Колькі беларусаў падтрымлівае асабістае накапленне пенсіі, падлічыў Нацбанк

© Sputnik / Мария АмелинаПенсіянеры Беларусі
Пенсіянеры Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2023
Падпісацца
Вынікі даследаванняў па фінансавай граматнасці паказваюць, што большасць жыхароў Беларусі спадзяюцца на дзяржаву ў плане пенсій.
МІНСК, 16 сту – Sputnik. Ідэю асабістых пенсіёных накапленняў падтрымліваюць далёка не ўсе беларусы, вынікае з артыкула ў чарговым нумары "Банкаўскага весніка" – афіцыйнага выдання Нацбанка.
Часопіс абнародаваў вынікі апытанняў па фінансавай пісьменнасці.
У 2020-м годзе са сцвярджэннем "Неабходна адкладваць грошы на будучую пенсію, а не разлічваць на дзяржаву" пагадзіліся 26,9% рэспандэнтаў.
У 2022-м доля вырасла, але ненашмат – 35,9%.
Нагадаем, што ў Беларусі з 1 кастрычніка 2022 года пачала працаваць сістэма дадатковай назапашвальнай пенсіі. Дагавор можна заключыць з дзяржкампаніяй "Стравіта". Штомесячны ўзнос можа быць ад 1% да 10% заробку. Аналагічныя ўзносы павінен пераводзіць і наймальнік, і яны не вылічаюцца з заробку.
Па даных на снежань 2022 года, такія дагаворы заключылі ў краіне каля 7,7 тыс чалавек. Гэта менш за працэнт ад усяго занятага насельніцтва краіны, якое, паводле звестак Белстата, складае прыкладна 4,3 млн чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка павялічыў пенсіённы бюджэт Беларусі
Амаль 5 тысяч беларусаў пачалі збіраць на "другую" пенсію
Украінцы, якія прыбылі ў Беларусь, змогуць атрымліваць пенсіі і дапамогу
Стужка навiн
0