Насельніцтва Кітая скарацілася ўпершыню за 60 гадоў

© AFP 2024 / HECTOR RETAMALКітайцы на вуліцы горада
Кітайцы на вуліцы горада - Sputnik Беларусь, 1920, 21.01.2023
Падпісацца
Насельніцтва КНР у 2022 годзе пачало скарачацца ўпершыню з часоў масавага голаду ў краіне з 1959 па 1961 год.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Насельніцтва Кітая ў 2022 годзе скарацілася ўпершыню за 60 гадоў. Пра гэта сведчаць абнародаваныя звесткі дзяржаўнага статыстычнага бюро КНР.
"Насельніцтва Кітая да канца 2022 года склала 1 мільярд 411 мільёнаў 750 тысяч чалавек (не ўключаючы жыхароў Ганконга, Макао, Тайваня, а таксама замежнікаў), што на 850 тысяч менш у параўнанні з канцом 2021 года", - гаворыцца ў дакладзе ведамства.
Мясцовыя СМІ звярнулі ўвагу, што скарачэнне насельніцтва ў Кітаі адбылося ўпершыню за 60 гадоў.
Паводле звестак кітайскага дзяржстата, у мінулым годзе ў краіне нарадзіліся 9,56 мільёна чалавек, памерлі – 10,41 мільёна чалавек.
Таксама ў дакладзе адзначаецца, што на 100 жанчын у Кітаі прыпадае амаль 105 мужчын. Мужчынскае насельніцтва краіны складае 722,06 мільёна чалавек, жаночае насельніцтва – 689,69 мільёна.
Летам мінулага гады кіраўнік аддзела народанасельніцтва і сямейных спраў Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР Ян Вэньчжуан заявіў, што краіна ў найблізкія пяць гадоў сутыкнецца са скарачэннем колькасці насельніцтва. У такім выпадку, паводле інфармацыі The Economist, дэмаграфічны спад у Кітаі можа прывесці да тармажэння росту эканомікі ў сярэдзіне 2030 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Кітаі прыйшлі ў захапленне ад найноўшага ЗРК С-500
Кітай выдзеліць Беларусі чарговы грашовы транш
Армія Кітая будзе рыхтавацца да ўдзелу ў баявых дзеяннях
Стужка навiн
0