Цана прыёмкі золата ў Дзяржфонд Беларусі вырасла

© Sputnik / Мария АмелинаБарахолка ў Гомелі
Барахолка ў Гомелі - Sputnik Беларусь, 1920, 07.01.2023
Падпісацца
Мінфін падняў цэны на прыём каштоўных металаў у Дзяржфонд, але яны пакуль што ўсё роўна ніжэйшыя за максімум 2022 года.
МІНСК, 7 сту – Sputnik. Галоўнае ўпраўленне каштоўных металаў і каштоўных камянёў Мінфіна Беларусі ўстанавіла новыя цэны для прыёмкі ў Дзяржфонд, паведамляецца на сайце ведамства.
Грам золата "у чысціні" каштуе зараз 151,8 рубля. У пачатку снежня было нашмат танней – 131 рубель. Серабро павысілі з 1,61 да 2,01 рубля. Цэны сталі вышэй і на плаціну, паладый, родый, рутэній, ірыдый, осмій.
У мінулым годзе Мінфін то паніжаў, то павышаў цэны. Танней за ўсё золата каштавала ў лістападзе – па 124,21 рубля за грам. Максімум устанавілі ў сакавіку – 179,09 рубля.
Дзяржфонд Беларусі складаецца з дзяржаўнага рэзервовага фонду, залатога запасу, аператыўнага фонду, фонду перапрацоўкі і культурна-гістарычнага фонду. Паўнамоцтвы на распараджэнне той ці іншай часткай Дзяржфонду ёсць у прэзідэнта, Нацбанка і ўрада.
Мінфін можа вырашаць, як расходаваць аператыўны фонд і фонд перапрацоўкі. Напрыклад, з Дзяржфонду могуць прадавацца залатыя мерныя зліткі. З 3 студзеня 2023 года адпускная цана грамовога залатога злітка – 191,81 рубля. 50 грам – 8 664 рубля.
Нацбанк аперыруе міжнароднымі рэзервовымі актывамі. Пачынаючы са жніўня 2022 года рэгулятар не публікуе статыстыку па долі манетарнага золата. Старыя даныя паказваюць, што яна менш за палову актываў, але, як правіла, больш за трэць. На 1 ліпеня мінулага года аб’ём гэтага золата ацэньваўся ў 3,1 млрд долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Улады знізілі цэны на золата і срэбра для прыёмкі ў Дзяржфонд Беларусі
ЗВР Беларусі выраслі за месяц на 1,15%
Інфляцыя ў Беларусі запаволілася – Галоўчанка
Стужка навiн
0