https://bel.sputnik.by/20230123/muzh-pratsavty-ale-ne-aytsshnk-u-gomel-prayshla-etna-vecharyna-z-varazhboy-1071485713.html
Муж працавіты, але не айцішнік: у Гомелі прайшла этна-вечарына з варажбой
Муж працавіты, але не айцішнік: у Гомелі прайшла этна-вечарына з варажбой
Sputnik Беларусь
Госці ўспомнілі, як варажылі на Гомельшчыне нашы продкі, паспрабавалі куццю і станцавалі польку-матылька. 23.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-23T11:29+0300
2023-01-23T11:29+0300
2023-03-01T14:53+0300
відэа
відэа
традыцыі
традыцыі і абрады
народныя традыцыі
культура
гомель
беларусь
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/16/1071470836_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_f0be1dba4f3fe3de56f371a0c764c7c0.jpg
Містычныя старабеларускія рытуалы супрацоўнікі гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава збіраюць падчас сваіх экспедыцый. Нядаўна вярнуліся з Буда-Кашалёўскага раёна, дзе 81-гадовая Марыя Кажэўнікава расказала, як варажылі ў часы яе дзяцінства.Па словах сельскай жыхаркі, у тыя часы і куццю рыхтавалі тры разы: перад Калядамі, Шчадрацом і Вадохрышчам. Святочную страву ў гаспадынь пад покрывам ночы запазычалі дзяўчаты і клалі пад падушку, запрашаючы суджанага пакаштаваць кашу.На вечарынцы ў філіяле Веткаўскага музея незамужнім дзяўчатам прапанавалі паваражыць на саломе. Наўгад тыя выцягвалі саломінку, а потым удакладнялі статус будучага жаніха старым правераным спосабам."Не айцішнік!", - расчаравана ўздыхае дзяўчына.Старэйшая жанчына просіць нагадаць ёй добрага дзеда. Са словамі, што жыццё будзе з ім салодкім, дастае шакаладку і задаволена вяртаецца на месца.У гэты час падаспела кампанія дзяўчат з просьбай уладкаваць нарэшце і іх, ды знайсці нармальных мужчын. Пашамацеўшы саломай, адна з іх выцягвае колас са збожжам.З разбегу дзяўчыны рынуліся да плота, абхапляючы яго абедзвюма рукамі. Хто налічыў парныя, той хутка замуж, хто ж няцотныя абхапіў, тая яшчэ ў дзеўках пабудзе.Пасля таго, як усе жадаючыя пазналі свой лёс, госці пусціліся ў скокі пад гукі гармоніка. На інструменце іграў старшы ўчастковы інспектар маёр Віктар Шыпкоў – з гармонікам ручной працы ён не расстаецца вось ужо дзесяць гадоў. Бацька пяцярых дзяцей – асоба рознабаковая, яшчэ паспявае рабіць рэквізіт для музея і шыць касцюмы сваім дзяўчынкам.Яму падыгрываў прафесійны музыкант Святаслаў Аўдонін. Сёння ў яго рэпертуары полька-матылёк, кракавяк, падыспань, але для сваіх у вузкім коле можа на балалайцы згуляць і "Нірвану" з "Металікай".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
гомель
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/16/1071470836_150:0:1050:675_1920x0_80_0_0_43c15b1f3593b5022fede204096169db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, традыцыі, традыцыі і абрады, народныя традыцыі, культура, гомель, беларусь, грамадства, видео, цікавосткі, спадчына
відэа, традыцыі, традыцыі і абрады, народныя традыцыі, культура, гомель, беларусь, грамадства, видео, цікавосткі, спадчына
Муж працавіты, але не айцішнік: у Гомелі прайшла этна-вечарына з варажбой
11:29 23.01.2023 (абноўлена: 14:53 01.03.2023) Госці ўспомнілі, як варажылі на Гомельшчыне нашы продкі, паспрабавалі куццю і станцавалі польку-матылька.
Містычныя старабеларускія рытуалы супрацоўнікі гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Шклярава збіраюць падчас сваіх экспедыцый. Нядаўна вярнуліся з Буда-Кашалёўскага раёна, дзе 81-гадовая Марыя Кажэўнікава расказала, як варажылі ў часы яе дзяцінства.
"У лазню хадзілі незамужнія дзяўчыны, бралі там лазневыя камяні і ішлі да студні, каб ніхто не бачыў. Калі камень упаў і вада спакойная, то і будучы муж будзе памяркоўны, калі завіравала, то з характарам. Сама асабіста бачыла, як у адной студні вада паводзіла сябе па-рознаму", - распавяла жанчына.
Па словах сельскай жыхаркі, у тыя часы і куццю рыхтавалі тры разы: перад Калядамі, Шчадрацом і Вадохрышчам. Святочную страву ў гаспадынь пад покрывам ночы запазычалі дзяўчаты і клалі пад падушку, запрашаючы суджанага пакаштаваць кашу.
На вечарынцы ў філіяле Веткаўскага музея незамужнім дзяўчатам прапанавалі паваражыць на саломе. Наўгад тыя выцягвалі саломінку, а потым удакладнялі статус будучага жаніха старым правераным спосабам.
"Глядзі, якая саломка кучаравая, будзе мужык у цябе з прыгожай шавялюрай. Выцягвай з-пад сена, што намацаеш. Пальчатка – значыць рукасты будзе, працавіты", - праводзіць старадаўні рытуал дырэктар музея Пётр Цалко.
"Не айцішнік!", - расчаравана ўздыхае дзяўчына.
Старэйшая жанчына просіць нагадаць ёй добрага дзеда. Са словамі, што жыццё будзе з ім салодкім, дастае шакаладку і задаволена вяртаецца на месца.
У гэты час падаспела кампанія дзяўчат з просьбай уладкаваць нарэшце і іх, ды знайсці нармальных мужчын. Пашамацеўшы саломай, адна з іх выцягвае колас са збожжам.
"О, чакай адразу папаўненне з мужам будучым", - кажа загадчыца гомельскага філіяла Веткаўскага музея Наталля Кадзетава і запрашае ўдакладніць будучы статус на вуліцы шляхам варажбы на плоце.
З разбегу дзяўчыны рынуліся да плота, абхапляючы яго абедзвюма рукамі. Хто налічыў парныя, той хутка замуж, хто ж няцотныя абхапіў, тая яшчэ ў дзеўках пабудзе.
Пасля таго, як усе жадаючыя пазналі свой лёс, госці пусціліся ў скокі пад гукі гармоніка. На інструменце іграў старшы ўчастковы інспектар маёр Віктар Шыпкоў – з гармонікам ручной працы ён не расстаецца вось ужо дзесяць гадоў. Бацька пяцярых дзяцей – асоба рознабаковая, яшчэ паспявае рабіць рэквізіт для музея і шыць касцюмы сваім дзяўчынкам.
Яму падыгрываў прафесійны музыкант Святаслаў Аўдонін. Сёння ў яго рэпертуары полька-матылёк, кракавяк, падыспань, але для сваіх у вузкім коле можа на балалайцы згуляць і "Нірвану" з "Металікай".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Шчодрык" у Пагосце: дзе каза рогам, там жыта стогам
Калядныя спевы: "Я каза-страказа, паўбока луплена, за тры грошы куплена..."