https://bel.sputnik.by/20230123/stala-vyadoma-z-yakm-prablemam-chastsey-za-s-zvyartayutstsa--arganzatsy-zhkg-1071495352.html
Стала вядома, з якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца ў арганізацыі ЖКГ
Стала вядома, з якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца ў арганізацыі ЖКГ
Sputnik Беларусь
У перспектыве ў кантакт-цэнтры ЖКГ можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і перанакіроўваць іх. 23.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-23T15:16+0300
2023-01-23T15:16+0300
2023-03-01T14:55+0300
жкг
грамадства
беларусь
мінск
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103981/51/1039815116_0:86:3001:1774_1920x0_80_0_0_f9a5be6a4b3eae62d094176fb28a8b60.jpg
МІНСК, 23 сту – Sputnik. У мінулым годзе ў кантакт-цэнтр ЖКГ і на партал 115.бел ад мінчан паступілі каля 1 мільёна 787 тысяч заявак, паведаміў дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Максім Бардовіч.Паводле яго інфармацыі, колькасць заявак у мінулым годзе скарацілася на 5%. Што да колькасці прэтэнзій на жыллёва-камунальныя паслугі, то ў 2022 годзе іх паступіла на 9% менш, чым у 2021-м.Прадстаўнік гарадскіх улад таксама агучыў чатыры асноўныя напрамкі, якія найбольш хвалявалі мінчан. Гэта ўборка пад’ездаў, тэмпература гарачай вады і адсутнасць электраэнергіі ў кватэры. Чацвёрку замыкае ўборка дваровай тэрыторыі.У Мінгарвыканкаме таксама расказалі, што ў перспектыве ў кантакт-цэнтры можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і накіроўваць іх неабходным адрасатам на выкананне. Гэта, на думку мэрыі, дазволіла б скараціць час чакання ў пікавых сітуацыях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103981/51/1039815116_0:0:2667:2000_1920x0_80_0_0_9b4072de09ac2fb7be65e5169738ef7e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
жкг, грамадства, беларусь, мінск, у беларусі, навіны
жкг, грамадства, беларусь, мінск, у беларусі, навіны
Стала вядома, з якімі праблемамі часцей за ўсё звяртаюцца ў арганізацыі ЖКГ
15:16 23.01.2023 (абноўлена: 14:55 01.03.2023) У перспектыве ў кантакт-цэнтры ЖКГ можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і перанакіроўваць іх.
МІНСК, 23 сту – Sputnik. У мінулым годзе ў кантакт-цэнтр ЖКГ і на партал 115.бел ад мінчан паступілі каля 1 мільёна 787 тысяч заявак, паведаміў дырэктар Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама Максім Бардовіч.
Паводле яго інфармацыі, колькасць заявак у мінулым годзе скарацілася на 5%. Што да колькасці прэтэнзій на жыллёва-камунальныя паслугі, то ў 2022 годзе іх паступіла на 9% менш, чым у 2021-м.
"Мы назіраем тэндэнцыю, што жыхары горада Мінска з года ў год усё менш і менш звяртаюцца ў кантакт-цэнтр са сваімі праблемамі або заяўкамі, гэта значыць, што сталічныя арганізацыі ЖКГ нядрэнна працуюць", - адзначыў кіраўнік цэнтра, відэа з яго каментарыем апублікавана ў афіцыйным Telegram-канале Мінгарвыканкама.
Прадстаўнік гарадскіх улад таксама агучыў чатыры асноўныя напрамкі, якія найбольш хвалявалі мінчан. Гэта ўборка пад’ездаў, тэмпература гарачай вады і адсутнасць электраэнергіі ў кватэры. Чацвёрку замыкае ўборка дваровай тэрыторыі.
У Мінгарвыканкаме таксама расказалі, што ў перспектыве ў кантакт-цэнтры можа з’явіцца электронны памочнік, які будзе прымаць заяўкі і накіроўваць іх неабходным адрасатам на выкананне. Гэта, на думку мэрыі, дазволіла б скараціць час чакання ў пікавых сітуацыях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь