https://bel.sputnik.by/20221226/rasyskya-vayskotsy-zanyal-vygadnyya-paztsy-na-danetskm-napramku-1070535529.html
Расійскія вайскоўцы занялі выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Расійскія вайскоўцы занялі выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Sputnik Беларусь
Агульныя страты ад украінскага боку на гэтым напрамку склалі да 100 чалавек, а таксама баявая тэхніка – чатыры БМП і восем спецаўтамабіляў. 26.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-26T15:17+0300
2022-12-26T15:17+0300
2022-12-26T15:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
данецк
данецкая вобласць
бяспека
расія
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/14/1069267916_0:322:3068:2048_1920x0_80_0_0_1c7e1bd16c9e834ff16abdc320f41b40.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Узброеныя сілы РФ занялі больш выгадныя рубяжы на Данецкім напрамку, паведамілі ў Мінабароны Расіі падчас чарговага брыфінгу аб ходзе спецаперацыі ва Украіне.У ведамстве адзначылі, што быў нанесены ўдар па камандным пункце ўкраінскіх дэсантнікаў у раёне Краматорска. У выніку знішчана больш за 35 ваенных УСУ, у тым ліку пяць старшых афіцэраў.Агульныя страты ад украінскага боку на гэтым напрамку склалі да 100 чалавек, а таксама баявая тэхніка – чатыры БМП і восем спецаўтамабіляў.У той жа час на паўднёваданецкім напрамку артылерыстамі і пяхотай знішчана больш за 40 украінскіх баевікоў, дзве браніраваныя "самаходкі" і тры пікапы. На купянскім участку ў раёне населенага пункта Кіслоўка Харкаўскай вобласці быў нанесены засяроджаны агнявы ўдар – знішчана да 20 салдат УСУ.На адным з самых стратэгічных напрамкаў – чырвоналіманскім – расійскія войскі прасунуліся яшчэ далей. Артылерысты ўдарылі па некалькіх украінскіх падраздзяленнях у раёнах Макееўкі і Неўскага ў ЛНР, а таксама Тэрны і Торскага ў ДНР.Акрамя таго, знішчана ўкраінская дыверсійна-разведвальная група і мінамётны разлік УСУ. Страты ўкраінскіх вайскоўцаў склалі да 30 чалавек.Знішчаная тэхніка і аб’ектыРакетныя войскі і артылерысты нанеслі некалькі ўдараў па пунктах часовай дыслакацыі 72-й механізаванай брыгады, дзе размяшчаліся салдаты ўкраінскай арміі, а таксама замежныя наёмнікі.У Запарожскай вобласці за мінулыя суткі знішчаны дзве ўкраінскія баявыя машыны РСЗА "Град", а ў ДНР – тры гаўбіцы Д-30.Таксама пад Данецкам ліквідавана амерыканская артылерыйская сістэма М777, з якой абстрэльваўся горад.А ў раёне Краматорска знішчаны пункт рамонту і аднаўлення ўзбраення ўкраінскай арміі. На момант знішчэння там знаходзіліся два разлікі HIMARS, пяць гаўбіц Д-30, дзве самаходныя гаўбіцы "Гваздзіка" і тры адзінкі спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі.Сродкі СПА збілі сем беспілотнікаў у ЛНР, ДНР і Херсонскай вобласці. Таксама перахоплены два рэактыўныя снарады HIMARS і дзве супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM. З пачатку ваеннай спецаперацыі ва Украіне расійскія войскі знішчылі:>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
данецк
данецкая вобласць
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/14/1069267916_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_1580e56fdd83990c1ffc9819aa364b05.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, данецк, данецкая вобласць, бяспека, расія, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, данбас, украіна, данецк, данецкая вобласць, бяспека, расія, міністэрства абароны рф
Расійскія вайскоўцы занялі выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Агульныя страты ад украінскага боку на гэтым напрамку склалі да 100 чалавек, а таксама баявая тэхніка – чатыры БМП і восем спецаўтамабіляў.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. Узброеныя сілы РФ занялі больш выгадныя рубяжы на Данецкім напрамку, паведамілі ў Мінабароны Расіі падчас чарговага брыфінгу аб ходзе спецаперацыі ва Украіне.
У ведамстве адзначылі, што быў нанесены ўдар па камандным пункце ўкраінскіх дэсантнікаў у раёне Краматорска. У выніку знішчана больш за 35 ваенных УСУ, у тым ліку пяць старшых афіцэраў.
Агульныя страты ад украінскага боку на гэтым напрамку склалі да 100 чалавек, а таксама баявая тэхніка – чатыры БМП і восем спецаўтамабіляў.
У той жа час на паўднёваданецкім напрамку артылерыстамі і пяхотай знішчана больш за 40 украінскіх баевікоў, дзве браніраваныя "самаходкі" і тры пікапы. На купянскім участку ў раёне населенага пункта Кіслоўка Харкаўскай вобласці быў нанесены засяроджаны агнявы ўдар – знішчана да 20 салдат УСУ.
На адным з самых стратэгічных напрамкаў – чырвоналіманскім – расійскія войскі прасунуліся яшчэ далей. Артылерысты ўдарылі па некалькіх украінскіх падраздзяленнях у раёнах Макееўкі і Неўскага ў ЛНР, а таксама Тэрны і Торскага ў ДНР.
Акрамя таго, знішчана ўкраінская дыверсійна-разведвальная група і мінамётны разлік УСУ. Страты ўкраінскіх вайскоўцаў склалі да 30 чалавек.
Знішчаная тэхніка і аб’екты
Ракетныя войскі і артылерысты нанеслі некалькі ўдараў па пунктах часовай дыслакацыі 72-й механізаванай брыгады, дзе размяшчаліся салдаты ўкраінскай арміі, а таксама замежныя наёмнікі.
У Запарожскай вобласці за мінулыя суткі знішчаны дзве ўкраінскія баявыя машыны РСЗА "Град", а ў ДНР – тры гаўбіцы Д-30.
Таксама пад Данецкам ліквідавана амерыканская артылерыйская сістэма М777, з якой абстрэльваўся горад.
А ў раёне Краматорска знішчаны пункт рамонту і аднаўлення ўзбраення ўкраінскай арміі. На момант знішчэння там знаходзіліся два разлікі HIMARS, пяць гаўбіц Д-30, дзве самаходныя гаўбіцы "Гваздзіка" і тры адзінкі спецыяльнай аўтамабільнай тэхнікі.
Сродкі СПА збілі сем беспілотнікаў у ЛНР, ДНР і Херсонскай вобласці. Таксама перахоплены два рэактыўныя снарады HIMARS і дзве супрацьрадыёлакацыйныя ракеты HARM. З пачатку ваеннай спецаперацыі ва Украіне расійскія войскі знішчылі:
399 зенітных ракетных комплексаў,
3 719 мінамётаў і гармат палявой артылерыі,
7 765 адзінак спецаўтамабіляў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ракеты РФ паразілі больш за 1,3 тысячы крытычна важных аб’ектаў Украіны