https://bel.sputnik.by/20221215/frantsyya-vyyshla--fnal-chs-pa-futbole-u-paryzhy-peramogu-adznachyl-sutyknennyam-1070120287.html
Францыя выйшла ў фінал ЧС па футболе, у Парыжы перамогу адзначылі сутыкненнямі
Францыя выйшла ў фінал ЧС па футболе, у Парыжы перамогу адзначылі сутыкненнямі
Sputnik Беларусь
Зараз французаў чакае схватка ў фінале мундыялю са зборнай Аргенціны. 15.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-15T10:07+0300
2022-12-15T10:07+0300
2022-12-15T10:07+0300
катар
чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022
футбол
спорт
у свеце
францыя
парыж
марока
аргенціна
харватыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0f/1070115750_0:0:2637:1483_1920x0_80_0_0_a8d1202a371c0c51d2a5e5d488fe643f.jpg
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Зборная Францыі па футболе выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Катары, абгуляўшы каманду Марока, перадае Sputnik.Сустрэча паўфіналістаў прайшла на стадыёне "Эль-Байт" і завяршылася лікам 2:0 на карысць французаў.Дзеючыя чэмпіёны забілі першы гол на пятай хвіліне – вызначыўся Тэа Эрнандэс. Другі мяч у вароты мараканцаў на 79-й хвіліне забіў гулец французскай зборнай Рандаль Кола-Муані.Сутыкненні з паліцыяйПасля паўфіналу ў Парыжы балельшчыкі сталі збірацца на Елісейскіх палях, каб адсвяткаваць перамогу. Яны запускалі салюты, палілі фаеры. Паліцыя накіравала на месца збору футбольных фанатаў удвая больш вартавых парадку, чым у іншыя дні матчаў.Спачатку святкаванне перамогі праходзіла мірна, аднак ужо ноччу балельшчыкі пачалі кідаць у праваахоўнікаў бутэлькі і фаеры, пасля чаго паліцыя пачала адціскаць натоўп. Для разгону агрэсіўна настроеных фанатаў былі выкарыстаны гумавыя кулі.Сутыкненні адбыліся таксама ў Ніцы, там паліцыі для ўціхамірвання фанатаў прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ.Фінал ЧС-2022 у Катары пройдзе 18 снежня. На стадыёне "Лусаіл Айканік" пройдзе вырашальны матч паміж зборнымі Аргенціны і Францыі. Абедзве каманды – двухразовыя чэмпіёны свету. Французы перамагалі ў 1998 і 2018-м, аргенцінцы – у 1978 і 1986-м.Днём раней у матчы за трэцяе месца згуляюць зборныя Марока і Харватыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
катар
францыя
парыж
марока
аргенціна
харватыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0f/1070115750_177:0:2402:1669_1920x0_80_0_0_2c5b16b92378d852873b52337c6e4489.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, футбол, спорт, у свеце, францыя, парыж, марока, аргенціна, харватыя
катар, чэмпіянат свету па футболе ў катары - 2022, футбол, спорт, у свеце, францыя, парыж, марока, аргенціна, харватыя
Францыя выйшла ў фінал ЧС па футболе, у Парыжы перамогу адзначылі сутыкненнямі
Зараз французаў чакае схватка ў фінале мундыялю са зборнай Аргенціны.
МІНСК, 15 сне – Sputnik. Зборная Францыі па футболе выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Катары, абгуляўшы каманду Марока, перадае Sputnik.
Сустрэча паўфіналістаў прайшла на стадыёне "Эль-Байт" і завяршылася лікам 2:0 на карысць французаў.
Дзеючыя чэмпіёны забілі першы гол на пятай хвіліне – вызначыўся Тэа Эрнандэс. Другі мяч у вароты мараканцаў на 79-й хвіліне забіў гулец французскай зборнай Рандаль Кола-Муані.
Пасля паўфіналу ў Парыжы балельшчыкі сталі збірацца на Елісейскіх палях, каб адсвяткаваць перамогу. Яны запускалі салюты, палілі фаеры. Паліцыя накіравала на месца збору футбольных фанатаў удвая больш вартавых парадку, чым у іншыя дні матчаў.
Спачатку святкаванне перамогі праходзіла мірна, аднак ужо ноччу балельшчыкі пачалі кідаць у праваахоўнікаў бутэлькі і фаеры, пасля чаго паліцыя пачала адціскаць натоўп. Для разгону агрэсіўна настроеных фанатаў былі выкарыстаны гумавыя кулі.
Сутыкненні адбыліся таксама ў Ніцы, там паліцыі для ўціхамірвання фанатаў прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ.
Фінал ЧС-2022 у Катары пройдзе 18 снежня. На стадыёне "Лусаіл Айканік" пройдзе вырашальны матч паміж зборнымі Аргенціны і Францыі. Абедзве каманды – двухразовыя чэмпіёны свету. Французы перамагалі ў 1998 і 2018-м, аргенцінцы – у 1978 і 1986-м.
Днём раней у матчы за трэцяе месца згуляюць зборныя Марока і Харватыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь