https://bel.sputnik.by/20230128/dzve-novyya-zony-chakannya-dlya-fur-pabuduyuts-na-myazhy-belarus-z-erasayuzam-1071588976.html
Дзве новыя зоны чакання для фур пабудуюць на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам
Дзве новыя зоны чакання для фур пабудуюць на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам
Sputnik Беларусь
Абедзве новыя стаянкі плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай межах. 28.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-28T10:56+0300
2023-01-28T10:56+0300
2023-03-01T15:14+0300
фуры
еўрасаюз
мяжа беларусі і польшчы
мяжа
беларусь
літва
польшча
транспарт
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/90/1020119067_64:0:1136:603_1920x0_80_0_0_fc5ade3aca7c4296ba968a8c633d7f40.jpg
ГРОДНА, 28 сту – Sputnik, Іна Грышук. Дзве новыя стаянкі, якія стануць зонамі чакання з электроннай чаргой для перасячэння мяжы, пабудуюць у Гродзенскай вобласці.Адна з іх размесціцца каля пункта пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы, другая – каля пункта пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы.У першую чаргу будаўнічыя работы пачнуцца на пад’ездзе да пункта пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы.Тут плануюць пашырыць існуючую зону чакання, работы па будаўніцтве пачнуцца ўжо ў канцы студзеня, паведамляе Тэлеграм-канал Гродзенскага аблвыканкама.Дзеючая стаянка каля пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца ў пасёлку Прыгранічны, яна з’явілася ў мінулым годзе. Але чэргі з вялікагрузаў сталі такія вялікія, што яна перастала змяшчаць усе фуры, у канцы мінулага года яны зноў стаялі ўздоўж абочын, чакаючы ўезду ў зону.Новая стаянка з зонай чакання і сістэмай электроннай чаргі з’явіцца недалёка ад вёскі Мінчыкі. Гэта прыкладна за 4 кіламетры ад дзеючай стаянкі электроннай чаргі ў бок мяжы.Стаянку з электроннай чаргой абяцаюць пабудаваць на пад’ездзе да пункта пропуску "Прывалка" каля беларуска-літоўскай мяжы. Цяпер вызначаюць прыдатнае месца для яе размяшчэння.Аб неабходнасці стаянкі з зонай чакання каля пункта пропуску "Прывалка" дальнабойшчыкі гавораць не першы год. Калі на ўездзе ў Літву ўзнікалі шматкіламетровыя чэргі, тут вялікагрузам прыходзілася па пяць-сем дзён стаяць уздоўж дарогі сярод лесу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
еўрасаюз
беларусь
літва
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/90/1020119067_198:0:1002:603_1920x0_80_0_0_957c0d827acb76e65f55c33be314e7da.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фуры, еўрасаюз, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, беларусь, літва, польшча, транспарт, у беларусі, навіны
фуры, еўрасаюз, мяжа беларусі і польшчы, мяжа, беларусь, літва, польшча, транспарт, у беларусі, навіны
Дзве новыя зоны чакання для фур пабудуюць на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам
10:56 28.01.2023 (абноўлена: 15:14 01.03.2023) Абедзве новыя стаянкі плануюць пабудаваць у Гродзенскай вобласці на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай межах.
ГРОДНА, 28 сту – Sputnik, Іна Грышук. Дзве новыя стаянкі, якія стануць зонамі чакання з электроннай чаргой для перасячэння мяжы, пабудуюць у Гродзенскай вобласці.
Адна з іх размесціцца каля пункта пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы, другая – каля пункта пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы.
У першую чаргу будаўнічыя работы пачнуцца на пад’ездзе да пункта пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы.
Тут плануюць пашырыць існуючую зону чакання, работы па будаўніцтве пачнуцца ўжо ў канцы студзеня, паведамляе Тэлеграм-канал Гродзенскага аблвыканкама.
Дзеючая стаянка каля пункта пропуску "Бераставіца" знаходзіцца ў пасёлку Прыгранічны, яна з’явілася ў мінулым годзе. Але чэргі з вялікагрузаў сталі такія вялікія, што яна перастала змяшчаць усе фуры, у канцы мінулага года яны зноў стаялі ўздоўж абочын, чакаючы ўезду ў зону.
Новая стаянка з зонай чакання і сістэмай электроннай чаргі з’явіцца недалёка ад вёскі Мінчыкі. Гэта прыкладна за 4 кіламетры ад дзеючай стаянкі электроннай чаргі ў бок мяжы.
Стаянку з электроннай чаргой абяцаюць пабудаваць на пад’ездзе да пункта пропуску "Прывалка" каля беларуска-літоўскай мяжы. Цяпер вызначаюць прыдатнае месца для яе размяшчэння.
Аб неабходнасці стаянкі з зонай чакання каля пункта пропуску "Прывалка" дальнабойшчыкі гавораць не першы год. Калі на ўездзе ў Літву ўзнікалі шматкіламетровыя чэргі, тут вялікагрузам прыходзілася па пяць-сем дзён стаяць уздоўж дарогі сярод лесу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Чэргі на мяжы зноў растуць: толькі ў Каменным Логу затрымаліся больш за 700 фур