https://bel.sputnik.by/20230109/mezentsa-belarus--rasya-prymuts-kantseptsyyu-nfarmatsyynay-byaspek-1070997293.html
Мезенцаў: Беларусь і Расія прымуць канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
Мезенцаў: Беларусь і Расія прымуць канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
Новы дакумент плануюць разгледзець на найбліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. 09.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-09T12:58+0300
2023-01-09T12:58+0300
2023-01-09T13:03+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
вышэйшы дзяржаўны савет
расія
беларусь
інфармацыйная бяспека
палітыка
дзмітрый мезенцаў
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/09/1070997388_25:0:1166:642_1920x0_80_0_0_3b9b94ef4fd60886cfdf4c7ef0dc0e05.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Пытанні аб агульнай сімволіцы, адмене роўмінгу і канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі разгледзяць на Вышэйшым дзяржсавеце (ВДС) Саюзнай дзяржавы, паведаміў дзяржсакратар інтэграцыйнага аб’яднання Дзмітрый Мезенцаў.Сярод тэм пасяджэння ВДС таксама будуць саюзныя праграмы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адмена роўмінгу, паведаміў Мезенцаў па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.Пытанне адмены роўмінгу ў Беларусі і Расіі ўзнімаецца не першы раз. Бакам удалося пакуль што дабіцца толькі ўзаемнага зніжэння роўмінгавых тарыфаў. Прынцыповае рашэнне аб тым, што ў будучым трэба адмовіцца ад роўмінгу, краіны прынялі яшчэ ў 2017 годзе. Тэрміны рэалізацыі гэтага рашэння на практыцы некалькі разоў мяняліся.У канцы 2022 года беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой растлумачыў, чаму зацягваецца вырашэнне гэтай праблемы. Паводле яго слоў, асноўная складанасць у тым, што павінны дамовіцца паміж сабой усе прыватныя аператары дзвюх краін.Тэма канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі з'явілася пазней. Вясной 2022 года яе абмяркоўвалі на беларуска-расійскіх кансультацыях. Дэталі дакумента не раскрываліся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/09/1070997388_196:1:1044:637_1920x0_80_0_0_f904a09404950db1455b489c31f687f6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, вышэйшы дзяржаўны савет, расія, беларусь, інфармацыйная бяспека, палітыка, дзмітрый мезенцаў
саюзная дзяржава, вышэйшы дзяржаўны савет, расія, беларусь, інфармацыйная бяспека, палітыка, дзмітрый мезенцаў
Мезенцаў: Беларусь і Расія прымуць канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі
12:58 09.01.2023 (абноўлена: 13:03 09.01.2023) Новы дакумент плануюць разгледзець на найбліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Пытанні аб агульнай сімволіцы, адмене роўмінгу і канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі разгледзяць на Вышэйшым дзяржсавеце (ВДС) Саюзнай дзяржавы, паведаміў дзяржсакратар інтэграцыйнага аб’яднання Дзмітрый Мезенцаў.
"…Мы прапануем і просім зацвердзіць Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі як пэўны адказ на змены таго становішча ў рэгіёне Усходняй Еўропы", - цытуе Мезенцава агенцтва БелТА.
Сярод тэм пасяджэння ВДС таксама будуць саюзныя праграмы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адмена роўмінгу, паведаміў Мезенцаў па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пытанне адмены роўмінгу ў Беларусі і Расіі ўзнімаецца не першы раз. Бакам удалося пакуль што дабіцца толькі ўзаемнага зніжэння роўмінгавых тарыфаў. Прынцыповае рашэнне аб тым, што ў будучым трэба адмовіцца ад роўмінгу, краіны прынялі яшчэ ў 2017 годзе. Тэрміны рэалізацыі гэтага рашэння на практыцы некалькі разоў мяняліся.
У канцы 2022 года беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой растлумачыў, чаму зацягваецца вырашэнне гэтай праблемы. Паводле яго слоў, асноўная складанасць у тым, што павінны дамовіцца паміж сабой усе прыватныя аператары дзвюх краін.
Тэма канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі з'явілася пазней. Вясной 2022 года яе абмяркоўвалі на беларуска-расійскіх кансультацыях. Дэталі дакумента не раскрываліся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь