https://bel.sputnik.by/20221213/mnsk-ratyfkava-paprak--pagadnenne-z-rf-ab-peravaltsy-naftapradukta-1070038226.html
Мінск ратыфікаваў папраўкі ў пагадненне з РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў
Мінск ратыфікаваў папраўкі ў пагадненне з РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў
Sputnik Беларусь
Законапраект быў падпісаны бакамі ў лютым 2021 года і прыняты абедзвюма палатамі беларускага парламента ў лістападзе 2022-га. 13.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-13T09:25+0300
2022-12-13T09:25+0300
2022-12-13T09:25+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
пагадненне
нафта
нафтапрадукты
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_0:151:2945:1808_1920x0_80_0_0_26a7d19bcbf2c5c90820fee539843d3f.jpg
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Беларускі бок завяршыў працэдуру ратыфікацыі паправак у міжурадавае пагадненне з Расіяй, адпаведны закон апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Размова ідзе аб пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у партах Расіі для экспарту ў трэція краіны, якое пашырае колькасць даступных для транзіту марскіх партоў.Гэты законапраект ад 19 лютага 2021 года быў прыняты абедзвюма палатамі беларускага парламента ў лістападзе гэтага года. Цяпер закон падпісаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Гэтым пагадненнем прадугледжваюцца гарантаваныя па колькасці і наменклатуры аб’ёмы перавалкі нафтапрадуктаў у расійскіх партах да 2023 года ўключна. Таксама дакументам фіксуецца сумарны кошт чыгуначнай перавозкі, паслуг кампаній-аператараў і перавалкі на ўсе заяўленыя гадавыя аб’ёмы нафтапрадуктаў.Нагадаем, што ў лютым мінулага года ўрады Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты для іх далейшага экспарту ў трэція краіны. Гэты дакумент прадугледжваў перавалку больш за 9,8 мільёна тон грузаў (у асноўным мазуту, бензіну і масла) у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах.Як паведамляў раней намеснік кіраўніка беларускага ўрада Пётр Пархомчык, Беларусь за дзесяць месяцаў гэтага года пераправіла па чыгунцы ў расійскія парты 4,3 мільёна тон грузаў на экспарт. Краіна за гэты перыяд павялічыла аб’ёмы адгрузак у 2,5 разы ў параўнанні з такім жа паказчыкам мінулага года.Паводле даных на сярэдзіну кастрычніка, для апрацоўкі беларускіх экспартных грузаў задзейнічаны 14 партоў Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/07/1056273039_118:0:2849:2048_1920x0_80_0_0_12ef60dd5129f79bad8389d0f0b9cee7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пагадненне, нафта, нафтапрадукты, эканоміка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, пагадненне, нафта, нафтапрадукты, эканоміка
Мінск ратыфікаваў папраўкі ў пагадненне з РФ аб перавалцы нафтапрадуктаў
Законапраект быў падпісаны бакамі ў лютым 2021 года і прыняты абедзвюма палатамі беларускага парламента ў лістападзе 2022-га.
МІНСК, 13 сне – Sputnik. Беларускі бок завяршыў працэдуру ратыфікацыі паправак у міжурадавае пагадненне з Расіяй, адпаведны закон апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Размова ідзе аб пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у партах Расіі для экспарту ў трэція краіны, якое пашырае колькасць даступных для транзіту марскіх партоў.
Гэты законапраект ад 19 лютага 2021 года быў прыняты абедзвюма палатамі беларускага парламента ў лістападзе гэтага года. Цяпер закон падпісаў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Гэтым пагадненнем прадугледжваюцца гарантаваныя па колькасці і наменклатуры аб’ёмы перавалкі нафтапрадуктаў у расійскіх партах да 2023 года ўключна. Таксама дакументам фіксуецца сумарны кошт чыгуначнай перавозкі, паслуг кампаній-аператараў і перавалкі на ўсе заяўленыя гадавыя аб’ёмы нафтапрадуктаў.
Нагадаем, што ў лютым мінулага года ўрады Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты для іх далейшага экспарту ў трэція краіны. Гэты дакумент прадугледжваў перавалку больш за 9,8 мільёна тон грузаў (у асноўным мазуту, бензіну і масла) у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах.
Як паведамляў раней намеснік кіраўніка беларускага ўрада Пётр Пархомчык, Беларусь за дзесяць месяцаў гэтага года пераправіла па чыгунцы ў расійскія парты 4,3 мільёна тон грузаў на экспарт. Краіна за гэты перыяд павялічыла аб’ёмы адгрузак у 2,5 разы ў параўнанні з такім жа паказчыкам мінулага года.
Паводле даных на сярэдзіну кастрычніка, для апрацоўкі беларускіх экспартных грузаў задзейнічаны 14 партоў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь