https://bel.sputnik.by/20230119/laro-prakamentsrava-stuatsyyu-z-safyay-sapegay-1071392637.html
Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю з Сафіяй Сапегай
Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю з Сафіяй Сапегай
Sputnik Беларусь
Расіянка падавала прашэнне аб памілаванні беларускаму прэзідэнту, але атрымала адмову. 19.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-19T16:16+0300
2023-01-19T16:16+0300
2023-01-19T16:20+0300
сафія сапега
сяргей лаўроў
мзс рф
грамадства
злачынства
палітыка
расія
беларусь
пратэсты пасля выбараў у беларусі
экстрэмізм
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651136_0:0:1624:915_1920x0_80_0_0_44a959311b6f99f6bf40ac48592234c7.jpg
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Сітуацыя з Сафіяй Сапегай знаходзіцца на кантролі МЗС РФ, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пасля калегіі МЗС Беларусі і РФ, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў міністра, ёсць дамоўленасць, што ў сітуацыі з затрыманымі на тэрыторыі Беларусі расіянамі і ў аналагічнай сітуацыі з беларусамі ў Расіі бакі будуць дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам дзвюх краін і працэдурамі, якія для такіх выпадкаў існуюць.Сяргей Лаўроў удакладніў, што "найперш гэта ідзе па лініі Генеральных пракуратур і Міністэрстваў юстыцыі".Нагадаем, Сафія Сапега была асуджана ў Беларусі на шэсць гадоў па экстрэмісцкім артыкуле. Пасля таго, як прыгавор увайшоў у законную сілу, яна напісала з калоніі прашэнне аб памілаванні. Сям’я і адвакат раней заяўлялі, што да канца 2022 года разлічваюць на станоўчае вырашэнне гэтага пытання. 10 студзеня стала вядома, што ў памілаванні адмоўлена.Айчым асуджанай Сяргей Дудзіч расказаў, што сям’я расіянкі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі дыпламатамі, але рашэння па далейшых кроках яшчэ не прынята.Пры гэтым ён адзначыў, што "толькі сама Сафія прыме рашэнне аб тым, ці трэба пісаць прашэнне аб выдачы яе ў Расію для адбывання пакарання. Яна будзе глядзець, як зможа адбываць пакаранне ва ўмовах беларускай калоніі. Усе рашэнні па далейшых кроках – за ёй".Перадача ў Расію?Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені мінулага года заявіў, што не выключае перадачы Сапегі ў Расію, улічваючы яе расійскае грамадзянства."Няхай яна там (у Расіі - Sputnik) адбывае час. Або яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе навука вялікая", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Сапегу, якая адміністравала прызнаную беларускім судом экстрэмісцкай "Чорную кнігу Беларусі" і "зліла" даныя некалькіх соцень сілавікоў, суддзяў, пракурораў і журналістаў, прыгаварылі да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651136_40:0:1597:1168_1920x0_80_0_0_feab3aa9dea78d5742e29a7be2910d0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сафія сапега, сяргей лаўроў, мзс рф, грамадства, злачынства, палітыка, расія, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі, экстрэмізм
сафія сапега, сяргей лаўроў, мзс рф, грамадства, злачынства, палітыка, расія, беларусь, пратэсты пасля выбараў у беларусі, экстрэмізм
Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю з Сафіяй Сапегай
16:16 19.01.2023 (абноўлена: 16:20 19.01.2023) Расіянка падавала прашэнне аб памілаванні беларускаму прэзідэнту, але атрымала адмову.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Сітуацыя з Сафіяй Сапегай знаходзіцца на кантролі МЗС РФ, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пасля калегіі МЗС Беларусі і РФ, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў міністра, ёсць дамоўленасць, што ў сітуацыі з затрыманымі на тэрыторыі Беларусі расіянамі і ў аналагічнай сітуацыі з беларусамі ў Расіі бакі будуць дзейнічаць у адпаведнасці з заканадаўствам дзвюх краін і працэдурамі, якія для такіх выпадкаў існуюць.
Сяргей Лаўроў удакладніў, што "найперш гэта ідзе па лініі Генеральных пракуратур і Міністэрстваў юстыцыі".
"Гэтыя пытанні знаходзяцца ў нас на кантролі, у тым ліку, па лініі знешнепалітычных ведамстваў", - запэўніў кіраўнік МЗС РФ.
Нагадаем, Сафія Сапега была асуджана ў Беларусі на шэсць гадоў па экстрэмісцкім артыкуле. Пасля таго, як прыгавор увайшоў у законную сілу, яна напісала з калоніі прашэнне аб памілаванні. Сям’я і адвакат раней заяўлялі, што да канца 2022 года разлічваюць на станоўчае вырашэнне гэтага пытання. 10 студзеня стала вядома, што ў памілаванні адмоўлена.
Айчым асуджанай Сяргей Дудзіч расказаў, што сям’я расіянкі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі дыпламатамі, але рашэння па далейшых кроках яшчэ не прынята.
Пры гэтым ён адзначыў, што "толькі сама Сафія прыме рашэнне аб тым, ці трэба пісаць прашэнне аб выдачы яе ў Расію для адбывання пакарання. Яна будзе глядзець, як зможа адбываць пакаранне ва ўмовах беларускай калоніі. Усе рашэнні па далейшых кроках – за ёй".
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чэрвені мінулага года заявіў, што не выключае перадачы Сапегі ў Расію, улічваючы яе расійскае грамадзянства.
"Няхай яна там (у Расіі - Sputnik) адбывае час. Або яны што хочуць, там робяць. Думаю, для яе навука вялікая", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Сапегу, якая адміністравала прызнаную беларускім судом экстрэмісцкай "Чорную кнігу Беларусі" і "зліла" даныя некалькіх соцень сілавікоў, суддзяў, пракурораў і журналістаў, прыгаварылі да шасці гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пяскоў аб прашэнні Сапегі аб памілаванні: будзем чакаць рашэння прэзідэнта Беларусі