Лукашэнка расказаў, што абмяркуе з Пуціным у панядзелак
12:02 16.12.2022 (абноўлена: 12:51 16.12.2022)
© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
© пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Лідары дзвюх краін правядуць вочную асабістую сустрэчу ў беларускай сталіцы і дэталёва абмяркуюць актуальны, як двухбаковы, так і міжнародны парадак дня.
МІНСК, 16 сне – Sputnik. На будучай сустрэчы кіраўнікі Беларусі і Расіі абмяркуюць пытанні стратэгічнага характару, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, лідары дзвюх краін нададуць увагу менавіта стратэгічным пытанням і ў першую чаргу ў эканамічнай сферы.
"Так, мы будзем гаварыць аб ваенна-палітычнай сітуацыі вакол нашых дзяржаў. Вядома, мы не адыдзем ад пытання не толькі ВПК, але і будзем гаварыць аб абараназдольнасці, бяспецы", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Пры гэтым беларускі лідар звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады, што галоўным пытаннем будучых перагавораў з расійскім прэзідэнтам будзе менавіта эканоміка.
Страшныя санкцыі
Беларускі лідар яшчэ раз нагадаў удзельнікам нарады, што ў бліжэйшы час чакаюцца перагаворы з расійскім бокам на самым высокім узроўні.
"Не так даўно ў ходзе кантактаў з кіраўніцтвам Расіі мы дамовіліся, што такія перагаворы пройдуць да канца года. Мы дэталёва прааналізуем праблемы на самым высокім узроўні, якія патрабуюць неадкладных рашэнняў", - удакладніў ён.
Пасля чаго дадаў, што ўсё гэта непасрэдна звязана з развіццём эканамічнай сферы, забеспячэннем стабільнасці фінансавай сістэмы і дабрабытам людзей.
"Раней, сустракаючыся з прэзідэнтам, кіраўніцтвам Расіі, мы абмяркоўвалі пытанні тактычнага характару. Ад гэтага было нікуды не дзецца, паколькі супраць Расіі і Беларусі былі ўведзены страшныя, можна сказаць, санкцыі. Супраць Расіі накшталт каля 900 нейкіх там", – асабліва адзначыў Лукашэнка.
Тактычны характар
На яго думку, санкцыі супраць беларускага боку на Захадзе ўвялі, каб не даць Расіі абысці рэстрыкцыі пры дапамозе Мінска. Усё гэта запатрабавала неадкладнай рэакцыі.
"Гэта былі пытанні бягучага тактычнага ў асноўным характару. Хоць мы на кожнай сустрэчы праз гэтыя пытанні спрабавалі зазірнуць у будучыню", - удакладніў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён дадаў, што па папярэдняй дамоўленасці прэзідэнты дзвюх краін у ходзе сустрэчы нададуць увагу вырашэнню праблем, звязаных з ажыццяўленнем саюзных праграм.
Канспіролагам на заметку
"Мы з прэзідэнтам Пуціным зацвердзілі гэтыя праграмы і даручылі нашым урадам, міністрам, спецыялістам дзейнічаць у рамках гэтых праграм. Як мне дакладваюць, рэалізавана пад 60% усіх мерапрыемстваў з гэтых праграм. Гэта нядрэнныя тэмпы", - лічыць Лукашэнка.
Паводле яго слоў, у ходзе рэалізацыі праграм урады дзвюх краін уперліся ў пытанні, якія самастойна вырашыць яны не змаглі.
"Не таму, што яны дрэнныя спецыялісты, а таму, што гэта пытанні прэзідэнтаў. Па канстытуцыях Расіі і Беларусі гэта нашы пытанні з Пуціным", - растлумачыў Лукашэнка.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу, што дамоўленасць з прэзідэнтам Расіі аб сустрэчы для вырашэння ўсяго комплексу пытанняў была дасягнута яшчэ паўгода таму.
"Вось, як у нас прынята па-журналістску гаварыць, канспіралогія ўсіх праблем і асаблівасцей будучых нашых перагавораў", - рэзюміраваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыляціць у Мінск
Лукашэнка распавёў пра жорсткія дамоўленасці з Пуціным
Украіна спрабуе ўцягнуць НАТА ў канфлікт - Лукашэнка
Захад свядома памнажае хаос і абвастрае абстаноўку ў свеце - Пуцін
Лукашэнка папярэдзіў аб наступствах ядзернай вайны словамі Эйнштэйна