https://bel.sputnik.by/20221212/perabo-z-elektrychnastsyu--zno-aranzhavy-zroven-nebyaspek--nastupstvy-nepagadz-1070007427.html
Перабоі з электрычнасцю і зноў аранжавы ўзровень небяспекі – наступствы непагадзі
Перабоі з электрычнасцю і зноў аранжавы ўзровень небяспекі – наступствы непагадзі
Sputnik Беларусь
У кожным населеным пункце краіны назіраліся праблемы з электразабеспячэннем. У многіх месцах працягваюцца работы па ліквідацыі праблем пасля снежных выхадных. 12.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-12T10:17+0300
2022-12-12T10:17+0300
2022-12-12T10:17+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
беларусь
снег
галалёдзіца
электрычнасць
траўма
прырода
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0c/1070002622_0:1:1200:676_1920x0_80_0_0_410cdab0774e7aebda7868d695518eb2.jpg
МІНСК, 12 сне – Sputnik. У 113 населеных пунктах краіны яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белэнерга".За мінулыя суткі з-за ледзянога дажджу і моцных снегападаў перабоі са святлом былі ў больш як 400 населеных пунктах краіны. Найбольш праблем было ў Мінскай вобласці.З 11 снежня па сённяшнюю раніцу над аднаўленнем электразабеспячэння працавалі 342 чалавекі і 133 адзінкі тэхнікі.Зноў снегапады і галалёдМНС папярэджвае аб аранжавым узроўні небяспекі на панядзелак, 12 снежня. На дарогах краіны будзе галалёд, магчымы снег. Сярод асноўных фактараў небяспекі – пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадач, магчымы праблемы з рухам транспарту, высокая рызыка ДТЗ і траўматызму.Паводле звестак Белгідрамета, днём у панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёва-заходні, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ад –12°С уначы да –1°С днём.Траўмы і абмаражэнніТолькі за мінулыя снежныя дні ад наступстваў непагадзі, сумётаў і галалёду пацярпелі каля 2 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ад прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.Так, паводле даных з 21 лістапада па 6 снежня, больш як 5 244 чалавек звярнуліся па дапамогу да ўрачоў з галалёднымі і халадовымі траўмамі. На раніцу 12 снежня колькасць пацярпелых павялічылася ўжо да 7 242.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20221127/yak-zastseragchy-syabe--galald-raskaza-tramatolag-artaped-1069355606.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0c/1070002622_4:0:1200:897_1920x0_80_0_0_5d7f3e81d62e1a5d432503eaae063704.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, беларусь, снег, галалёдзіца, электрычнасць, траўма, прырода, грамадства
надвор'е, прагноз надвор'я, беларусь, снег, галалёдзіца, электрычнасць, траўма, прырода, грамадства
Перабоі з электрычнасцю і зноў аранжавы ўзровень небяспекі – наступствы непагадзі
У кожным населеным пункце краіны назіраліся праблемы з электразабеспячэннем. У многіх месцах працягваюцца работы па ліквідацыі праблем пасля снежных выхадных.
МІНСК, 12 сне – Sputnik. У 113 населеных пунктах краіны яшчэ працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белэнерга".
За мінулыя суткі з-за ледзянога дажджу і моцных снегападаў перабоі са святлом былі ў больш як 400 населеных пунктах краіны. Найбольш праблем было ў Мінскай вобласці.
З 11 снежня па сённяшнюю раніцу над аднаўленнем электразабеспячэння працавалі 342 чалавекі і 133 адзінкі тэхнікі.
"Арганізацыі энергазабеспячэння вядуць пастаянны маніторынг метэаралагічнай абстаноўкі. Мабілізаваны неабходныя сілы і сродкі для аператыўнага ўстаранення тэхналагічных парушэнняў у выпадку іх узнікнення. Аварыйныя брыгады нясуць кругласутачнае дзяжурства", - дадалі ў Мінэнерга.
МНС папярэджвае аб аранжавым узроўні небяспекі на панядзелак, 12 снежня. На дарогах краіны будзе галалёд, магчымы снег. Сярод асноўных фактараў небяспекі – пашкоджанне і абрыў ліній сувязі і электраперадач, магчымы праблемы з рухам транспарту, высокая рызыка ДТЗ і траўматызму.
Паводле звестак Белгідрамета, днём у панядзелак будзе воблачна з праясненнямі. Па большай частцы рэспублікі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. Вецер паўднёва-заходні, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ад –12°С уначы да –1°С днём.
Толькі за мінулыя снежныя дні ад наступстваў непагадзі, сумётаў і галалёду пацярпелі каля 2 тысяч чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ад прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Так, паводле даных з 21 лістапада па 6 снежня, больш як 5 244 чалавек звярнуліся па дапамогу да ўрачоў з галалёднымі і халадовымі траўмамі. На раніцу 12 снежня колькасць пацярпелых павялічылася ўжо да 7 242.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь