https://bel.sputnik.by/20230118/etap-kubka-sadruzhnasts-pa-byatlone-startue--mnsku-1071316600.html
Этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе ў Мінску
Этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе ў Мінску
Sputnik Беларусь
У спаборніцтвах удзельнічаюць расійскія і беларускія біятланісты, гэтыя старты – альтэрнатыва міжнародным, ад якіх зборныя абедзвюх краін адхілены рашэннем... 18.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-18T10:56+0300
2023-01-18T10:56+0300
2023-03-01T13:06+0300
мінск
біятлон
спорт
спаборніцтвы
беларусь
ibu
раўбічы (спарткомплекс)
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069728597_0:35:2065:1196_1920x0_80_0_0_db24907b88b02f94a6c5f2fae99ee52e.jpg
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе 19 студзеня ў спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам, паведамляе Sputnik.У спаборніцтвах выступяць лепшыя біятланісты Беларусі і Расіі. У праграме этапу сем гонак:Балельшчыкі могуць дабрацца ў Раўбічы на аўтобусе – спецыяльна да спаборніцтваў будзе запушчаны маршрут №949 Э "Мінск - Раўбічы". Расклад руху можна паглядзець на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.Гонка чэмпіёнаўУ рамках спаборніцтваў 22 студзеня пройдзе Гонка чэмпіёнаў, у якой выступяць беларускія і расійскія зоркі біятлона, якія завяршылі кар’еру. Спартсмены будуць спаборнічаць у фармаце Каляднай гонкі, якая штогод праходзіць у Германіі, – парамі. Састаў удзельнікаў вызначыць жараб’ёўка.Гонка будзе толькі адна – адзіночная змешаная эстафета з кругам 400 метраў і васьмю агнявымі рубяжамі. Беларусь прадставяць Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Алег Рыжанкоў, Пётр Івашка, Вадзім Сашурын, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова.За расійскую каманду выступяць Віктар Майгураў, Павел Растоўцаў, Сяргей Башкіраў, Кацярына Шумілава, Кацярына Юрлава-Перхт, Наталля Сарокіна, Вольга Падчуфарава.Нагадаем, што пяты этап Кубка Садружнасці таксама адбудзецца ў беларускіх Раўбічах з 23 да 30 студзеня. Заключны этап пройдзе ў Цюмені з 7 па 13 сакавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069728597_0:0:1869:1402_1920x0_80_0_0_ac73ad4ccdc0d4e405b6ebce3cf38ee0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мінск, біятлон, спорт, спаборніцтвы, беларусь, ibu, раўбічы (спарткомплекс), навіны , у беларусі
мінск, біятлон, спорт, спаборніцтвы, беларусь, ibu, раўбічы (спарткомплекс), навіны , у беларусі
Этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе ў Мінску
10:56 18.01.2023 (абноўлена: 13:06 01.03.2023) У спаборніцтвах удзельнічаюць расійскія і беларускія біятланісты, гэтыя старты – альтэрнатыва міжнародным, ад якіх зборныя абедзвюх краін адхілены рашэннем IBU.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Чацвёрты этап Кубка Садружнасці па біятлоне стартуе 19 студзеня ў спарткомплексе "Раўбічы" пад Мінскам, паведамляе Sputnik.
У спаборніцтвах выступяць лепшыя біятланісты Беларусі і Расіі. У праграме этапу сем гонак:
19 студзеня – жаночы спрынт 7,5 км (11:00),
20 студзеня – мужчынскі спрынт 10 км (11:00),
21 студзеня – гонка праследавання 10 км у жанчын (11:00); гонка пераследавання 12,5 км у мужчын (14:30),
22 студзеня – жаночы мас-старт 12,5 км (11:00); гонка чэмпіёнаў (12:15); мужчынскі мас-старт 15 км (14:00).
Балельшчыкі могуць дабрацца ў Раўбічы на аўтобусе – спецыяльна да спаборніцтваў будзе запушчаны маршрут №949 Э "Мінск - Раўбічы". Расклад руху можна паглядзець на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.
У рамках спаборніцтваў 22 студзеня пройдзе Гонка чэмпіёнаў, у якой выступяць беларускія і расійскія зоркі біятлона, якія завяршылі кар’еру. Спартсмены будуць спаборнічаць у фармаце Каляднай гонкі, якая штогод праходзіць у Германіі, – парамі. Састаў удзельнікаў вызначыць жараб’ёўка.
Гонка будзе толькі адна – адзіночная змешаная эстафета з кругам 400 метраў і васьмю агнявымі рубяжамі. Беларусь прадставяць Сяргей Новікаў, Аляксандр Сыман, Алег Рыжанкоў, Пётр Івашка, Вадзім Сашурын, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова.
За расійскую каманду выступяць Віктар Майгураў, Павел Растоўцаў, Сяргей Башкіраў, Кацярына Шумілава, Кацярына Юрлава-Перхт, Наталля Сарокіна, Вольга Падчуфарава.
Нагадаем, што пяты этап Кубка Садружнасці таксама адбудзецца ў беларускіх Раўбічах з 23 да 30 студзеня. Заключны этап пройдзе ў Цюмені з 7 па 13 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь