https://bel.sputnik.by/20230109/abnoleny-reytyng-wta--atp-na-yakkh-paztsyyakh-belarusy-1070990205.html
Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы
Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы
Sputnik Беларусь
Беларускія тэнісісты рыхтуюцца да першага ў сезоне турніру Вялікага шлема – Australian Open і ўдзельнічаюць у спаборніцтвах. 09.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-09T10:52+0300
2023-01-09T10:52+0300
2023-03-01T11:05+0300
тэніс
спорт
у свеце
wta
рэйтынг wta
atp
australian open
арына сабаленка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070977460_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_4a576309ee326d74ba7c5d6988320ccb.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. WTA і АТР выпусцілі ў панядзелак абноўлены рэйтынг, лепшы вынік сярод беларускіх дзяўчат пакуль што ў Арыны Сабаленкі – пятая пазіцыя, паведамляе Sputnik.Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прыняла ўдзел у аўстралійскім турніры ў Адэлаідзе і выйграла яго. Для спартсменкі гэта першы тытул у гэтым годзе. З перамогай тэнісістку павіншаваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.У панядзелак у абноўленым рэйтынгу WTA Сабаленка захавала пятую пазіцыю, набраўшы 4 340 пунктаў.Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (1 597) пасля спаборніцтваў у Адэлаідзе дадала адзін радок у рэйтынгу і знаходзіцца зараз на 25 месцы.Аляксандра Сасновіч (1 231), наадварот, здала восем пазіцый і стала 38-й.Першы радок рэйтынгу займае польская спартсменка Іга Свёнтэк (11 025), на другім месцы размясцілася туніска Унс Жабер (5 180), замыкае тройку лідараў амерыканка Джэсіка Пегула (5 000).Турнір у Адэлаідзе стаў падрыхтоўкай да першага ў сезоне турніру Вялікага шлема – Australian Open, які пройдзе ў Мельбурне з 16 па 29 студзеня. У жаночым адзіночным разрадзе выступяць тры беларускі: Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.Што да мужчынскага рэйтынгу АТР, то беларус Ілья Івашка паказаў найлепшы вынік – 72 месца. Ён узняўся на адно месца, у актыве спартсмена 705 пунктаў.Лідарства ўтрымлівае іспанец Карлас Алькарас (6 820), другое месца займае яго таварыш па камандзе Рафаэль Надаль (5 770). Трэцяя пазіцыя застаецца за нарвежцам Касперам Руудам (5 720).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/08/1070977460_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_824e4cef50976f22a7b0b63205745a20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэніс, спорт, у свеце, wta, рэйтынг wta, atp, australian open, арына сабаленка, навіны
тэніс, спорт, у свеце, wta, рэйтынг wta, atp, australian open, арына сабаленка, навіны
Абноўлены рэйтынг WTA і ATP: на якіх пазіцыях беларусы
10:52 09.01.2023 (абноўлена: 11:05 01.03.2023) Беларускія тэнісісты рыхтуюцца да першага ў сезоне турніру Вялікага шлема – Australian Open і ўдзельнічаюць у спаборніцтвах.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. WTA і АТР выпусцілі ў панядзелак абноўлены рэйтынг, лепшы вынік сярод беларускіх дзяўчат пакуль што ў Арыны Сабаленкі – пятая пазіцыя, паведамляе Sputnik.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прыняла ўдзел у аўстралійскім турніры ў Адэлаідзе і выйграла яго. Для спартсменкі гэта першы тытул у гэтым годзе. З перамогай тэнісістку павіншаваў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
У панядзелак у абноўленым рэйтынгу WTA Сабаленка захавала пятую пазіцыю, набраўшы 4 340 пунктаў.
Яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (1 597) пасля спаборніцтваў у Адэлаідзе дадала адзін радок у рэйтынгу і знаходзіцца зараз на 25 месцы.
Аляксандра Сасновіч (1 231), наадварот, здала восем пазіцый і стала 38-й.
Першы радок рэйтынгу займае польская спартсменка Іга Свёнтэк (11 025), на другім месцы размясцілася туніска Унс Жабер (5 180), замыкае тройку лідараў амерыканка Джэсіка Пегула (5 000).
Турнір у Адэлаідзе стаў падрыхтоўкай да першага ў сезоне турніру Вялікага шлема – Australian Open, які пройдзе ў Мельбурне з 16 па 29 студзеня. У жаночым адзіночным разрадзе выступяць тры беларускі: Арына Сабаленка, Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч.
Што да мужчынскага рэйтынгу АТР, то беларус Ілья Івашка паказаў найлепшы вынік – 72 месца. Ён узняўся на адно месца, у актыве спартсмена 705 пунктаў.
Лідарства ўтрымлівае іспанец Карлас Алькарас (6 820), другое месца займае яго таварыш па камандзе Рафаэль Надаль (5 770). Трэцяя пазіцыя застаецца за нарвежцам Касперам Руудам (5 720).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Што тут развіваць:
Лукашэнка раскрытыкаваў спорт за адсутнасць вынікаў