КДБ абнавіў "тэрарыстычны спісак" яшчэ пяццю прозвішчамі

© Sputnik / Андрей КиреевБудынак КДБ Беларусі ў Мінску
Будынак КДБ Беларусі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 03.01.2023
Падпісацца
Сярод тых, хто трапіў у гэты спісак, ёсць людзі, у адносінах да якіх прыгаворы набылі законную моц.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў у пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, яшчэ пяцярых грамадзян краіны, гэта інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ведамства.
Пералік вядзецца КДБ ужо некалькі гадоў. Да 2020 года ў яго ўключалі толькі замежных грамадзян, якія знаходзіліся ў міжнародным вышуку за ўчыненне тэрактаў, або былі прызнаны датычнымі да міжнароднага тэрарызму. У спісак уносілі выхадцаў з Афганістана, Йемена, Егіпта, Нігерыі, Ірака і іншых краін.
Першымі з грамадзян Беларусі ў яго ўнеслі Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча. Цяпер у гэтым спіску каля тысячы прозвішчаў, з якіх амаль 250 – грамадзяне Беларусі. Спісак рэгулярна папаўняецца, у першую чаргу тымі, у адносінах да каго ўступілі ў сілу прыгаворы судоў.
Цяпер у пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, уключаны Міхаіл Корзун, Дзмітрый Каханоўскі, Аляксандр Емяльянаў, Мікалай Васілевіч і Мікалай Кацалапаў. Як вынікае з адкрытых крыніц, сярод іх – былы супрацоўнік рэгіянальнай структуры "Белтэлекама", Wargaming, удзельнік анархічнага руху.
Як вынікае з інфармацыі на сайце КДБ, у дачыненні да Корзуна і Каханоўскага ўжо набыў законную моц прыгавор суда па абвінавачанні ў распальванні сацыяльнай варожасці. Емяльянава абвінавачваюць па дадзеным артыкуле Крымінальнага кодэкса. Васілевіч і Кацалапаў абвінавачваюцца па артыкуле 290-1 КК Беларусі – "Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці".
У канцы мінулага года ў спісак таксама былі ўнесены фігуранты крымінальнай справы ТУТ.бай* журналісты Вольга Лойка, Алена Таўкачова, гендырэктар ліквідаванага судом ТАА "Тут бай медыя" Людміла Чэкіна, а таксама галоўрэд Марына Золатава. Гэтую крымінальную справу Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць на наступным тыдні.
Вясной 2021 года ў спісак былі ўнесены так званыя "збеглыя". У красавіку мінулага года ў спісак было дададзена яшчэ 17 чалавек. У іх ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Антон Матолька, Вольга Карач – усе яны знаходзяцца за межамі краіны. Гэтыя грамадзяне з’яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, якія ўзбуджаны беларускімі праваахоўнымі органамі.
*У жніўні 2021 года матэрыялы партала ТУТ БАЙ прызнаны экстрэмісцкімі. У чэрвені 2022 года "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
СК завяршыў завочнае следства па справах Цапкалы і Астапенкі
Спартсменцы Герасімене ў Беларусі завочна вынесены прыгавор
Генпракуратура накіравала ў суд справу Ціханоўскай і Латушкі
Пуціла і Лупаносаў: кіраўнік СК паведаміў прозвішчы новых "завочных" абвінавачаных
КДБ раскрыў планы "збеглых" па разварушванні сітуацыі ў Беларусі
Стужка навiн
0