https://bel.sputnik.by/20221214/novy-krank-mzs-nazva-pryyarytety-zneshnyay-paltyk-1070083578.html
Новы кіраўнік МЗС назваў прыярытэты знешняй палітыкі
Новы кіраўнік МЗС назваў прыярытэты знешняй палітыкі
Sputnik Беларусь
Раней Сяргей Алейнік быў першым намеснікам міністра замежных спраў, а пасля раптоўнай смерці Уладзіміра Макея ўзначаліў ведамства. 14.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-14T10:47+0300
2022-12-14T10:47+0300
2022-12-14T10:50+0300
сяргей алейнік
мзс беларусі
беларусь
палітыка
уладзімір макей
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0e/1070080764_0:417:2899:2048_1920x0_80_0_0_636eba17de6c0ab59fadf9429b63c5df.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Праца па пераарыентацыі экспарту і мінімізацыі выдаткаў ад уведзеных абмежаванняў будзе працягнута, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.У сераду прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка прадставіў калектыву знешнепалітычнага ведамства новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.Як заявіў кіраўнік МЗС, прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі застаюцца нязменнымі. Галоўнае, паводле яго слоў, - захаванне і ўмацаванне суверэнітэту краіны, а таксама эканамічнага патэнцыялу. Яшчэ адзін прыярытэт – павышэнне дабрабыту грамадзян.Алейнік дадаў, што ў аснову ставіліся і ставяцца знешнеэканамічныя інтарэсы. У тым ліку гэта геаграфічная і таварная дыверсіфікацыя экспарту. Паводле яго слоў, працягнецца пераарыентаванне паставак, якія раней ішлі ва Украіну і ў заходнія краіны.Таксама дыпламат заявіў, што ўдзячны прэзідэнту Беларусі за аказаны давер.Новы міністрСяргей Алейнік з лютага 2022 года займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў. Указ аб яго прызначэнні на галоўную пасаду ў МЗС быў падпісаны 13 снежня.Новы міністр мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, у яго двое сыноў.Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Таксама вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі. У беларускім знешнепалітычным ведамстве працуе з 1992 года. Быў паслом у Вялікабрытаніі, пастаянным прадстаўніком пры Міжнароднай марской арганізацыі, паслом у Ірландыі па сумяшчальніцтве.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0e/1070080764_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_8f45406d7c13d4d88a2a78731519a1af.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, мзс беларусі, беларусь, палітыка, уладзімір макей
сяргей алейнік, мзс беларусі, беларусь, палітыка, уладзімір макей
Новы кіраўнік МЗС назваў прыярытэты знешняй палітыкі
10:47 14.12.2022 (абноўлена: 10:50 14.12.2022) Раней Сяргей Алейнік быў першым намеснікам міністра замежных спраў, а пасля раптоўнай смерці Уладзіміра Макея ўзначаліў ведамства.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Праца па пераарыентацыі экспарту і мінімізацыі выдаткаў ад уведзеных абмежаванняў будзе працягнута, пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.
У сераду прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка прадставіў калектыву знешнепалітычнага ведамства новага міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.
Як заявіў кіраўнік МЗС, прыярытэты знешняй палітыкі Беларусі застаюцца нязменнымі. Галоўнае, паводле яго слоў, - захаванне і ўмацаванне суверэнітэту краіны, а таксама эканамічнага патэнцыялу. Яшчэ адзін прыярытэт – павышэнне дабрабыту грамадзян.
Алейнік дадаў, што ў аснову ставіліся і ставяцца знешнеэканамічныя інтарэсы. У тым ліку гэта геаграфічная і таварная дыверсіфікацыя экспарту. Паводле яго слоў, працягнецца пераарыентаванне паставак, якія раней ішлі ва Украіну і ў заходнія краіны.
Таксама дыпламат заявіў, што ўдзячны прэзідэнту Беларусі за аказаны давер.
"Усведамляю, што гэта вялікая адказнасць", - адзначыў Алейнік.
Сяргей Алейнік з лютага 2022 года займаў пасаду першага намесніка міністра замежных спраў. Указ аб яго прызначэнні на галоўную пасаду ў МЗС быў падпісаны 13 снежня.
Новы міністр мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Валодае англійскай і нямецкай мовамі. Жанаты, у яго двое сыноў.
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. Таксама вучыўся ў Дыпламатычнай акадэміі пры МЗС Аўстрыі. У беларускім знешнепалітычным ведамстве працуе з 1992 года. Быў паслом у Вялікабрытаніі, пастаянным прадстаўніком пры Міжнароднай марской арганізацыі, паслом у Ірландыі па сумяшчальніцтве.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь