https://bel.sputnik.by/20221229/rasyskya-vayskotsy-zanyal-novyya-vygadnyya-paztsy-na-danetskm-napramku-1070724071.html
Расійскія вайскоўцы занялі новыя выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Расійскія вайскоўцы занялі новыя выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы РФ працягваюць выконваць задачы спецаперацыі ва Украіне і наступаюць, выбіваючы праціўніка з занятых пазіцый. 29.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-29T16:53+0300
2022-12-29T16:53+0300
2022-12-29T16:53+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/12/1070219480_0:26:2733:1563_1920x0_80_0_0_e19ad678b2c77450f19a2ba471c556ac.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Расійскія войскі працягнулі наступаць на Данецкім напрамку і занялі новыя выгадныя рубяжы і пазіцыі, паведамілі ў Мінабароны РФ у чацвер.Украінскія вайскоўцы страцілі на гэтым напрамку звыш 80 вайскоўцаў параненымі і забітымі, чатыры БМП, тры баявыя бронемашыны і шэсць аўто.Працягнула працаваць расійская артылерыя і на купянскім напрамку, наносячы паражэнне ўкраінскім падраздзяленням.Удары наносіліся ў раёнах Кіслоўкі і Бераставога Харкаўскай вобласці. Ліквідавана звыш 20 вайскоўцаў УСУ, дзве баявыя бронемашыны і тры аўто.На чырвона-ліманскім напрамку, паводле звестак расійскага абароннага ведамства, артагнём, ударамі штурмавой і вайсковай авіяцыі па падраздзяленнях 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне Серабранскага лясніцтва ліквідавана да 70 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя бронемашыны і пяць пікапаў.Дзякуючы актыўным дзеянням ваенных РФ і артылерыі на паўднёва-данецкім напрамку ўдалося нанесці паражэнне праціўніку ў раёнах Салодкага, Уладзіміраўкі, Паўлаўкі, Вялікай Навасёлкі ДНР. У выніку знішчана да 30 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і чатыры пікапы.Акрамя таго, былі ліквідаваны дзве дыверсійныя групы УСУ ў раёнах Урэмеўкі ДНР і Леваднага Запарожскай вобласці.Падчас контрбатарэйнай стральбы ў Харкаўскай вобласці знішчаны дзве артсістэмы М777 вытворчасці ЗША. А ў раёне Канстанцінаўкі ДНР расійскімі ваеннымі выкрыта пазіцыя і знішчана РСЗА "HIMARS" вытворчасці ЗША.Расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскія самалёты Су-25 і Су-24 у раёнах Чырвонага Лімана і Краматорска. Таксама ўдалося знішчыць два верталёты Мі-8 паветраных сіл Украіны ў раёнах Суворава і Арлоўкі ДНР.Актыўна працавала і СПА РФ – за мінулыя 24 гадзіны збіта сем беспілотнікаў УСУ, перахоплена чатыры снарады РСЗА "HIMARS" і "Ураган".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/12/1070219480_0:0:2275:1706_1920x0_80_0_0_b73a46d049b42fb1b15f6a6a5188fd05.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, бяспека, міністэрства абароны рф
Расійскія вайскоўцы занялі новыя выгадныя пазіцыі на Данецкім напрамку
Узброеныя сілы РФ працягваюць выконваць задачы спецаперацыі ва Украіне і наступаюць, выбіваючы праціўніка з занятых пазіцый.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Расійскія войскі працягнулі наступаць на Данецкім напрамку і занялі новыя выгадныя рубяжы і пазіцыі, паведамілі ў Мінабароны РФ у чацвер.
Украінскія вайскоўцы страцілі на гэтым напрамку звыш 80 вайскоўцаў параненымі і забітымі, чатыры БМП, тры баявыя бронемашыны і шэсць аўто.
Працягнула працаваць расійская артылерыя і на купянскім напрамку, наносячы паражэнне ўкраінскім падраздзяленням.
Удары наносіліся ў раёнах Кіслоўкі і Бераставога Харкаўскай вобласці. Ліквідавана звыш 20 вайскоўцаў УСУ, дзве баявыя бронемашыны і тры аўто.
На чырвона-ліманскім напрамку, паводле звестак расійскага абароннага ведамства, артагнём, ударамі штурмавой і вайсковай авіяцыі па падраздзяленнях 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне Серабранскага лясніцтва ліквідавана да 70 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя бронемашыны і пяць пікапаў.
Дзякуючы актыўным дзеянням ваенных РФ і артылерыі на паўднёва-данецкім напрамку ўдалося нанесці паражэнне праціўніку ў раёнах Салодкага, Уладзіміраўкі, Паўлаўкі, Вялікай Навасёлкі ДНР. У выніку знішчана да 30 украінскіх вайскоўцаў, дзве баявыя браніраваныя машыны і чатыры пікапы.
Акрамя таго, былі ліквідаваны дзве дыверсійныя групы УСУ ў раёнах Урэмеўкі ДНР і Леваднага Запарожскай вобласці.
Падчас контрбатарэйнай стральбы ў Харкаўскай вобласці знішчаны дзве артсістэмы М777 вытворчасці ЗША. А ў раёне Канстанцінаўкі ДНР расійскімі ваеннымі выкрыта пазіцыя і знішчана РСЗА "HIMARS" вытворчасці ЗША.
Расійскія знішчальнікі збілі ўкраінскія самалёты Су-25 і Су-24 у раёнах Чырвонага Лімана і Краматорска. Таксама ўдалося знішчыць два верталёты Мі-8 паветраных сіл Украіны ў раёнах Суворава і Арлоўкі ДНР.
Актыўна працавала і СПА РФ – за мінулыя 24 гадзіны збіта сем беспілотнікаў УСУ, перахоплена чатыры снарады РСЗА "HIMARS" і "Ураган".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Помнікі імператрыцы Кацярыне II і палкаводцу Сувораву
знеслі ў Адэсе