https://bel.sputnik.by/20221229/yakya-spaborntstvy-pryme-belarus-u-2023-godze-1070680398.html
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Акрамя гульняў СНД у наступным годзе на беларускай тэрыторыі плануюцца Кубак ШАС па водным пола, трэкавая велагонка Гран-пры Мінска і шмат іншага. 29.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-29T09:44+0300
2022-12-29T09:44+0300
2022-12-29T09:44+0300
спорт
беларусь
гульні краін снд
шас
мінск
спаборніцтвы
новы год - 2023
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/59/1044335926_0:180:1920:1260_1920x0_80_0_0_10ad6fdb6cf1fe7e1e58ac7875c323e8.jpg
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Больш за паўсотні міжнародных спартыўных спаборніцтваў плануецца правесці ў Беларусі ў наступным годзе, адпаведная пастанова Саўміна №921 ад 27 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.З дакумента вынікае, што, напрыклад, у лістападзе пройдуць два адборачныя матчы на жаночы чэмпіянат Еўропы – 2025 па баскетболе (2025 FIBA Women’s EuroBasket Qualifiers).Будуць і міжнародныя спаборніцтвы памяці В.М. Рыжанкова для ўзроставай катэгорыі да 2008 года нараджэння ўключна. Яны запланаваны на 1-5 снежня.У самым пачатку новага 2023 года запланаваны два турніры па грэка-рымскай барацьбе. У тым ліку, у Мінску арганізуюць міжнародныя спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера БССР А.І. Маркоўскага і яго трэнера Н.Ф. Івашкі.Таксама ў студзені будуць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі па спрынтарскім мнагаборстве і лёгкай атлетыцы (для ветэранаў).Летам і вясной пройдуць спаборніцтвы па веласпорце, але ў асноўным на трэках, а не шашы. У тым ліку, у графік на красавік уключаны Гран-пры Мінска.Усе спаборніцтвы са спіска, які зацверджаны ўрадам, будуць арганізоўваць беларускія спартыўныя федэрацыі, але не міжнародныя.Таксама нядаўна было вырашана, што Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД. Спаборніцтвы пройдуць у 11 гарадах рэспублікі. Сярод іх Мінск, Віцебск, Гомель, Салігорск і іншыя. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця плануюць, адпаведна, на 5 і 13 жніўня. У праграме спаборніцтваў – баскетбол, гандбол, пляжны валейбол, пляжны футбол, міні-футбол, хакей на траве. Усяго будзе прадстаўлены 21 від спорту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104433/59/1044335926_0:0:1920:1440_1920x0_80_0_0_dd7ef17343ed999c179ab67c0666d9da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, беларусь, гульні краін снд, шас, мінск, спаборніцтвы, новы год - 2023
спорт, беларусь, гульні краін снд, шас, мінск, спаборніцтвы, новы год - 2023
Якія спаборніцтвы прыме Беларусь у 2023 годзе
Акрамя гульняў СНД у наступным годзе на беларускай тэрыторыі плануюцца Кубак ШАС па водным пола, трэкавая велагонка Гран-пры Мінска і шмат іншага.
МІНСК, 29 сне – Sputnik. Больш за паўсотні міжнародных спартыўных спаборніцтваў плануецца правесці ў Беларусі ў наступным годзе, адпаведная пастанова Саўміна №921 ад 27 снежня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З дакумента вынікае, што, напрыклад, у лістападзе пройдуць два адборачныя матчы на жаночы чэмпіянат Еўропы – 2025 па баскетболе (2025 FIBA Women’s EuroBasket Qualifiers).
Будуць і міжнародныя спаборніцтвы памяці В.М. Рыжанкова для ўзроставай катэгорыі да 2008 года нараджэння ўключна. Яны запланаваны на 1-5 снежня.
У самым пачатку новага 2023 года запланаваны два турніры па грэка-рымскай барацьбе. У тым ліку, у Мінску арганізуюць міжнародныя спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера БССР А.І. Маркоўскага і яго трэнера Н.Ф. Івашкі.
Таксама ў студзені будуць адкрытыя чэмпіянаты Беларусі па спрынтарскім мнагаборстве і лёгкай атлетыцы (для ветэранаў).
Летам і вясной пройдуць спаборніцтвы па веласпорце, але ў асноўным на трэках, а не шашы. У тым ліку, у графік на красавік уключаны Гран-пры Мінска.
Усе спаборніцтвы са спіска, які зацверджаны ўрадам, будуць арганізоўваць беларускія спартыўныя федэрацыі, але не міжнародныя.
Таксама нядаўна было вырашана, што Беларусь прыме ІІ Гульні краін СНД. Спаборніцтвы пройдуць у 11 гарадах рэспублікі. Сярод іх Мінск, Віцебск, Гомель, Салігорск і іншыя. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця плануюць, адпаведна, на 5 і 13 жніўня. У праграме спаборніцтваў – баскетбол, гандбол, пляжны валейбол, пляжны футбол, міні-футбол, хакей на траве. Усяго будзе прадстаўлены 21 від спорту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Зуева заваявала другое "золата" на чэмпіянаце РФ па канькабежным спорце
Фонд Мазепіна падтрымае беларускіх спартсменаў