https://bel.sputnik.by/20221220/lukashenka-peneny-shto-lyudz-atsenyats-rashenn-yago--putsna-1070282148.html
Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна
Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна
Sputnik Беларусь
У беларускай сталіцы прайшлі перагаворы на вышэйшым узроўні паміж лідарамі дзвюх краін, прысвечаныя саюзным адносінам і актуальнаму парадку дня бяспекі. 20.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-20T09:14+0300
2022-12-20T09:14+0300
2022-12-20T09:27+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
аляксандр лукашэнка
эканоміка
палітыка
газ
уладзімір пуцін
перагаворы
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070275659_50:0:1191:642_1920x0_80_0_0_32d4fc165e25717a6039d401a2b3e37e.jpg
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі перагавораў у пашыраным складзе са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Палацы Незалежнасці ў Мінску.Паводле яго слоў, адбылося падвядзенне вынікаў перагавораў і стала зразумела, што прэзідэнты дзвюх краін адышлі ў бок ад пытанняў, якія падрыхтаваны былі на ўзроўні ўрадаў.Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ўдалося абмеркаваць усе пытанні, якія закранаюць адносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку ў сацыяльнай сферы і эканоміцы.Таксама Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным заявіў, што бакі дасягнулі пагаднення па энерганосьбітах, у прыватнасці газе, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што цана на расійскі газ на наступны год для Беларусі фіксаваная і выгадная.Паводле слоў Лукашэнкі заявіў, што ўрадам дзвюх краін дадзены даручэнні дапрацаваць праграму стварэння агульных энергарынкаў, у тым ліку газавага."Ключавую важнасць маюць праграмы, якія прадугледжваюць стварэнне аб’яднаных энергарынкаў. Даны адпаведныя даручэнні ўрадам, каб дапрацаваць гэтыя праграмы", - сказаў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    2022
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
     https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/13/1070275659_192:0:1048:642_1920x0_80_0_0_85e384752fba337140930cf7e893293e.jpgSputnik Беларусь
 media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
    саюзная дзяржава, беларусь, аляксандр лукашэнка, эканоміка, палітыка, газ, уладзімір пуцін, перагаворы, грамадства, прэс-канферэнцыя
саюзная дзяржава, беларусь, аляксандр лукашэнка, эканоміка, палітыка, газ, уладзімір пуцін, перагаворы, грамадства, прэс-канферэнцыя
Лукашэнка ўпэўнены, што людзі ацэняць рашэнні яго і Пуціна
09:14 20.12.2022  (абноўлена: 09:27 20.12.2022) У беларускай сталіцы прайшлі перагаворы на вышэйшым узроўні паміж лідарамі дзвюх краін, прысвечаныя саюзным адносінам і актуальнаму парадку дня бяспекі.
МІНСК, 20 сне – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў вынікі перагавораў у пашыраным складзе са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Палацы Незалежнасці ў Мінску.
Паводле яго слоў, адбылося падвядзенне вынікаў перагавораў і стала зразумела, што прэзідэнты дзвюх краін адышлі ў бок ад пытанняў, якія падрыхтаваны былі на ўзроўні ўрадаў.
Пры гэтым беларускі лідар адзначыў, што ўдалося абмеркаваць усе пытанні, якія закранаюць адносіны Беларусі і Расіі, у тым ліку ў сацыяльнай сферы і эканоміцы.
"Не таму, што на злобу дня, але я шчыра дзякую вам за тое, што вы знайшлі час… Затое ўсе пытанні разгледзелі. Далей будзе лягчэй. Дзякуй вялікі. Я думаю, людзі ацэняць нашы рашэнні, якія мы тут прынялі на сённяшні дзень і на стратэгію", - звярнуўся Лукашэнка да Пуціна. Кіраўніка беларускай дзяржавы цытуе БелТА.
Таксама Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным заявіў, што бакі дасягнулі пагаднення па энерганосьбітах, у прыватнасці газе, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Скажу толькі адно – мы задаволены вынікамі абмеркавання ў цэлым адзінага газавага рынку, яго канцэпцыі, і цэнаўтварэннем на бліжэйшыя тры гады", - сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што цана на расійскі газ на наступны год для Беларусі фіксаваная і выгадная.
Паводле слоў Лукашэнкі заявіў, што ўрадам дзвюх краін дадзены даручэнні дапрацаваць праграму стварэння агульных энергарынкаў, у тым ліку газавага.
"Ключавую важнасць маюць праграмы, якія прадугледжваюць стварэнне аб’яднаных энергарынкаў. Даны адпаведныя даручэнні ўрадам, каб дапрацаваць гэтыя праграмы", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь