https://bel.sputnik.by/20221110/vypusknkam-u-belarus-buduts-vydavats-atestaty--dyplomy-novaga-zoru-1068904172.html
Выпускнікам у Беларусі будуць выдаваць атэстаты і дыпломы новага ўзору
Выпускнікам у Беларусі будуць выдаваць атэстаты і дыпломы новага ўзору
Sputnik Беларусь
Іншаземцы больш не змогуць атрымаць дакументы аб вышэйшай адукацыі на іспанскай і французскай мовах, у доступе засталася толькі англійская. 10.11.2022, Sputnik Беларусь
2022-11-10T12:12+0300
2022-11-10T12:12+0300
2023-03-14T18:58+0300
дыплом
грамадства
беларусь
атэстат
школа
вну
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
абітурыент – 2023
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104490/60/1044906095_0:124:1800:1137_1920x0_80_0_0_04fdb841af02dd1066a428d7d46d6b16.jpg
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла новыя ўзоры атэстатаў і дыпломаў пасля заканчэння школ і ВНУ, афіцыйны дакумент аб гэтым рашэнні размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Галоўнае новаўвядзенне ў атэстатах – з’яўленне графы "Паводзіны", куды будуць запісваць той ці іншы паказчык, які характарызуе паводзіны навучэнца – ўзорныя, здавальняючыя або нездавальняючыя.У пасведчаннях аб агульнай базавай адукацыі (9 класаў) прадмет "Чарчэнне" будзе заменены на "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)". Што тычыцца атэстата аб агульнай адукацыі (11 класаў), туды дададуць прадмет "Працоўнае навучанне" - за яго таксама будзе выстаўляцца ацэнка.Дыпломы ў ВНУ будуць заменены на дыпломы бакалаўра. Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія заканчваюць беларускія ўніверсітэты, больш не змогуць атрымаць дакументы аб вышэйшай адукацыі на іспанскай і французскай мовах – у доступе засталася толькі англійская.Ужо не актуальнаСтарыя ўзоры дакументаў аб навучанні і адукацыі, якія выдаюцца ў Беларусі, страчваюць сілу з 2023 года. Аднак установы адукацыі змогуць выкарыстоўваць дакументы старога ўзору да вызначанага моманту.Напрыклад, даведкі аб праходжанні той ці іншай адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду (класа, катэгорыі) па прафесіі можна выдаваць да 1 студзеня 2023 года.Старыя ўзоры дыпломаў могуць выдаваць да 1 студзеня 2029 года, але толькі тым студэнтам, якія былі залічаны да 1 верасня 2022 года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104490/60/1044906095_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_9c4b6dbf856ee40d725c1039c22005aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дыплом, грамадства, беларусь, атэстат, школа, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, абітурыент – 2023
дыплом, грамадства, беларусь, атэстат, школа, вну, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, абітурыент – 2023
Выпускнікам у Беларусі будуць выдаваць атэстаты і дыпломы новага ўзору
12:12 10.11.2022 (абноўлена: 18:58 14.03.2023) Іншаземцы больш не змогуць атрымаць дакументы аб вышэйшай адукацыі на іспанскай і французскай мовах, у доступе засталася толькі англійская.
МІНСК, 10 ліс – Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі зацвердзіла новыя ўзоры атэстатаў і дыпломаў пасля заканчэння школ і ВНУ, афіцыйны дакумент аб гэтым рашэнні размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Галоўнае новаўвядзенне ў атэстатах – з’яўленне графы "Паводзіны", куды будуць запісваць той ці іншы паказчык, які характарызуе паводзіны навучэнца – ўзорныя, здавальняючыя або нездавальняючыя.
У пасведчаннях аб агульнай базавай адукацыі (9 класаў) прадмет "Чарчэнне" будзе заменены на "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)". Што тычыцца атэстата аб агульнай адукацыі (11 класаў), туды дададуць прадмет "Працоўнае навучанне" - за яго таксама будзе выстаўляцца ацэнка.
Дыпломы ў ВНУ будуць заменены на дыпломы бакалаўра. Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія заканчваюць беларускія ўніверсітэты, больш не змогуць атрымаць дакументы аб вышэйшай адукацыі на іспанскай і французскай мовах – у доступе засталася толькі англійская.
Старыя ўзоры дакументаў аб навучанні і адукацыі, якія выдаюцца ў Беларусі, страчваюць сілу з 2023 года. Аднак установы адукацыі змогуць выкарыстоўваць дакументы старога ўзору да вызначанага моманту.
Напрыклад, даведкі аб праходжанні той ці іншай адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыйнага разраду (класа, катэгорыі) па прафесіі можна выдаваць да 1 студзеня 2023 года.
Старыя ўзоры дыпломаў могуць выдаваць да 1 студзеня 2029 года, але толькі тым студэнтам, якія былі залічаны да 1 верасня 2022 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь