https://bel.sputnik.by/20221214/zbornaya-argentsny-vyyshla--fnal-chempyanatu-svetu-pa-futbole-1070081037.html
Зборная Аргенціны выйшла ў фінал чэмпіянату свету па футболе
Зборная Аргенціны выйшла ў фінал чэмпіянату свету па футболе
Sputnik Беларусь
Матч завяршыўся з разгромным лікам 3:0, наступным сапернікам аргенцінцаў будзе пераможца матча паміж камандамі Францыі і Марока. 14.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-14T09:49+0300
2022-12-14T09:49+0300
2022-12-14T09:49+0300
катар
чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022
спорт
у свеце
футбол
аргенціна
харватыя
францыя
марока
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069347106_0:0:2093:1177_1920x0_80_0_0_4b58b175703d4b942cb3c9a48d1d4445.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Зборная Аргенціны па футболе абыграла каманду Харватыі ў паўфінале чэмпіянату свету па футболе ў Катары.Сустрэча 1/2 фіналу прайшла ў аўторак на стадыёне "Лусаіл Айканік" і завяршылася з разгромным лікам 3:0 на карысць аргенцінцаў.У складзе пераможцаў дубль аформіў Хуліян Альварэс (39-я і 69-я хвіліны), таксама вызначыўся Ліянель Месі (34, з пенальці).Такім чынам зборная Аргенціны выйшла ў фінал турніру ў Катары. Наступны матч чакае каманду 18 снежня, дзе ў Эль-Хаўры яна сустрэнецца з пераможцам гульні паміж камандамі Францыі і Марока.Нагадаем, што зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых футбольных каманд свету. А для французаў будучы паўфінал стане сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.Лепшы гулецЛепшым гульцом паўфінальнага матча супраць каманды Харватыі быў прызнаны капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі, пра гэта паведаміла прэс-служба зборнай у Twitter. Ён стаў рэкардсменам нацыянальнай каманды па колькасці галоў на чэмпіянатах свету па футболе (11).Матч з харватамі стаў для Месі 25-м па ліку на чэмпіянатах свету. Аргенцінец дзеліць першае месца па колькасці гульняў на сусветных першынствах з немцам Лотарам Матэусам.Форвард забіў пяты мяч на турніры і разам з французам Кіліянам Мбапе ўзначальвае бамбардзірскую гонку чэмпіянату свету ў Катары.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
катар
аргенціна
харватыя
францыя
марока
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/16/1069347106_233:0:2093:1395_1920x0_80_0_0_125623ba801324019e60ae8f9395f585.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, спорт, у свеце, футбол, аргенціна, харватыя, францыя, марока
катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, спорт, у свеце, футбол, аргенціна, харватыя, францыя, марока
Зборная Аргенціны выйшла ў фінал чэмпіянату свету па футболе
Матч завяршыўся з разгромным лікам 3:0, наступным сапернікам аргенцінцаў будзе пераможца матча паміж камандамі Францыі і Марока.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Зборная Аргенціны па футболе абыграла каманду Харватыі ў паўфінале чэмпіянату свету па футболе ў Катары.
Сустрэча 1/2 фіналу прайшла ў аўторак на стадыёне "Лусаіл Айканік" і завяршылася з разгромным лікам 3:0 на карысць аргенцінцаў.
У складзе пераможцаў дубль аформіў Хуліян Альварэс (39-я і 69-я хвіліны), таксама вызначыўся Ліянель Месі (34, з пенальці).
Такім чынам зборная Аргенціны выйшла ў фінал турніру ў Катары. Наступны матч чакае каманду 18 снежня, дзе ў Эль-Хаўры яна сустрэнецца з пераможцам гульні паміж камандамі Францыі і Марока.
Нагадаем, што зборная Марока стала першым у гісторыі прадстаўніком Афрыкі, які прабіўся ў квартэт наймацнейшых футбольных каманд свету. А для французаў будучы паўфінал стане сёмым у гісторыі. У трох з іх каманда выйгравала, затым двойчы заваёўвала Кубак свету і адзін раз прайграла ў вырашальным паядынку.
Лепшым гульцом паўфінальнага матча супраць каманды Харватыі быў прызнаны капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі, пра гэта паведаміла прэс-служба зборнай у Twitter. Ён стаў рэкардсменам нацыянальнай каманды па колькасці галоў на чэмпіянатах свету па футболе (11).
Матч з харватамі стаў для Месі 25-м па ліку на чэмпіянатах свету. Аргенцінец дзеліць першае месца па колькасці гульняў на сусветных першынствах з немцам Лотарам Матэусам.
Форвард забіў пяты мяч на турніры і разам з французам Кіліянам Мбапе ўзначальвае бамбардзірскую гонку чэмпіянату свету ў Катары.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь