https://bel.sputnik.by/20221227/drug-dzen-nefarmalnaga-samtu-snd-prakhodzts-u-sankt-petsyarburgu-1070571237.html
Другі дзень нефармальнага саміту СНД праходзіць у Санкт-Пецярбургу
Другі дзень нефармальнага саміту СНД праходзіць у Санкт-Пецярбургу
Sputnik Беларусь
Традыцыйны пераднавагодні саміт лідараў краін Садружнасці стартаваў напярэдадні ў паўночнай сталіцы РФ, нефармальным ён лічыцца з-за фармату правядзення –... 27.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-27T09:03+0300
2022-12-27T09:03+0300
2022-12-27T09:03+0300
снд
саміт
санкт-пецярбург
расія
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_0:70:3000:1758_1920x0_80_0_0_693c4c1ac4b60f236228d78ab9255e94.jpg
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Другі дзень нефармальнага саміту СНД праходзіць сёння ў Санкт-Пецярбургу.Чакаецца, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыме лідараў краін на нефармальным сняданку.Нагадаем, што напярэдадні ў Пецярбург прыбылі прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Азербайджана Ільхам Аліеў, Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, Кыргызстана Садыр Жапараў, Узбекістана Шаўкат Мірзіееў і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.Паведамлялася, што Аліеў і Бердымухамедаў у панядзелак увечары ўжо вярнуліся дадому.Мерапрыемствы першага дня саміту адбыліся ў прэзідэнцкай бібліятэцы імя Б.М. Ельцына.Кіраўнікі краін сабраліся ў Піцеры, каб падвесці вынікі адыходзячага года і намеціць планы па супрацоўніцтве ў найбольш актуальных сферах на 2023 год.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час адкрыцця саміту адзначыў, што паміж дзяржавамі-удзельніцамі Садружнасці часам узнікаюць рознагалоссі, аднак праблемныя пытанні краіны імкнуцца вырашаць разам.Раней паведамлялася, што двухдзённы саміт завершыцца 27 снежня – днём некаторыя кіраўнікі дзяржаў плануюць правесці двухбаковыя перагаворы на пляцоўцы мерапрыемства. Трохбаковых кантактаў не плануецца.Без падарункаў, але з персценяміУ гэтым годзе лідары краін палічылі за лепшае не абменьвацца навагоднімі падарункамі адзін з адным, паведаміў прэс-сакратар расійскага кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.Аднак кожны з лідараў атрымаў на саміце ў Санкт-Пецярбургу ў падарунак да Новага года пярсцёнкі з сімволікай СНД. На гэта звярнуў увагу блізкі да прэс-службы прэзідэнта Беларусі Telegram-канал "Пул Першага". На імянных кольцах выгравіраваны навагоднія віншаванні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
санкт-пецярбург
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101738/30/1017383070_329:0:2992:1997_1920x0_80_0_0_d154da1bd0a2d400ffd0fcb0f3961fca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, саміт, санкт-пецярбург, расія, палітыка
снд, саміт, санкт-пецярбург, расія, палітыка
Другі дзень нефармальнага саміту СНД праходзіць у Санкт-Пецярбургу
Традыцыйны пераднавагодні саміт лідараў краін Садружнасці стартаваў напярэдадні ў паўночнай сталіцы РФ, нефармальным ён лічыцца з-за фармату правядзення – кіраўнікі дзяржаў не робяць ніякіх заяў, а проста маюць зносіны.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. Другі дзень нефармальнага саміту СНД праходзіць сёння ў Санкт-Пецярбургу.
Чакаецца, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыме лідараў краін на нефармальным сняданку.
Нагадаем, што напярэдадні ў Пецярбург прыбылі прэзідэнты Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Азербайджана Ільхам Аліеў, Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Туркменістана Сердар Бердымухамедаў, Кыргызстана Садыр Жапараў, Узбекістана Шаўкат Мірзіееў і прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.
Паведамлялася, што Аліеў і Бердымухамедаў у панядзелак увечары ўжо вярнуліся дадому.
Мерапрыемствы першага дня саміту адбыліся ў прэзідэнцкай бібліятэцы імя Б.М. Ельцына.
Кіраўнікі краін сабраліся ў Піцеры, каб падвесці вынікі адыходзячага года і намеціць планы па супрацоўніцтве ў найбольш актуальных сферах на 2023 год.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час адкрыцця саміту адзначыў, што паміж дзяржавамі-удзельніцамі Садружнасці часам узнікаюць рознагалоссі, аднак праблемныя пытанні краіны імкнуцца вырашаць разам.
Раней паведамлялася, што двухдзённы саміт завершыцца 27 снежня – днём некаторыя кіраўнікі дзяржаў плануюць правесці двухбаковыя перагаворы на пляцоўцы мерапрыемства. Трохбаковых кантактаў не плануецца.
Без падарункаў, але з персценямі
У гэтым годзе лідары краін палічылі за лепшае не абменьвацца навагоднімі падарункамі адзін з адным, паведаміў прэс-сакратар расійскага кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Аднак кожны з лідараў атрымаў на саміце ў Санкт-Пецярбургу ў падарунак да Новага года пярсцёнкі з сімволікай СНД. На гэта звярнуў увагу блізкі да прэс-службы прэзідэнта Беларусі Telegram-канал "Пул Першага". На імянных кольцах выгравіраваны навагоднія віншаванні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь