Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Моладзь Беларусі праяўляе цікавасць да вучобы ў ВНУ РФ – Рассупрацоўніцтва

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкПрыём дакументаў ва ўстанову адукацыі
Прыём дакументаў ва ўстанову адукацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2023
Падпісацца
Беларускія студэнты могуць атрымаць бясплатную адукацыю ў расійскіх ВНУ па квотах урада.
МІНСК, 4 сту – Sputnik. Кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў рэспубліцы, саветнік пасольства Расіі Юрый Макушын заявіў, што беларуская моладзь праяўляе вялікую цікавасць да атрымання адукацыі ў ВНУ РФ.
Ён адзначыў, што для абітурыентаў з Беларусі выдзелена на бягучы год 1,3 тыс месцаў (раней была 1,1 тысяча). Размова ідзе аб тых, каго прымаюць у расійскія адукацыйныя ўстановы па квоце Рассупрацоўніцтва.
"Безумоўна, мы бачым вялікую цікавасць беларускай моладзі да атрымання якаснай адукацыі, у тым ліку, у расійскіх ВНУ", - сказаў Макушын.
Ён нагадаў, што пару дзён таму пачаў працаваць сайт education-in-russia.com. Ён прысвечаны адборачнай кампаніі абітурыентаў у межах названых квот.
"Маладыя людзі могуць заходзіць на гэты сайт, фарміраваць неабходны пакет дакументаў для падачы анлайн. Акрамя таго, аператыўная інфармацыя ёсць у нашых сацсетках – Telegram (вялікі канал "Образование в России для белорусов"), "ВКонтакте" і іншых", - распавёў кіраўнік прадстаўніцтва.
З 23 снежня адкрыта рэгістрацыя на бясплатнае навучанне ў Расіі ў 2023/24 навучальным годзе. У рамках праграмы дзяржстыпендый кандыдаты могуць прайсці навучанне ў расійскіх універсітэтах на ўзроўнях бакалаўрыята, спецыялітэта, магістратуры, аспірантуры, ардынатуры, дадатковай прафесійнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Для ўдзелу ў паступленні трэба зарэгістравацца на гэтым партале, там жа прадстаўлены і пералік ВНУ для беларусаў. Зрабіць гэта трэба да 20 лютага 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Рассупрацоўніцтва ўзмоцніць актыўнасць у рэгіёнах Беларусі
Лукашэнка падпісаў указ аб змене правіл прыёму ў ВНУ
Расійскія ВНУ ў разы павялічаць набор беларусаў на бясплатную вучобу
Мінадукацыі расказала аб тэставых заданнях на ЦЭ – якімі яны будуць
Паступленне ў расійскія ВНУ - што трэба ведаць?
Стужка навiн
0