https://bel.sputnik.by/20221226/trapl--trend-smval-2023-goda-zyavsya-na-belaruskm-farfory--vdea-1070524371.html
Трапілі ў трэнд: сімвал 2023 года з’явіўся на беларускім фарфоры – відэа
Трапілі ў трэнд: сімвал 2023 года з’явіўся на беларускім фарфоры – відэа
Sputnik Беларусь
Адзіны ў Беларусі завод па вытворчасці фарфору размешчаны ў мястэчку Добруш за 30 хвілін язды ад Гомеля. Глядзіце на відэа Sputnik, як на заводзе з фарфоравага... 26.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-26T11:24+0300
2022-12-26T11:24+0300
2022-12-26T11:24+0300
відэа
відэа
новы год - 2023
фарфор
роспіс па фарфоры
завод
добруш
трус
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/15/1070351102_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_3ab355ee905a619fa48283f142a1d0be.jpg
Добрушскі фарфоравы завод славіцца недарагой, якаснай і экалагічнай прадукцыяй. Штогод тут распрацоўваюць і адпраўляюць на прылаўкі новыя калекцыі.Напярэдадні новага 2023 года ў высакародным фарфоры вырашылі ўвекавечыць труса, ён дапоўніў калекцыю "Звяры", ідэя стварэння якой нарадзілася на міжнароднай выставе ў Германіі, дзе былі прадстаўлены модныя тэндэнцыі ў дызайне сервіроўкі стала і ўпрыгажэнні дому.Талеркі і кубкі з выявай тыгра год таму напярэдадні свят раскупілі тут жа, на прадпрыемстве ўпэўнены, што прынт з трусам – сімвалам 2023 года – таксама будзе карыстацца поспехам, як і "Лясная казка" – яшчэ адна фарфоравая навінка, над аўтарскім навагоднім прынтам якой працавала спецыяліст мастацка-афарміцельскіх работ Аляксандра Зайкова.Тэхналогія вытворчасці фарфору ўвесь час удасканальваецца і ў кожнага прадпрыемства ёсць свае сакрэты. Найважнейшыя кампаненты – белая гліна або каалін, кварцавы пясок, пегматыт і іншыя складальнікі ў асноўным пастаўляюцца з Расіі.Многія этапы, нягледзячы на маштабную мадэрнізацыю вытворчасці, да гэтага часу не абыходзяцца без цеплыні чалавечых рук. За акуратны носік у чайніка ці зручныя ручкі супніцы адказвае зборшчык керамічных вырабаў: усе дэталі мацуюцца ўручную.Фарфор абпальваюць некалькі разоў. Вырабы, якія прайшлі кантроль якасці, дэкарыруюць і зноў адпраўляюць у печ. За эстэтычны від прадукцыі адказваюць жывапісцы, перакладчыкі малюнкаў і высокатэхналагічная машына лічбавага друку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
добруш
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/15/1070351102_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_088f7180f3ba71f684ccac7eee22e13b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, новы год - 2023, фарфор, роспіс па фарфоры, завод, добруш, видео, трус
відэа, новы год - 2023, фарфор, роспіс па фарфоры, завод, добруш, видео, трус
Трапілі ў трэнд: сімвал 2023 года з’явіўся на беларускім фарфоры – відэа
Адзіны ў Беларусі завод па вытворчасці фарфору размешчаны ў мястэчку Добруш за 30 хвілін язды ад Гомеля. Глядзіце на відэа Sputnik, як на заводзе з фарфоравага цеста ствараюць шэдэўры і як на беларускім фарфоры напярэдадні Новага года ўпершыню з’явіліся трусы.
Добрушскі фарфоравы завод славіцца недарагой, якаснай і экалагічнай прадукцыяй. Штогод тут распрацоўваюць і адпраўляюць на прылаўкі новыя калекцыі.
Напярэдадні новага 2023 года ў высакародным фарфоры вырашылі ўвекавечыць труса, ён дапоўніў калекцыю "Звяры", ідэя стварэння якой нарадзілася на міжнароднай выставе ў Германіі, дзе былі прадстаўлены модныя тэндэнцыі ў дызайне сервіроўкі стала і ўпрыгажэнні дому.
"Спачатку калекцыя задумвалася больш для мужчынскай аўдыторыі, выявы жывёл спадабаліся б паляўнічым і аматарам адпачынку на прыродзе. Спачатку з’явіліся мядзведзь, воўк, арол, рысь, леў і менавіта ў год тыгра, так супала, дадалі ў калекцыю паласатага драпежніка", - распавяла карэспандэнт Sputnik вядучы маркетолаг ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод" Марына Зайцава.
Талеркі і кубкі з выявай тыгра год таму напярэдадні свят раскупілі тут жа, на прадпрыемстве ўпэўнены, што прынт з трусам – сімвалам 2023 года – таксама будзе карыстацца поспехам, як і "Лясная казка" – яшчэ адна фарфоравая навінка, над аўтарскім навагоднім прынтам якой працавала спецыяліст мастацка-афарміцельскіх работ Аляксандра Зайкова.
Тэхналогія вытворчасці фарфору ўвесь час удасканальваецца і ў кожнага прадпрыемства ёсць свае сакрэты. Найважнейшыя кампаненты – белая гліна або каалін, кварцавы пясок, пегматыт і іншыя складальнікі ў асноўным пастаўляюцца з Расіі.
Многія этапы, нягледзячы на маштабную мадэрнізацыю вытворчасці, да гэтага часу не абыходзяцца без цеплыні чалавечых рук. За акуратны носік у чайніка ці зручныя ручкі супніцы адказвае зборшчык керамічных вырабаў: усе дэталі мацуюцца ўручную.
Фарфор абпальваюць некалькі разоў. Вырабы, якія прайшлі кантроль якасці, дэкарыруюць і зноў адпраўляюць у печ. За эстэтычны від прадукцыі адказваюць жывапісцы, перакладчыкі малюнкаў і высокатэхналагічная машына лічбавага друку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь