https://bel.sputnik.by/20230109/vaennyya-rf-pratsyagvayuts-nastupats-na-danetskm-napramku--mnabarony-1071008858.html
Ваенныя РФ працягваюць наступаць на Данецкім напрамку – Мінабароны
Ваенныя РФ працягваюць наступаць на Данецкім напрамку – Мінабароны
Sputnik Беларусь
Узброеныя сілы Расіі знішчаюць жывую сілу і тэхніку УСУ на розных напрамках, рухаючыся наперад. 09.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-09T17:47+0300
2023-01-09T17:47+0300
2023-03-01T11:08+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
данбас
украіна
расія
міністэрства абароны рф
бяспека
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0a/1069967610_0:125:2977:1800_1920x0_80_0_0_000531c0616cba0625b311b4bb94f699.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы працягваюць наступаць на Данецкім напрамку і наносяць комплекснае агнявое паражэнне праціўніку па ўсім участку лініі баявога судакранання, паведамілі ў Мінабароны РФ у панядзелак.За мінулыя суткі, паводле даных ведамства, УСУ страцілі забітымі на гэтым напрамку звыш 80 ваеннаслужачых, тры БМП, бронетранспарцёр і чатыры аўто.У той жа час на Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленні РФ наносілі агнявое паражэнне па вялікай колькасці ўкраінскай жывой сілы і тэхнікі ў раёне Новаміхайлаўкі ДНР.На поўнач ад Паўлаўкі і Шаўчэнкі ДНР ліквідаваны дзве ўкраінскія дыверсійна-разведвальныя групы. За суткі ліквідавана больш за 40 ваеннаслужачых УСУ, дзве баявыя бронемашыны і тры пікапы.Таксама УС РФ у раёнах Новаміхайлаўкі ДНР і Лазавой Харкаўскай вобласці знішчылі тры склады боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення УСУ.Ваенныя РФ на Купянскім напрамку нанеслі агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах Сінькоўкі, Кіслоўкі, Бераставога Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскага ЛНР.Акрамя таго, у раёне Двурэчнай Харкаўскай вобласці ліквідавана дыверсійна-разведвальная група праціўніка. Незваротныя страты ўкраінскіх вайскоўцаў тут перавысілі 50 чалавек, знішчаны дзве БМП і тры аўто.Ударамі авіяцыі і артылерыі на Чырвона-Ліманскім напрамку нанесена паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах Стальмахоўкі, Неўскага ЛНР, Серабранкі, Грыгароўкі ДНР і Лазавой Харкаўскай вобласці. Знішчана больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя бранірваныя машыны і тры пікапы.Знішчальнікі РФ збілі ў раёнах Роўнага і Градоўкі ДНР украінскія самалёты Су-25 і МіГ-29, а таксама – верталёт Мі-8 у раёнах Вералюбаўкі.За мінулыя 24 гадзіны СПА РФ збіла восем беспілотнікаў УСУ і перахапіла дзесяць рэактыўных снарадаў РСЗА "HIMARS" і "Ураган".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/0a/1069967610_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_af24efc670d2d20d4a89cbd9842b10ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны
спецаперацыя, данбас, украіна, расія, міністэрства абароны рф, бяспека, навіны
Ваенныя РФ працягваюць наступаць на Данецкім напрамку – Мінабароны
17:47 09.01.2023 (абноўлена: 11:08 01.03.2023) Узброеныя сілы Расіі знішчаюць жывую сілу і тэхніку УСУ на розных напрамках, рухаючыся наперад.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Расійскія вайскоўцы працягваюць наступаць на Данецкім напрамку і наносяць комплекснае агнявое паражэнне праціўніку па ўсім участку лініі баявога судакранання, паведамілі ў Мінабароны РФ у панядзелак.
За мінулыя суткі, паводле даных ведамства, УСУ страцілі забітымі на гэтым напрамку звыш 80 ваеннаслужачых, тры БМП, бронетранспарцёр і чатыры аўто.
У той жа час на Паўднёва-Данецкім напрамку падраздзяленні РФ наносілі агнявое паражэнне па вялікай колькасці ўкраінскай жывой сілы і тэхнікі ў раёне Новаміхайлаўкі ДНР.
На поўнач ад Паўлаўкі і Шаўчэнкі ДНР ліквідаваны дзве ўкраінскія дыверсійна-разведвальныя групы. За суткі ліквідавана больш за 40 ваеннаслужачых УСУ, дзве баявыя бронемашыны і тры пікапы.
Таксама УС РФ у раёнах Новаміхайлаўкі ДНР і Лазавой Харкаўскай вобласці знішчылі тры склады боепрыпасаў і ракетна-артылерыйскага ўзбраення УСУ.
Ваенныя РФ на Купянскім напрамку нанеслі агнявое паражэнне жывой сіле і тэхніцы УСУ ў раёнах Сінькоўкі, Кіслоўкі, Бераставога Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскага ЛНР.
Акрамя таго, у раёне Двурэчнай Харкаўскай вобласці ліквідавана дыверсійна-разведвальная група праціўніка. Незваротныя страты ўкраінскіх вайскоўцаў тут перавысілі 50 чалавек, знішчаны дзве БМП і тры аўто.
Ударамі авіяцыі і артылерыі на Чырвона-Ліманскім напрамку нанесена паражэнне падраздзяленням УСУ ў раёнах Стальмахоўкі, Неўскага ЛНР, Серабранкі, Грыгароўкі ДНР і Лазавой Харкаўскай вобласці. Знішчана больш за 60 украінскіх вайскоўцаў, тры баявыя бранірваныя машыны і тры пікапы.
Знішчальнікі РФ збілі ў раёнах Роўнага і Градоўкі ДНР украінскія самалёты Су-25 і МіГ-29, а таксама – верталёт Мі-8 у раёнах Вералюбаўкі.
За мінулыя 24 гадзіны СПА РФ збіла восем беспілотнікаў УСУ і перахапіла дзесяць рэактыўных снарадаў РСЗА "HIMARS" і "Ураган".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь УСУ працягнулі абстрэлы, нягледзячы на абвешчаны РФ рэжым спынення агню