На ёй свае апошнія распрацоўкі паказваюць прадпрыемствы Мінпрама, ваеннага сектара, Мінздароўя, Акадэміі навук, тэхнапаркі і многія-многія іншыя.Усяго на выставе прадстаўлена больш за 400 экспанатаў. Сярод навінак – электрародстар, ноўтбук і празрысты тэлевізар беларускай вытворчасці, беспілотнікі і нават гібрыд лімона і цытрона.Глядзіце на фота, як стартавала выстава і што на ёй можна ўбачыць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Выстава навуковых дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная" праходзіць у Мінску.
На ёй свае апошнія распрацоўкі паказваюць прадпрыемствы Мінпрама, ваеннага сектара, Мінздароўя, Акадэміі навук, тэхнапаркі і многія-многія іншыя.
Усяго на выставе прадстаўлена больш за 400 экспанатаў. Сярод навінак – электрародстар, ноўтбук і празрысты тэлевізар беларускай вытворчасці, беспілотнікі і нават гібрыд лімона і цытрона.
Глядзіце на фота, як стартавала выстава і што на ёй можна ўбачыць.
Ноўтбукі "Гарызонт", якія ўжо пачалі выпускацца пад брэндам H-book MAK4, можна было не толькі ўбачыць ужывую, але і памацаць. На гэты час камп’ютар на 31% складаецца з беларускіх кампанентаў. Да канца 2023 года лакалізацыя можа скласці ўжо 70%.
Вялікую ўвагу наведвальнікаў выставы прыцягнула пляцоўка з электрамабілямі. Адна з апошніх распрацовак – спартыўны электракар па тыпе родстара. Развівае хуткасць да 170 км/г, максімальны прабег без зарадкі – 270 км. Рухавік, батарэі, сістэма кіравання, корпус з вугляпластыку – усё беларускае.
Ударны беспілотнік беларускай вытворчасці Hunter, вытворца – КБ "Беспілотныя верталёты". Прызначаны для пошуку і знішчэння браніраванай тэхнікі, жывой сілы праціўніка, а таксама малахуткасных паветраных цэлей.
Аўтажыр – выкарыстоўваецца беларускімі вайскоўцамі, пагранічнікамі і ратавальнікамі. Таксама на ім могуць прайсці навучанне пілатаванню любыя грамадзяне.