https://bel.sputnik.by/20221214/uns--vybranne-suddzya-deputaty-prynyal-zakonapraekt-pa-sudovym-ladze-1070090222.html
УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
Sputnik Беларусь
Беларускія парламентарыі ў сераду разглядаюць цэлы пакет дакументаў, у тым ліку, якія датычацца судоў і іх работы. 14.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-14T12:28+0300
2022-12-14T12:28+0300
2022-12-14T12:28+0300
суд
кодэкс
суддзі
унс
законапраект
беларусь
парламент беларусі
нацыянальны сход рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102658/80/1026588076_0:106:1365:874_1920x0_80_0_0_4d0a5f5019f63f874506860026592146.jpg
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змене кодэксаў па пытаннях судовага ладу і статусу суддзяў", перадае Sputnik.Пасяджэнне дзевятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання праходзіць у сераду.У законапраекце ёсць нормы, якія накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных палажэнняў аб парадку выбрання на пасаду і вызвалення ад пасады суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, прывядзенне паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда ў адпаведнасць з кампетэнцыяй гэтага органа і шэраг іншых.Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандр Амельянюк адзначыў, што перш за ўсё папраўкі ў законе абумоўлены ўнясеннем змяненняў у Канстытуцыю.Паводле яго слоў, змяненні закрануць і пункты, якія датычацца фарміравання вышэйшых судовых органаў."Гэта перадача паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы Усебеларускаму народнаму сходу, які будзе фарміраваць вышэйшыя судовыя органы краіны і вырашаць шэраг іншых пытанняў, звязаных з работай вышэйшых судовых органаў", - дадаў намеснік старшыні.Таксама быў прыняты ў першым чытанні праект закона "Аб змене законаў па пытаннях канстытуцыйнага судаводства". Змены закранаюць больш за палову яго тэксту.Сярод новаўвядзенняў – замацаванне асаблівасці разгляду канстытуцыйных скарг грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных праў і свабод, а таксама запытаў судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе судамі канкрэтных спраў.Дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект "Аб праекце Кодэкса грамадзянскага судаводства Беларусі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102658/80/1026588076_0:0:1365:1024_1920x0_80_0_0_3d6384d3cf8948abfb5ff3c78769246b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
суд, кодэкс, суддзі, унс, законапраект, беларусь, парламент беларусі, нацыянальны сход рб
суд, кодэкс, суддзі, унс, законапраект, беларусь, парламент беларусі, нацыянальны сход рб
УНС і выбранне суддзяў: дэпутаты прынялі законапраект па судовым ладзе
Беларускія парламентарыі ў сераду разглядаюць цэлы пакет дакументаў, у тым ліку, якія датычацца судоў і іх работы.
МІНСК, 14 сне – Sputnik. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змене кодэксаў па пытаннях судовага ладу і статусу суддзяў", перадае Sputnik.
Пасяджэнне дзевятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання праходзіць у сераду.
У законапраекце ёсць нормы, якія накіраваны на рэалізацыю канстытуцыйных палажэнняў аб парадку выбрання на пасаду і вызвалення ад пасады суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, прывядзенне паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда ў адпаведнасць з кампетэнцыяй гэтага органа і шэраг іншых.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандр Амельянюк адзначыў, што перш за ўсё папраўкі ў законе абумоўлены ўнясеннем змяненняў у Канстытуцыю.
"Мы адобрылі змяненні ў Канстытуцыю, а з ёй памяняўся шэраг палажэнняў, якія істотна ўплываюць на парадак фарміравання вышэйшых судовых органаў. Гэтыя змяненні неабходна ўнесці ў кодэкс судовага ладу. Перш за ўсё ўнясенне змяненняў у гэты кодэкс абумоўлена ўнясеннем змяненняў у Канстытуцыю", - сказаў Амельянюк.
Паводле яго слоў, змяненні закрануць і пункты, якія датычацца фарміравання вышэйшых судовых органаў.
"Гэта перадача паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы Усебеларускаму народнаму сходу, які будзе фарміраваць вышэйшыя судовыя органы краіны і вырашаць шэраг іншых пытанняў, звязаных з работай вышэйшых судовых органаў", - дадаў намеснік старшыні.
Таксама быў прыняты ў першым чытанні праект закона "Аб змене законаў па пытаннях канстытуцыйнага судаводства". Змены закранаюць больш за палову яго тэксту.
Сярод новаўвядзенняў – замацаванне асаблівасці разгляду канстытуцыйных скарг грамадзян на парушэнні іх канстытуцыйных праў і свабод, а таксама запытаў судоў агульнай юрысдыкцыі аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе судамі канкрэтных спраў.
Дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект "Аб праекце Кодэкса грамадзянскага судаводства Беларусі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь