https://bel.sputnik.by/20221230/putsn-zapras-s-tsznpna-pryekhats-u-maskvu-1070750999.html
Пуцін запрасіў Сі Цзіньпіна прыехаць у Маскву
Пуцін запрасіў Сі Цзіньпіна прыехаць у Маскву
Раней Кітай наведаў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які перадаў пасланне ад расійскага прэзідэнта. 30.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-30T12:15+0300
2022-12-30T12:15+0300
2022-12-30T12:25+0300
уладзімір пуцін
сі цзіньпін
расія
кнр
палітыка
у свеце
масква
кітай
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104446/70/1044467037_0:0:2927:1646_1920x0_80_0_0_fb45e57d52bc5855c55d99c2f44c893a.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы запрасіў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна прыехаць у наступным годзе ў Маскву.Расійскі лідар нагадаў, што 21 снежня ў КНР быў з візітам намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Пасля вяртання ў Маскву ён даў справаздачу прэзідэнту Расіі аб аказаным у Пекіне цёплым прыёме і размове з Сі Цзіньпінам."У надыходзячым годзе інтэнсіўныя двухбаковыя абмены працягнуцца", - сказаў Пуцін.Рэкордныя тэмпыПаводле яго слоў, нягледзячы на шантаж некаторых краін Захаду, Расіі і Кітаю ўдалося забяспечыць рэкордна высокія тэмпы росту ўзаемнага тавараабароту. Па выніках гэтага года паказчыкі павінны павялічыцца прыкладна на 25%, а планку 200 мільярдаў долараў, хутчэй за ўсё, краіны дасягнуць датэрмінова.Пуцін таксама ўдакладніў, што Расія выйшла на беспрэцэдэнтныя аб’ёмы ў пастаўках энерганосьбітаў у Кітай.Прэзідэнт нагадаў, што асаблівае месца ў комплексе расійска-кітайскага ўзаемадзеяння займае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, краіны прадоўжаць работу ў гэтай сферы.Узор супрацоўніцтваПрэзідэнт адзначыў, што сувязі паміж Масквой і Пекінам з’яўляюцца ўзорам супрацоўніцтва буйных дзяржаў у 21 стагоддзі. Паводле яго слоў, ва ўмовах геапалітычнай напружанасці адносіны паміж краінамі паказваюць сталасць і ўстойлівасць.Па словах расійскага лідара, каардынацыя Расіі і Кітая на міжнароднай арэне служыць фарміраванню справядлівага светапарадку. Як Масква, так і Пекін аднолькава глядзяць на прычыны, ход і логіку трансфармацыі глабальнага геапалітычнага ландшафту, якія адбываюцца ў наш час.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
кнр
масква
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104446/70/1044467037_73:0:2802:2047_1920x0_80_0_0_7a4ddff51120de66c50d156f18597867.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
уладзімір пуцін, сі цзіньпін, расія, кнр, палітыка, у свеце, масква, кітай
уладзімір пуцін, сі цзіньпін, расія, кнр, палітыка, у свеце, масква, кітай
Пуцін запрасіў Сі Цзіньпіна прыехаць у Маскву
12:15 30.12.2022 (абноўлена: 12:25 30.12.2022) Раней Кітай наведаў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які перадаў пасланне ад расійскага прэзідэнта.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы запрасіў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна прыехаць у наступным годзе ў Маскву.
"Не сумняваюся, што і мы знойдзем з Вамі магчымасць сустрэцца асабіста. Чакаем Вас, паважаны спадар старшыня, дарагі сябар, чакаем Вас вясной наступнага года з дзяржаўным візітам у Маскву", - сказаў Пуцін у ходзе перагавораў у рэжыме відэасувязі.
Расійскі лідар нагадаў, што 21 снежня ў КНР быў з візітам намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Пасля вяртання ў Маскву ён даў справаздачу прэзідэнту Расіі аб аказаным у Пекіне цёплым прыёме і размове з Сі Цзіньпінам.
"У надыходзячым годзе інтэнсіўныя двухбаковыя абмены працягнуцца", - сказаў Пуцін.
Рэкордныя тэмпы
Паводле яго слоў, нягледзячы на шантаж некаторых краін Захаду, Расіі і Кітаю ўдалося забяспечыць рэкордна высокія тэмпы росту ўзаемнага тавараабароту. Па выніках гэтага года паказчыкі павінны павялічыцца прыкладна на 25%, а планку 200 мільярдаў долараў, хутчэй за ўсё, краіны дасягнуць датэрмінова.
Пуцін таксама ўдакладніў, што Расія выйшла на беспрэцэдэнтныя аб’ёмы ў пастаўках энерганосьбітаў у Кітай.
Прэзідэнт нагадаў, што асаблівае месца ў комплексе расійска-кітайскага ўзаемадзеяння займае ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, краіны прадоўжаць работу ў гэтай сферы.
"Нацэлены ўмацоўваць узаемадзеянне паміж УС Расіі і Кітая", - сказаў прэзідэнт Расіі.
Узор супрацоўніцтва
Прэзідэнт адзначыў, што сувязі паміж Масквой і Пекінам з’яўляюцца ўзорам супрацоўніцтва буйных дзяржаў у 21 стагоддзі. Паводле яго слоў, ва ўмовах геапалітычнай напружанасці адносіны паміж краінамі паказваюць сталасць і ўстойлівасць.
Па словах расійскага лідара, каардынацыя Расіі і Кітая на міжнароднай арэне служыць фарміраванню справядлівага светапарадку. Як Масква, так і Пекін аднолькава глядзяць на прычыны, ход і логіку трансфармацыі глабальнага геапалітычнага ландшафту, якія адбываюцца ў наш час.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мядзведзеў наведаў Кітай і перадаў пасланне Пуціна
Вайна супраць Расіі, Ірана і Кітая прынясе ЗША паражэнне – Bloomberg