Мядзведзеў наведаў Кітай і перадаў пасланне Пуціна

© Sputnik / Екатерина Штукина / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі РФ, старшыня партыі "Единая Россия" РФ Дзмітрый Мядзведзеў і генеральны сакратар Кампартыі Кітая, старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пекіне
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ, старшыня партыі Единая Россия РФ Дзмітрый Мядзведзеў і генеральны сакратар Кампартыі Кітая, старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы ў Пекіне - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2022
Падпісацца
Кіраўнікі кіруючых партый Расіі і КНР дамовіліся актывізаваць супрацоўніцтва ў розных сферах – у першую чаргу ў эканоміцы і прамысловасці.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Расійска-кітайскія перагаворы, якія прайшлі ў Пекіне, былі карысныя, заявіў намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ, старшыня партыі "Единая Россия" Дзмітрый Мядзведзеў.
Мядзведзеў перадаў кіраўніку КНР Сі Цзіньпіну пасланне прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, у якім сказана аб дасягненні беспрэцэдэнтнага ўзроўню расійска-кітайскага палітычнага дыялогу і практычнай кааперацыі.
Кіраўнік ЕР таксама павіншаваў Сі Цзіньпіна з перавыбраннем на пасаду генеральнага сакратара ЦК Кампартыі Кітая.

"Мы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння паміж дзвюма кіруючымі партыямі – паміж Кампартыяй Кітая і "Единой Россией". Абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, нашага стратэгічнага партнёрства з Кітаем ва ўсіх сферах, уключаючы, вядома, эканоміку, прамысловую кааперацыю і многае іншае. Абмеркавалі міжнародныя пытанні, уключаючы, безумоўна, канфлікт ва Украіне. Гэтыя перагаворы былі вельмі карысныя", - распавёў Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.

Кітай гатоў да збліжэння з Расіяй

Акрамя таго, бакі канстатавалі супадзенне падыходаў Масквы і Пекіна па шэрагу актуальных сусветных праблем.
Мядзведзеў і Сі Цзіньпін закранулі тэматыку каардынацыі дзейнасці на такіх пляцоўках, як ААН, ШАС, БРІКС і G20. Паводле слоў кітайскага лідара, КНР гатова да больш цеснага супрацоўніцтва і збліжэння з Расіяй – гэта дапаможа дасягнуць больш справядлівага і рацыянальнага глабальнага кіравання.
"Кітайскі бок гатоў ісці на збліжэнне з Расіяй, пастаянна прасоўваць нашы двухбаковыя адносіны ў новую эру", - прыводзіць словы Сі Цзіньпіна Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Любыя спробы перашкодзіць шляху РФ і КНР асуджаны на правал – МЗС Кітая
Пуцін анансаваў рэкордны тавараабарот РФ і Кітая ў гэтым годзе
Адказнасць за абвастрэнне адносін з Кітаем ляжыць на ЗША – Мінабароны КНР
Вайна супраць Расіі, Ірана і Кітая прынясе ЗША паражэнне – Bloomberg
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
Стужка навiн
0