https://bel.sputnik.by/20221220/praekt-zakona-ab-usebelaruskm-narodnym-skhodze-prynyaty--pershym-chytann-1070303902.html
Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" прыняты ў першым чытанні
Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" прыняты ў першым чытанні
Sputnik Беларусь
Законапраект распрацоўваўся беларускімі дэпутатамі і мінулай восенню прайшоў грамадскае абмеркаванне. 20.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-20T15:36+0300
2022-12-20T15:36+0300
2022-12-20T15:36+0300
унс
усебеларускі народны сход
грамадства
палітыка
беларусь
закон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104066/02/1040660286_0:7:3001:1695_1920x0_80_0_0_25fd13d7634eabed63ad0c051fca9dd8.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе", паведамляе карэспандэнт Sputnik.У Авальнай зале закон прадставіла старшыня камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Святлана Любецкая.Паводле яе слоў, праектам закона ўводзіцца яшчэ адзін вышэйшы орган народаўладдзя ў краіне – Усебеларускі народны сход (УНС). Дакумент змяшчае палажэнні, накіраваныя на фарміраванне УНС, замацоўваецца і прававы статус дэлегата схода.Любецкая паведаміла, што ў другім чытанні праект закона неабходна прыняць у пачатку 2023 года, каб ён уступіў у законную сілу да сакавіка наступнага года.У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104066/02/1040660286_128:0:2795:2000_1920x0_80_0_0_fe5cfd50b86e162b4512ce69dca33540.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
унс, усебеларускі народны сход, грамадства, палітыка, беларусь, закон
унс, усебеларускі народны сход, грамадства, палітыка, беларусь, закон
Праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе" прыняты ў першым чытанні
Законапраект распрацоўваўся беларускімі дэпутатамі і мінулай восенню прайшоў грамадскае абмеркаванне.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект закона "Аб Усебеларускім народным сходзе", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
У Авальнай зале закон прадставіла старшыня камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Святлана Любецкая.
Паводле яе слоў, праектам закона ўводзіцца яшчэ адзін вышэйшы орган народаўладдзя ў краіне – Усебеларускі народны сход (УНС). Дакумент змяшчае палажэнні, накіраваныя на фарміраванне УНС, замацоўваецца і прававы статус дэлегата схода.
Любецкая паведаміла, што ў другім чытанні праект закона неабходна прыняць у пачатку 2023 года, каб ён уступіў у законную сілу да сакавіка наступнага года.
У праекце закона вызначана, што дэлегаты будуць выбірацца ад розных пластоў насельніцтва – у тым ліку, ад дэпутацкага корпуса і грамадзянскай супольнасці. Ад палітычных партый выбірацца яны не будуць. Акрамя гэтага, дэлегатам не можа быць асоба, якая не з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.
УНС надзяляецца правам зацвярджаць Ваенную дактрыну Беларусі, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, аб’яўляць імпічмент, ваеннае становішча ў краіне, прымаць рашэнне аб накіраванні ваеннаслужачых за межы краіны для забеспячэння калектыўнай бяспекі.
У адпаведнасці з праектам закона, УНС будзе збірацца не менш за адзін раз у год, але пры неабходнасці можа і часцей.
Старшыня УНС і яго намеснікі будуць выконваць свае абавязкі на прафесійнай аснове.
Акрамя гэтага, сход надзяляецца правам прызначаць святы, а таксама даваць дазвол на ўзбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні да суддзяў.
Праект закона перад тым, як яго пачалі разглядаць у Авальнай залі, быў абмеркаваны на ўзроўні прэзідэнта. Восенню ён таксама прайшоў грамадскае абмеркаванне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
Лукашэнка канстатаваў, што "людзі часам
не зусім разумеюць сутнасць УНС"