https://bel.sputnik.by/20221212/lukashenka-raspav-pra-zhorstkya-damolenasts-z-putsnym-1070021065.html
Лукашэнка распавёў пра жорсткія дамоўленасці з Пуціным
Лукашэнка распавёў пра жорсткія дамоўленасці з Пуціным
Sputnik Беларусь
Беларускія і расійскія прамысловыя прадпрыемствы могуць і будуць самастойна развіваць свае кампетэнцыі без замежных партнёраў. 12.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-12T14:25+0300
2022-12-12T14:25+0300
2022-12-12T14:25+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
прамысловасць
аўто
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1a/1067221517_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_ee1ff0799f4595581ed070b1b174477e.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларусь і Расія будуць развіваць уласныя кампетэнцыі ў сферы прамысловасці без замежнікаў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас кадравых прызначэнняў у панядзелак.Паводле яго слоў, расійскі бок ужо пачаў выпускаць "Москвичи" і "Жигули", а ГАЗ будзе вырабляць "Волги", якія былі брэндам у СССР."Мы "Джылі" вырабляем. Я кажу пра аўтамабілі, якія насельніцтву патрэбны. Не начальнікам. Начальнікам вось "Аурус" яны зрабілі. Вось чыноўнікі і начальнікі будуць ездзіць. Хутка давядуць гэтую машыну. Будзе не горш за "Мэрсэдэс", - лічыць беларускі лідар.Ён нагадаў, што беларускія і расійскія прамыслоўцы выпускаюць прадукцыю пад такімі брэндамі, як МАЗ і КАМАЗ.Рынак дзвюх краін напоўнены трактарамі, машынамі і механізмамі для патрэбнасцей сельскай гаспадаркі, якія таксама выпускаюцца айчыннымі вытворцамі."Таму калі нехта сыходзіць, няхай сыходзіць. Нікога не трымайце. Але адразу ж бярыце ў рукі гэтае прадпрыемства. Не чакайце, што тут вам Галоўчанка з Сяргеенкам нейкія ўказанні дадуць і памяняюць форму ўласнасці. З гэтага моманту гэта ваша ўласнасць" , - Падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/1a/1067221517_176:0:2907:2048_1920x0_80_0_0_c5f11050df7e2426c813d0d243c76946.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, прамысловасць, аўто, эканоміка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, прамысловасць, аўто, эканоміка
Лукашэнка распавёў пра жорсткія дамоўленасці з Пуціным
Беларускія і расійскія прамысловыя прадпрыемствы могуць і будуць самастойна развіваць свае кампетэнцыі без замежных партнёраў.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. Беларусь і Расія будуць развіваць уласныя кампетэнцыі ў сферы прамысловасці без замежнікаў, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас кадравых прызначэнняў у панядзелак.
"Мы з прэзідэнтам Пуціным жорстка дамовіліся. Пайшлі – сыходзьце. Мы будзем развіваць свае кампетэнцыі, сваю вытворчасць самі. І мы справімся", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, расійскі бок ужо пачаў выпускаць "Москвичи" і "Жигули", а ГАЗ будзе вырабляць "Волги", якія былі брэндам у СССР.
"Мы "Джылі" вырабляем. Я кажу пра аўтамабілі, якія насельніцтву патрэбны. Не начальнікам. Начальнікам вось "Аурус" яны зрабілі. Вось чыноўнікі і начальнікі будуць ездзіць. Хутка давядуць гэтую машыну. Будзе не горш за "Мэрсэдэс", - лічыць беларускі лідар.
Ён нагадаў, што беларускія і расійскія прамыслоўцы выпускаюць прадукцыю пад такімі брэндамі, як МАЗ і КАМАЗ.
Рынак дзвюх краін напоўнены трактарамі, машынамі і механізмамі для патрэбнасцей сельскай гаспадаркі, якія таксама выпускаюцца айчыннымі вытворцамі.
"Таму калі нехта сыходзіць, няхай сыходзіць. Нікога не трымайце. Але адразу ж бярыце ў рукі гэтае прадпрыемства. Не чакайце, што тут вам Галоўчанка з Сяргеенкам нейкія ўказанні дадуць і памяняюць форму ўласнасці. З гэтага моманту гэта ваша ўласнасць" , - Падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь