Гульні СНД у 2023 годзе прымуць 11 беларускіх гарадоў

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкПляжны футбол, архіўнае фота
Пляжны футбол, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 27.12.2022
Падпісацца
Колькасць гарадоў, дзе пройдуць спаборніцтвы, павялічылася, а вось відаў спорту стала менш.
МІНСК, 27 сне – Sputnik. II Гульні краін СНД у 2023 годзе прымуць 11 беларускіх гарадоў, паведаміў начальнік упраўлення нацкаманд Мінспорту і турызму рэспублікі Міхаіл Пракапенка на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў.
Ён адзначыў, што Гульні пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Спаборніцтвы ж прымуць Мінск, Барысаў, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Магілёў, Маладзечна, Орша і Салігорск.
Раней намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка паведамляў аб дзевяці гарадах, якія будуць прымаць ІІ Гульні краін СНД.
Па словах начальніка ўпраўлення нацкаманд, урачыстую цырымонію адкрыцця хочуць правесці 5 жніўня, закрыцця – 13 жніўня.

"Вызначаны спартыўныя аб’екты для правядзення спаборніцтваў па відах спорту, месца пражывання і харчавання ўдзельнікаў і гасцей, зацверджана праграма правядзення спаборніцтваў па відах спорту. Распрацавана сістэма кіравання гульнямі, якая складаецца з трох узроўняў, - рэспубліканскага, абласнога і рэгіянальнага", - цытуе БелТА Пракапенку.

Ён удакладніў, што ў гарадах, якія прымуць маштабны форум, збіраюцца арганізаваць аглядныя экскурсіі. Акрамя таго, на завяршальнай фазе падрыхтоўкі знаходзіцца план мерапрыемстваў культурнай і турыстычнай праграмы для ўдзельнікаў і балельшчыкаў.
Таксама стала вядома аб тым, што прапрацоўваецца пытанне па ўдзеле ў асобных відах спорту дэлегацый з Манголіі, Кітая, Кубы, Ірана, Амана і Саудаўскай Аравіі.
У праграме спаборніцтваў – баскетбол, гандбол, пляжны валейбол, пляжны футбол, міні-футбол, хакей на траве. У аўторак удакладнілі, што відаў спорту ў праграме будзе 20, а не 21, як паведамлялася раней.
Упершыню маштабны форум прыняла Казань у верасні 2021 года. Тады беларуская каманда стала пятай у медальным заліку і прывезла 69 узнагарод (9, 31, 29). Расія стала першай, заваяваўшы 212 медалёў (11, 42, 59).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Гульні краін СНД у 2023 годзе прыме Мінск
Беларуска выйграла чэмпіянат РФ па канькабежным спорце
Два беларусы трапілі ў топ-10 у спрынце на трэцім этапе Кубка Расіі
Беларускія плыўцы ўстанавілі два нацрэкорды ў Казані
Беларускія дзюдаісты заваявалі чатыры медалі на турніры ў Чэлябінску
Стужка навiн
0