Сабаленка выйшла ў фінал Australian Open

© AP / Ng Han GuanБеларуская тэнісістка Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2023
Падпісацца
Вырашальны паядынак мог атрымацца беларускім, але раней экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка ўступіла Алене Рыбакінай.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open), які праходзіць у Мельбурне, паведамляе Sputnik.
У другім паўфінале, які адбыўся ў чацвер, Сабаленка абыграла прадстаўніцу Польшчы Магду Лінет з лікам 7:6 (7:1), 6:1. Саперніцы правялі на корце 1 гадзіну 33 хвіліны.
Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выйшла ў фінал Australian Open. Акрамя таго, яна ўпершыню згуляе ў рашаючым матчы турніру Вялікага шлема.
Дарэчы, Сабаленка ў гэтым годзе ўжо выйграла турнір у Адэлаідзе, які папярэднічаў Australian Open.
Раней беларуска Вікторыя Азаранка не змагла выйсці ў фінал Australian Open-2023, уступіўшы казахстанцы Алене Рыбакінай.
Фінал пройдзе ў суботу, 28 студзеня.
Агульны прызавы фонд Australian Open-2023 перавышае 51 мільён долараў. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць з яго па 2 мільёны долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Івашка і Сабаленка прызнаны лепшымі тэнісістамі Беларусі-2022
Што тут развіваць: Лукашэнка раскрытыкаваў спорт за адсутнасць вынікаў
Сабаленка зарабіла значныя прызавыя ў мінулым сезоне
Стужка навiн
0