https://bel.sputnik.by/20230122/vup-belarus-skaratssya-na-47-u-2022-godze-1071419017.html
ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у 2022 годзе
ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у 2022 годзе
Sputnik Беларусь
Айчынная эканоміка аказалася ў складаных умовах у выніку ўвядзення санкцыйных абмежаванняў з боку заходніх краін. 22.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-22T14:51+0300
2023-01-22T14:51+0300
2023-03-01T13:30+0300
вуп
беларусь
эканоміка
белстат
гандаль
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1c/1062348014_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_844dbe54986cb1451a6f9e93c46e4c64.jpg
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за мінулы год скараціўся на 4,7%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.Пры гэтым у Белстаце звярнулі ўвагу, што індэкс-дэфлятар ВУП у мінулым годзе адносна 2021 года склаў 113,6%. Гэта пакуль што першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за 2022 год.Беларускія ўлады разлічвалі, што за 2022 год ВУП рэспублікі вырасце на 2,9%. Замест гэтага аб’ём айчыннай эканомікі скараціўся.Цяпер беларускія чыноўнікі сур’ёзна разлічваюць, што валавы ўнутраны прадукт у 2023 годзе павялічыцца на 3,8%. Нават калі гэта здарыцца, то ВУП усё роўна будзе ніжэйшы, чым быў у 2021 годзе.На фоне скарачэння аб’ёмаў айчыннай эканомікі дапамагло пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей з Расіяй. У 2022 годзе Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі атрымала станоўчае сальда ў гандлі з расійскім бокам.Агульны аб’ём гандлю з Расіяй за мінулы год пераваліў за 50 мільярдаў долараў. Рэспубліка ўпэўнена ўваходзіць у першую пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў для Расіі.Па выніках 2022 года беларуская эканоміка спрацавала нядрэнна і атрымала станоўчае гандлёвае сальда таварамі і паслугамі памерам у 5 мільярдаў долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1c/1062348014_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_ba9c3f271b04734c41f2a2e3cc911c8b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вуп, беларусь, эканоміка, белстат, гандаль, у беларусі, навіны
вуп, беларусь, эканоміка, белстат, гандаль, у беларусі, навіны
ВУП Беларусі скараціўся на 4,7% у 2022 годзе
14:51 22.01.2023 (абноўлена: 13:30 01.03.2023) Айчынная эканоміка аказалася ў складаных умовах у выніку ўвядзення санкцыйных абмежаванняў з боку заходніх краін.
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за мінулы год скараціўся на 4,7%, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
"Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 191,4 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,3% да ўзроўню 2021 года", - удакладнілі ў прэс-службе.
Пры гэтым у Белстаце звярнулі ўвагу, што індэкс-дэфлятар ВУП у мінулым годзе адносна 2021 года склаў 113,6%. Гэта пакуль што першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за 2022 год.
Беларускія ўлады разлічвалі, што за 2022 год ВУП рэспублікі вырасце на 2,9%. Замест гэтага аб’ём айчыннай эканомікі скараціўся.
Цяпер беларускія чыноўнікі сур’ёзна разлічваюць, што валавы ўнутраны прадукт у 2023 годзе павялічыцца на 3,8%. Нават калі гэта здарыцца, то ВУП усё роўна будзе ніжэйшы, чым быў у 2021 годзе.
На фоне скарачэння аб’ёмаў айчыннай эканомікі дапамагло пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей з Расіяй. У 2022 годзе Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі атрымала станоўчае сальда ў гандлі з расійскім бокам.
Агульны аб’ём гандлю з Расіяй за мінулы год пераваліў за 50 мільярдаў долараў. Рэспубліка ўпэўнена ўваходзіць у першую пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў для Расіі.
Па выніках 2022 года беларуская эканоміка спрацавала нядрэнна і атрымала станоўчае гандлёвае сальда таварамі і паслугамі памерам у 5 мільярдаў долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў