Лукашэнка прыняў рашэнне аб ахове дзяржаўнай мяжы

© Sputnik / Александр ЖибульПагранічнікі Гомельскай пагрангрупы
Пагранічнікі Гомельскай пагрангрупы - Sputnik Беларусь, 1920, 23.01.2023
Падпісацца
Беларускія ўлады занепакоены ваенна-палітычнай абстаноўкай, якая складваецца вакол рэспублікі, улічваючы высокую дынаміку падзей, трэба прымаць рашэнні ў сферы бяспекі.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. Штогод у пачатку года ў Беларусі прымаецца рашэнне аб ахове дзяржаўнай мяжы, заявіў кіраўнік дзяржавы ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з сілавым блокам.
Паводле яго слоў, цяпер пачатак года складваецца па-асабліваму, таму абстаноўка вакол краіны, улічваючы ваенны, палітычны і эканамічны складальнік, няпростая.

"Я хацеў бы, перш за ўсё, ад старшыні ДПК пачуць характарыстыку гэтай абстаноўкі – што адбываецца па перыметры на сённяшні дзень. Абстаноўка мяняецца хутка, дынаміка вялікая. На сённяшнюю раніцу як характарызуецца?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паток бежанцаў

Беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што паток бежанцаў зменшыўся, але людзі працягваюць уцякаць ад вайны, у тым ліку, з Украіны.
"Хто хоча, прыязджае, застаецца ў нас на пастаяннае месца жыхарства. Хтосьці просіць аказаць ім пэўныя паслугі, накарміць, напаіць, абагрэць, падлячыць – гэта мы робім. Тут праблем асаблівых няма", - лічыць ён.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што не спыняецца паток мігрантаў з азіяцкіх краін, у тым ліку такіх далёкіх, як Афганістан. У сувязі з гэтым важна разумець, як мяняецца нацыянальны склад бежанцаў, якія перасякаюць мяжу Беларусі.

Армія на мяжы

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што да аховы дзяржаўнай мяжы прыцягваецца армія. Тут важна разумець, ці дастаткова для гэтага зараз сіл і сродкаў, у тым ліку, на мяжы з Украінай.
"Там і міліцыя прыцягваецца, ужо і мясцовыя органы ўлады, малайцы, падтрымліваюць, ні ў чым не адмаўляюць. Ну і падраздзяленні Узброеных Сіл. Аб гэтым паведаміць міністр абароны і кіраўнік Генеральнага штаба", - рэзюміраваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь працягне дабівацца зносу загароды ў Белавежскай пушчы – Мінпрыроды
Польскія пагранічнікі працягваюць дэзінфармаваць грамадскасць – ДПК Беларусі
Кіеў скасаваў дагавор з Мінскам аб кантролі ваеннай дзейнасці
Абмежавана наведванне пагранпаласы 3 раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай
Усё часцей гучыць замежная гаворка – рэпартаж з беларуска-ўкраінскай мяжы
Стужка навiн
0