Відэа

Пуцін правёў сустрэчу са студэнтамі МДУ – відэа

Падпісацца
Дзень расійскага студэнцтва – Таццянін дзень – адзначаецца ў Расіі 25 студзеня. Поўную версію сустрэчы расійскага прэзідэнта са студэнтамі МДУ глядзіце на відэа Sputnik.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са студэнтамі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава ў Дзень студэнцтва, глядзіце ў трансляцыі Sputnik.
Падчас візіту Пуцін таксама агледзеў новы корпус і азнаёміўся з планамі развіцця навуковага кластара "Ломоносов" на Вараб’ёвых гарах.
Прэзідэнт Расіі не змяняе шматгадовай традыцыі і кожны год у Таццянін дзень размаўляе і са студэнтамі, і з выкладчыкамі. У мінулым годзе сустрэча праходзіла па відэасувязі, а яе ўдзельнікамі сталі навучэнцы некалькіх ВНУ Расіі.
Са студэнтамі МДУ Пуцін паразмаўляе не ўпершыню. У 2017 годзе ён нават праспяваў разам з імі пад гітару песню "Четырнадцать минут". А ў 2005 годзе паспрабаваў знакамітую медавуху па рэцэпце рэктара навучальнай установы Віктара Садоўнічага. У мінулым годзе Пуцін, пагадзіўшыся, што без медавухі ў гэты дзень не абысціся, параіў навучэнцам быць з ёй акуратнымі: "Усё добра ў меру толькі".
Таццянін дзень ці Дзень расійскага студэнцтва звязваюць з іменем раннехрысціянскай пакутніцы Таццяны Рымскай, пра якую ўспамінаюць у Праваслаўнай царкве 25 студзеня: у гэты дзень у храмах служыцца боская літургія. Свята пачалі адзначаць, як дзень нараджэння Маскоўскага ўніверсітэта: імператрыца Лізавета Пятроўна заснавала яго яшчэ ў 1755 годзе. Пасля ў адным з флігеляў старой універсітэцкай пабудовы стварылі дамавую царкву святой пакутніцы Таццяны, а саму яе абвясцілі заступніцай усяго расійскага студэнцтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Барыс Грызлоў павіншаваў моладзь з Днём студэнта
Моладзь Беларусі праяўляе цікавасць да вучобы ў ВНУ РФ – Рассупрацоўніцтва
Прэстыжныя ВНУ Расіі чакаюць студэнтаў з Беларусі
Стужка навiн
0