https://bel.sputnik.by/20230129/prodazh-dro-vyras-u-belarus-1071620233.html
Продаж дроў вырас у Беларусі
Продаж дроў вырас у Беларусі
Sputnik Беларусь
Лясгасы падвялі вынікі мінулага года: забяспечана больш за 240 тысяч заявак на дровы, а продаж колатых дроў падвоіўся. 29.01.2023, Sputnik Беларусь
2023-01-29T14:48+0300
2023-01-29T14:48+0300
2023-03-01T15:15+0300
драўніна
лясгас
эканоміка
грамадства
беларусь
гандаль
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/02/1066446792_0:200:1920:1280_1920x0_80_0_0_12d67394046eed02c0b55b12eae19066.jpg
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Насельніцтва Беларусі купіла ў мінулым годзе амаль 1,65 млн кубічных метраў драўніны, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.Гэта на 13% больш, чым у 2021 годзе. Прычым вырас попыт на колатыя дровы. Іх прададзена больш за 20 тысяч кубоў. Гэта амаль у два разы больш, чым у папярэднім годзе.Як лічаць у Мінлясгасе, продаж вырас, таму што адкрыліся новыя гандлёвыя пляцоўкі лясгасаў. Ужо ёсць невялікая сетка (восем кропак) пад фірменным брэндам "Лясная хатка".Попыт на дровы вырас і таму, што ў 2022-м халодны сезон пачаўся раней, чым звычайна. Тыя, хто не паспеў назапасіцца дровамі, "падагрэлі" рынак. Прычым продаж у Беларусі ідзе нават анлайн. Але такая паслуга ёсць не ва ўсіх лясгасах.Дровы ад прэзідэнтаУ 2022 годзе ў пачатку ацяпляльнага сезона ў сетцы распаўсюджваўся ролік, дзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і былы кіраўнік Федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын сякуць дровы."Не дадзім, Сямёныч, Еўропе змерзнуць", - кажа на гэтым відэа прэзідэнт.Крыху менш, чым праз два месяцы, у Мінскім раёне, на беразе вадасховішча Вяча прайшоў першы чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў і блогераў. На ім пабываў і Лукашэнка, паказаўшы майстар клас па нарыхтоўцы дроў."Хто не ўмее секчы, прашу", - сказаў прэзідэнт і пачаў вучыць экс-кіраўніка хакейнай федэрацыі Дзмітрыя Баскава.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/02/1066446792_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_ee181a81508b253f6758ff451215e500.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
драўніна, лясгас, эканоміка, грамадства, беларусь, гандаль, у беларусі, навіны
драўніна, лясгас, эканоміка, грамадства, беларусь, гандаль, у беларусі, навіны
Продаж дроў вырас у Беларусі
14:48 29.01.2023 (абноўлена: 15:15 01.03.2023) Лясгасы падвялі вынікі мінулага года: забяспечана больш за 240 тысяч заявак на дровы, а продаж колатых дроў падвоіўся.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Насельніцтва Беларусі купіла ў мінулым годзе амаль 1,65 млн кубічных метраў драўніны, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.
Гэта на 13% больш, чым у 2021 годзе. Прычым вырас попыт на колатыя дровы. Іх прададзена больш за 20 тысяч кубоў. Гэта амаль у два разы больш, чым у папярэднім годзе.
"У гэтым годзе лясгасы плануюць устанавіць больш як 70 станкоў дрывакольнага абсталявання", - таксама паведамілі ў міністэрстве.
Як лічаць у Мінлясгасе, продаж вырас, таму што адкрыліся новыя гандлёвыя пляцоўкі лясгасаў. Ужо ёсць невялікая сетка (восем кропак) пад фірменным брэндам "Лясная хатка".
Попыт на дровы вырас і таму, што ў 2022-м халодны сезон пачаўся раней, чым звычайна. Тыя, хто не паспеў назапасіцца дровамі, "падагрэлі" рынак. Прычым продаж у Беларусі ідзе нават анлайн. Але такая паслуга ёсць не ва ўсіх лясгасах.
У 2022 годзе ў пачатку ацяпляльнага сезона ў сетцы распаўсюджваўся ролік, дзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і былы кіраўнік Федэрацыі тэніса Сяргей Цяцерын сякуць дровы.
"Не дадзім, Сямёныч, Еўропе змерзнуць", - кажа на гэтым відэа прэзідэнт.
Крыху менш, чым праз два месяцы, у Мінскім раёне, на беразе вадасховішча Вяча прайшоў першы чэмпіянат па колцы дроў сярод журналістаў і блогераў. На ім пабываў і Лукашэнка, паказаўшы майстар клас па нарыхтоўцы дроў.
"Хто не ўмее секчы, прашу", - сказаў прэзідэнт і пачаў вучыць экс-кіраўніка хакейнай федэрацыі Дзмітрыя Баскава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь