Цёплы студзень: у Еўропе зачыняюцца гарналыжныя курорты, але можна купацца
Гарналыжны схіл сярод зелені ў Шрунсе, Аўстрыя. Як і ў іншых частках Еўропы, у Аўстрыі з канца мінулага года назіраюцца цёплыя тэмпературы.

Людзі катаюцца на лыжах на схіле ў Фільцмасе на поўдзень ад Зальцбурга, Аўстрыя. Рэдкія снегапады і не па сезоне цёплае надвор’е, зялёная трава і вясёлка ствараюць вясновы пейзаж.

Паўдзённае сонца асвятляе атэлі і дамы ва Улашычы, гарналыжным курорце Босніі.

Дзеці гуляюць на ўчастку штучнага снегу ва Улашычы. Звычайна снег тут ляжыць ад 4 да 5 месяцаў.

У высакагорных раёнах снег яшчэ ёсць. На фота: людзі прабіраюцца па заснежаным ландшафце каля вяршыні Хафелекар вышынёй 2 334 м у гарах Нордкетэ ў Інсбруку, Аўстрыя.

Лыжнік спускаецца па штучным гарналыжным схіле сярод зялёных узгоркаў у Шрунсе, Аўстрыя.
Ёсць курорты, дзе адчыненымі для катання пакінулі толькі частку гарналыжных трас.

Спартсмены трэніруюцца на невялікай паласе снегу ў Гарміш-Партэнкірхене, Германія. Большая частка Альпаў выглядае не па-зімоваму.

Дзеці наведваюць заняткі па катанні на лыжах на штучным гарналыжным схіле ў Бергсенхуку, Нідэрланды.

Снежныя пушкі працуюць на звычайна заснежаным у гэты час гарналыжным курорце Пейрагюд, паўднёвы захад Францыі.

Пад’ёмнікі з відам на бясснежныя схілы гарналыжнага курорта Люшон-Супербаньер, паўднёвы захад Францыі.
З-за адсутнасці снегу, дажджу і высокіх тэмператур больш за ўсё церпяць Паўночныя Альпы і Французскія Пірэнеі.

Альпійская вяршыня, якая звычайна пакрыта снегам, бачна над вёскай Накло, Славенія.

У цэнтры Таліна, Эстонія, у першыя дні новага 2023 года выпаў снег, але дзённая тэмпература трымаецца на адзнацы каля 0 градусаў па Цэльсіі.

Эйфелева вежа Парыжа, трэці і апошні паверх якой скрыты за аблокамі. У французскай сталіцы тэмпература паветра ў першыя дні года дасягала 15-17 градусаў па Цэльсіі.

Дзіўна выглядае зімовы дзень у Сан-Себасцьяне, паўночная Іспанія, дзе людзі купаюцца і адпачываюць на пляжы Ла-Конча.

Яшчэ цяплей у Грэцыі: жыхары загараюць на пляжы ў Афінах 2 студзеня 2023 года.