https://bel.sputnik.by/20221230/shto--kal-buduts-zdavats-vypusknk-shkol-u-2022-2023-navuchalnym-godze-1070744712.html
Што і калі будуць здаваць выпускнікі школ у 2022-2023 навучальным годзе
Што і калі будуць здаваць выпускнікі школ у 2022-2023 навучальным годзе
Sputnik Беларусь
Міністэрства адукацыі вызначыла, якія выніковыя выпрабаванні пройдуць тыя, хто заканчвае дзевятыя і адзінаццатыя класы. 30.12.2022, Sputnik Беларусь
2022-12-30T10:24+0300
2022-12-30T10:24+0300
2023-03-14T18:55+0300
грамадства
школы
школьнікі
беларусь
цэ
цт
выпускнікі
адукацыя
міністэрства адукацыі рб
абітурыент – 2023
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069735868_0:79:3122:1835_1920x0_80_0_0_28d128b2b3606e92a569b4cda67c6663.jpg
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Сталі вядомы даты цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) для школьнікаў у 2023 годзе, адпаведная пастанова №278 ад 23 жніўня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.У дакуменце міністэрства адукацыі гаворыцца, што пісьмовы экзамен па беларускай і рускай мовах (на выбар) пройдзе 14 мая.Рэзервовы дзень – 23 мая 2023. Ёсць яшчэ адна запасная дата – 21 жніўня.ЦЭ па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі і грамадазнаўству адбудуцца 21 мая.Рэзервовы дзень – 25 мая, запасная дата – 23 жніўня.Таксама ў дакуменце сказана, што будуць "іншыя тэрміны ў даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні".А для выпускнікоў гімназій-каледжаў мастацтваў правядуць яшчэ і творчы экзамен.Для спецустаноў іншыя лічбыІншыя даты экзаменаў устанавілі для тых, хто заканчвае вучобу, будучы ў спецустановах, у тым ліку ў папраўчых калоніях.З 1 па 9 чэрвеня яны здаюць беларускую або рускую мову ў выглядзе пісьмовага пераказу. Пішацца і кантрольная па матэматыцы. Запасныя дні – з 21 па 25 жніўня.Іншыя прадметы (на выбар) здаюць вусна па білетах.Кадэты здаюць у 11 класе матэматыку (пісьмова) і пішуць пераказ па рускай ці беларускай мове.Што здаюць у 9 класеДля выпускнікоў базавай школы, гэта значыць дзевяцікласнікаў, падрыхтавалі чатыры экзамены: пераказ па беларускай мове, пераказ па рускай мове, кантрольная па матэматыцы і вусны экзамен па гісторыі Беларусі.Асноўныя даты – з 1 па 9 чэрвеня. Рэзервовыя – з 21 па 25 жніўня.У інтэрнатах і спецшколах можна будзе выбіраць паміж рускай і беларускай мовах. Не абавязкова здаваць абодва прадмета.Хто прыдумаў ЦЭЦэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) – гэта новаўвядзенне, якое ў Беларусі анансавана ў гэтым навучальным годзе. Гэта ініцыятыва міністэрства адукацыі, якое раней паведаміла, што ЦЭ па форме правядзення ідэнтычны ЦТ.Важна, што да экзаменаў не дапусцяць тых, у каго ёсць выніковыя адзнакі ніжэй за тры балы.Тэставыя заданні рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Заданні на ЦЭ і ЦТ будуць адрознівацца ўзроўнем складанасці. Для дзевяцікласнікаў будзе чатыры экзамены (раней было тры).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069735868_338:0:3069:2048_1920x0_80_0_0_3ac30fd5f8d2b4e5676d82032df732cf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, школы, школьнікі, беларусь, цэ, цт, выпускнікі, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, абітурыент – 2023
грамадства, школы, школьнікі, беларусь, цэ, цт, выпускнікі, адукацыя, міністэрства адукацыі рб, абітурыент – 2023
Што і калі будуць здаваць выпускнікі школ у 2022-2023 навучальным годзе
10:24 30.12.2022 (абноўлена: 18:55 14.03.2023) Міністэрства адукацыі вызначыла, якія выніковыя выпрабаванні пройдуць тыя, хто заканчвае дзевятыя і адзінаццатыя класы.
МІНСК, 30 сне – Sputnik. Сталі вядомы даты цэнтралізаваных экзаменаў (ЦЭ) для школьнікаў у 2023 годзе, адпаведная пастанова №278 ад 23 жніўня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў пятніцу.
У дакуменце міністэрства адукацыі гаворыцца, што пісьмовы экзамен па беларускай і рускай мовах (на выбар) пройдзе 14 мая.
Рэзервовы дзень – 23 мая 2023. Ёсць яшчэ адна запасная дата – 21 жніўня.
ЦЭ па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі і грамадазнаўству адбудуцца 21 мая.
Рэзервовы дзень – 25 мая, запасная дата – 23 жніўня.
Таксама ў дакуменце сказана, што будуць "іншыя тэрміны ў даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні".
А для выпускнікоў гімназій-каледжаў мастацтваў правядуць яшчэ і творчы экзамен.
Для спецустаноў іншыя лічбы
Іншыя даты экзаменаў устанавілі для тых, хто заканчвае вучобу, будучы ў спецустановах, у тым ліку ў папраўчых калоніях.
З 1 па 9 чэрвеня яны здаюць беларускую або рускую мову ў выглядзе пісьмовага пераказу. Пішацца і кантрольная па матэматыцы. Запасныя дні – з 21 па 25 жніўня.
Іншыя прадметы (на выбар) здаюць вусна па білетах.
Кадэты здаюць у 11 класе матэматыку (пісьмова) і пішуць пераказ па рускай ці беларускай мове.
Для выпускнікоў базавай школы, гэта значыць дзевяцікласнікаў, падрыхтавалі чатыры экзамены: пераказ па беларускай мове, пераказ па рускай мове, кантрольная па матэматыцы і вусны экзамен па гісторыі Беларусі.
Асноўныя даты – з 1 па 9 чэрвеня. Рэзервовыя – з 21 па 25 жніўня.
У інтэрнатах і спецшколах можна будзе выбіраць паміж рускай і беларускай мовах. Не абавязкова здаваць абодва прадмета.
Цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) – гэта новаўвядзенне, якое ў Беларусі анансавана ў гэтым навучальным годзе. Гэта ініцыятыва міністэрства адукацыі, якое раней паведаміла, што ЦЭ па форме правядзення ідэнтычны ЦТ.
Важна, што да экзаменаў не дапусцяць тых, у каго ёсць выніковыя адзнакі ніжэй за тры балы.
Тэставыя заданні рыхтуе Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Заданні на ЦЭ і ЦТ будуць адрознівацца ўзроўнем складанасці. Для дзевяцікласнікаў будзе чатыры экзамены (раней было тры).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь