Візіт Пуціна ў Мінск прайшоў вельмі рэзультатыўна – Лебедзеў

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў
Кіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2022
Падпісацца
У Мінску праходзіць пасяджэнне пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц СНД у статутных органах садружнасці.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Старшыня Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў назваў візіт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Мінск вельмі выніковым, а выказванні прэзідэнтаў – абнадзейлівымі.
"Вынікі візіту, мне здаецца, садзейнічаюць таму, што наша бяспека (і Расійскай Федэрацыі, і Рэспублікі Беларусь), ад нейкага знешняга ўздзеяння будзе забяспечана", - заявіў Лебедзеў журналістам у аўторак.
Лебедзеў таксама адзначыў, што візіт прэзідэнта Расіі ў Мінск – прыклад умацавання супрацоўніцтва паміж краінамі.
"Візіт прайшоў вельмі рэзультатыўна, мы ў Выканкаме СНД уважліва сачылі за ходам візіту, за асвятленнем візіту", - сказаў Лебедзеў.
Ён таксама адзначыў, што выказванні беларускага і расійскага лідараў, якія прагучалі пасля завяршэння візіту, абнадзейваюць.
"Умацоўваем цеснае эканамічнае супрацоўніцтва, гуманітарнае супрацоўніцтва, ваенна-палітычнае супрацоўніцтва", - падкрэсліў старшыня Выканкама СНД
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пуцін: у Расіі няма зацікаўленасці паглынаць Беларусь
Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна
Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі і Пуціна па выніках перагавораў у Мінску – відэа
Гэта будзе новы рэкорд: Пуцін назваў лічбы па тавараабароце з Беларуссю
Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Мінску – відэа
Стужка навiн
0