі.
У сераду, паводле яе інфармацыі, пройдзе працоўная сустрэча членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў і членаў урада, на якой будзе абмеркаваны пакет фінансавых дакументаў.
Як правіла, на "нулявым чытанні бюджэту" прысутнічае прэм’ер-міністр краіны.
"Нулявое чытанне" прадугледжана для таго, каб парламенцкі корпус мог з урадам падрабязна абмеркаваць бюджэт на наступны год, прапрацаваць усе пытанні, каб быў час унесці карэкціроўкі перад тым, як ён будзе разгледжаны ў першым, а потым у другім чытанні на сесіі", - удакладнілі ў парламенце.
Дата разгляду на сесіі пакета фінансавых дакументаў, у якія ўваходзіць і законапраект аб бюджэце на 2023 год, пакуль не вызначана, дадалі там.
Больш за дзесяць гадоў Беларусь уступала ў новы год з прынятым бюджэтам. Прычым былі гады, калі праект закона аб рэспубліканскім бюджэце прымаўся дэпутатамі адразу ў двух чытаннях і ў гэты ж дзень, пасля абеду, яго ўхваляла верхняя палата парламента.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь