Ідэальнае месца: здагадайцеся, дзе ў Гомелі калядавалі і спявалі песні на Шчадрэц
Ідэальнае месца: здагадайцеся, дзе ў Гомелі калядавалі і спявалі песні на Шчадрэц
Sputnik Беларусь
Напярэдадні старога Новага года ў цэнтры Гомеля была заўважана яркая працэсія з пераапранутых. Мядзведзь, Каза, Зораносец, Цыганка і з дзесятак іншых вясёлых... 13.01.2023, Sputnik Беларусь
"Святы вечар, багаты вечар", – неслася па гарадскім парку, праспекце Леніна. І так да цэнтральнага рынку.Ідэя нагадаць гараджанам аб прыгожай народнай традыцыі належыць супрацоўнікам філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава.У галоўны сімвал Калядак – Казу – пераапрануўся музыкант Святаслаў Аўдонін. Выпускнік Гомельскага каледжа мастацтваў ні кроплі не саромеецца свайго аблічча. Шчадруе ўжо дваццаць гадоў і вельмі рад, што традыцыя працягвае жыць на Гомельшчыне."Мая задача – падаць, вохкаць-ахаць і весяліць людзей. Не ўсё ж нам думаць пра эканоміку, зарплату і рубель?", - усміхаецца Святаслаў.Глядзіце фотастужку Sputnik Беларусь з вясёлага каляднага ладу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Напярэдадні старога Новага года ў цэнтры Гомеля была заўважана яркая працэсія з пераапранутых. Мядзведзь, Каза, Зораносец, Цыганка і з дзесятак іншых вясёлых персанажаў ішлі па цэнтральных вуліцах горада, спявалі народныя песні і ўсяляк узнімалі прахожым настрой.
"Святы вечар, багаты вечар", – неслася па гарадскім парку, праспекце Леніна. І так да цэнтральнага рынку.
Ідэя нагадаць гараджанам аб прыгожай народнай традыцыі належыць супрацоўнікам філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава.
У галоўны сімвал Калядак – Казу – пераапрануўся музыкант Святаслаў Аўдонін. Выпускнік Гомельскага каледжа мастацтваў ні кроплі не саромеецца свайго аблічча. Шчадруе ўжо дваццаць гадоў і вельмі рад, што традыцыя працягвае жыць на Гомельшчыне.
"Мая задача – падаць, вохкаць-ахаць і весяліць людзей. Не ўсё ж нам думаць пра эканоміку, зарплату і рубель?", - усміхаецца Святаслаў.
Глядзіце фотастужку Sputnik Беларусь з вясёлага каляднага ладу.