Мінадукацыі расказала аб тэставых заданнях на ЦЭ – якімі яны будуць

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкВучні ў гімназіі
Вучні ў гімназіі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2022
Падпісацца
Беларускія выпускнікі школ 2023 года будуць здаваць ужо прынцыпова новыя выпускныя экзамены, якія назвалі цэнтралізаванымі – па рускай або беларускай мове, а таксама другім прадмеце на выбар.
МІНСК, 23 сне – Sputnik. Тэставыя заданні для цэнтралізаваных экзаменаў будуць гатовы да дат здачы ў маі 2023 года, цяпер тэсты праходзяць "абкатку", расказалі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прадстаўнікі міністэрства адукацыі рэспублікі.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Ірына Каржова нагадала, што форма правядзення цэнтралізаванага экзамену ідэнтычная па форме правядзення ЦТ.
Тэставыя заданні рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Заданні ў тэстах на ЦЭ і ЦТ будуць адрознівацца ўзроўнем складанасці.
"Тэставыя заданні для цэнтралізаванага экзамену арыентаваны выключна на вучэбную праграму. Увесь тэставы матэрыял, які будзе выкарыстаны на цэнтралізаваным экзамене, распрацаваны выключна з улікам базавага ўзроўню асваення вучэбных прадметаў", - удакладніла яна.
Па словах спецыяліста, з тэстаў ЦЭ выключаны заданні пятага ўзроўню складанасці. Большую частку тэстаў (да 70%) зоймуць заданні першага-трэцяга ўзроўняў складанасці, уключаны таксама заданні чацвёртага ўзроўню.
"Але разам з тым, каб выключыць угадванне, пра якое вельмі шмат гаворыцца, што нібыта ёсць магчымасць адгадаць, зменена і структура тэста: зменшана частка А, дзе проста выбар адказу, за кошт павелічэння часткі В, дзе неабходна паказаць свае веды, прааналізаваць матэрыял, упісаць нейкі свой варыянт адказу", - падкрэсліла Каржова.

Маштабная рэпетыцыя ЦЭ

Яна нагадала, што міністэрства пачало ўжо адпрацоўваць механізм правядзення цэнтралізаванага экзамену. Так, у кастрычніку ва ўсіх абласцях краіны, за выключэннем Мінска, прайшлі пробныя ЦЭ.
"Паглядзелі, што трэба падкарэкціраваць. У цэлым убачылі, што і ўпраўленне адукацыі на месцах, установы адукацыі і пункты тэсціравання да цэнтралізаванага экзамену гатовы. Нейкія шурпатасці, якія былі, выпраўляюцца. На 28 студзеня 2023 года запланавана маштабная рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену для ўсіх выпускнікоў 11 класа", - адзначыла прадстаўнік Мінадукацыі.
Паводле яе слоў, заўвагі, якія датычацца тэставых заданняў, ужо накіраваны ў РІКВ, ідзе работа над іх карэкціроўкай. У бліжэйшы час у рамках рэпетыцыі ЦЭ тэсты будуць "абкатаны".
Тэсты для "кантрольнага" ЦЭ будуць гатовы бліжэй да даты экзаменаў – у маі 2023-га.
"Ёсць парадак падрыхтоўкі тэстаў, гэтым таксама займаецца РІКВ. Цэнтралізаваны экзамен запланаваны на май, да гэтага часу яны будуць гатовы. Хачу вас запэўніць, што 14 мая, калі ў нас запланаваны першы цэнтралізаваны экзамен, тэсты будуць падрыхтаваны і дастаўлены ва ўстаноўленым парадку ў пункты тэсціравання", - рэзюміравала Каржова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Прэстыжныя ВНУ Расіі чакаюць студэнтаў з Беларусі
Рэпетыцыйныя ЦЭ збіраюцца правесці ў некалькіх рэгіёнах у канцы студзеня
Мінадукацыі назвала даты правядзення цэнтралізаваных экзаменаў
Выпускнікам у Беларусі будуць выдаваць атэстаты і дыпломы новага ўзору
Падыходы да выкладання гісторыі Беларусі ў 10-11-х класах трэба мяняць – Іванец
Стужка навiн
0