https://bel.sputnik.by/20230113/maskva--mnsk-u-byaguchym-godze-zgodnyats-novy-paket-ntegratsy--mzs-rf-1071156309.html
Масква і Мінск у бягучым годзе ўзгодняць новы пакет інтэграцыі – МЗС РФ
Масква і Мінск у бягучым годзе ўзгодняць новы пакет інтэграцыі – МЗС РФ
Інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы атрымала новы віток развіцця пасля падпісання пакета дакументаў, які ўключае 28 саюзных праграм. 13.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-13T12:57+0300
2023-01-13T12:57+0300
2023-01-13T12:57+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
саюзныя праграмы
мзс рф
палітыка
масква
мінск
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055644415_0:0:800:451_1920x0_80_0_0_08b1f5b3cc45e0f90d4cb0c372701424.jpg
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Урады Беларусі і Расіі працуюць над новым пакетам інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.Паводле яго слоў, работа над дакументамі актыўна ідзе на ўзроўні ўрадаў Расіі і Беларусі. Прапановы плануецца прадставіць на зацвярджэнне вышэйстаячым органам улады Саюзнай дзяржавы.Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці заявіў, што Беларусь пакуль што не адчула чаканага эфекту ад рэалізацыі саюзных праграм, у прыватнасці ў энергетыцы.Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што мерапрыемствы па рэалізацыі 28 саюзных праграм выкананы на 70%. Праўда, частка з іх запаволілася."Не выканалі хоць адзін пункт – ні аб якім новым пакеце інтэграцыйных дакументаў (гаворкі – Sputnik) быць не можа. Пра гэта мы цвёрда дамовіліся з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі на апошняй сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу", - заявіў ён.На думку кіраўніка дзяржавы, трэба больш актыўна працаваць над выкананнем саюзных праграм і не дапускаць зацягвання тэрмінаў іх выканання. Пры гэтым і спяшацца нельга таксама, каб не дапусціць памылак.Дарэчы, пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета і саюзнага Саўміна пройдуць у першым квартале 2023 года. Пра гэта раней паведаміў беларускі прэм’ер Раман Галоўчанка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
масква
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055644415_31:0:719:516_1920x0_80_0_0_7dff9609cd1af07b2823767bfeb75b4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, мзс рф, палітыка, масква, мінск
саюзная дзяржава, беларусь, расія, саюзныя праграмы, мзс рф, палітыка, масква, мінск
Масква і Мінск у бягучым годзе ўзгодняць новы пакет інтэграцыі – МЗС РФ
Інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы атрымала новы віток развіцця пасля падпісання пакета дакументаў, які ўключае 28 саюзных праграм.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Урады Беларусі і Расіі працуюць над новым пакетам інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў дырэктар другога дэпартамента краін СНД МЗС Расіі Аляксей Палішчук.
"У бягучым годзе таксама трэба ўзгадніць новы пакет рашэнняў па паглыбленні саюзнай інтэграцыі на чарговы трохгадовы перыяд – з 2024 па 2026 гады", - цытуе расійскага дыпламата ТАСС.
Паводле яго слоў, работа над дакументамі актыўна ідзе на ўзроўні ўрадаў Расіі і Беларусі. Прапановы плануецца прадставіць на зацвярджэнне вышэйстаячым органам улады Саюзнай дзяржавы.
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў Палацы Незалежнасці заявіў, што Беларусь пакуль што не адчула чаканага эфекту ад рэалізацыі саюзных праграм, у прыватнасці ў энергетыцы.
Пры гэтым беларускі лідар канстатаваў, што мерапрыемствы па рэалізацыі 28 саюзных праграм выкананы на 70%. Праўда, частка з іх запаволілася.
"Не выканалі хоць адзін пункт – ні аб якім новым пакеце інтэграцыйных дакументаў (гаворкі – Sputnik) быць не можа. Пра гэта мы цвёрда дамовіліся з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі на апошняй сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу", - заявіў ён.
На думку кіраўніка дзяржавы, трэба больш актыўна працаваць над выкананнем саюзных праграм і не дапускаць зацягвання тэрмінаў іх выканання. Пры гэтым і спяшацца нельга таксама, каб не дапусціць памылак.
Дарэчы, пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета і саюзнага Саўміна пройдуць у першым квартале 2023 года. Пра гэта раней паведаміў беларускі прэм’ер Раман Галоўчанка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь