https://bel.sputnik.by/20230206/krank-bpts-uznachalts-maleben-na-magle-valyantsny-mnskay-1071929811.html
Кіраўнік БПЦ узначаліць малебен на магіле Валянціны Мінскай
Кіраўнік БПЦ узначаліць малебен на магіле Валянціны Мінскай
Sputnik Беларусь
Мерапрыемствы ў дзень памяць адзінай у Беларусі святой блажэннай будуць трансліраваць у рэжыме анлайн. 06.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-06T10:27+0300
2023-02-06T10:27+0300
2023-03-01T15:39+0300
бпц
беларуская праваслаўная царква
мітрапаліт веніямін
рэлігія
грамадства
беларусь
афіша
спадчына
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/06/1071928699_0:12:1200:687_1920x0_80_0_0_bf87fc5b97f7a2fbd9ad135f4fc1e09c.png
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Мерапрыемствы з нагоды дня памяці адзінай у Беларусі святой блажэннай Валянціны Мінскай пройдуць у панядзелак, паведамілі ў Беларускім экзархаце.Сёння спаўняецца 17 гадоў з моманту яе ўслаўлення і 57 гадоў з дня яе смерці.Асноўныя мерапрыемствы ў дзень памяці Валянціны Мінскай пройдуць на могілках у вёсцы Крысава. Анлайн трансляцыя малебна, які ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пачнецца ў 13:00.Як раней паведамлялася, Валянціна Мінская з’яўляецца мясцовай святой, яна была кананізавана БПЦ па благаславенні Уладыкі Філарэта. Гэта адбылося ў 2006 годзе, праз 41 год пасля яе смерці.Некалькі гадоў таму, калі БПЦ узначальваў мітрапаліт Павел, было ўзнята пытанне аб тым, каб мошчы Валянціны Мінскай перанеслі для пакланення ў Свята-Духаў кафедральны сабор, але гэта ідэя не атрымала падтрымкі.Захаваліся ўспаміны аб тым, што яшчэ пры зямным жыцці Валянціны Слуцкай у яе маленькі домік у невялікай вёсцы каля Дзяржынска прыходзілі тысячы людзей.Матушка Валянціна, як яе звалі і завуць у народзе, больш 30 гадоў была прыкаваная да пасцелі, але вылечвала і давала парады ўсім, хто да яе прыходзіў.Як і Ксенія Пецярбургская, дзень памяці якой таксама адзначаецца 6 лютага, мінская блажэнная казала вобразнымі фразамі, якія мелі глыбокі сэнс для тых, хто ўмее слухаць.Захавалася шмат прадказанняў Валянціны Мінскай у тым ліку і наконт гістарычных падзей 20-га стагоддзя.Перад іконай і на магіле Валянціны Мінскай моляцца аб дараванні здароўя, жанчыны моляцца аб нараджэнні дзяцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/06/1071928699_166:0:1126:720_1920x0_80_0_0_0d79aee506532f1f86a4c3d5e8d0b930.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бпц, беларуская праваслаўная царква, мітрапаліт веніямін, рэлігія, грамадства, беларусь, афіша, спадчына, у беларусі
бпц, беларуская праваслаўная царква, мітрапаліт веніямін, рэлігія, грамадства, беларусь, афіша, спадчына, у беларусі
Кіраўнік БПЦ узначаліць малебен на магіле Валянціны Мінскай
10:27 06.02.2023 (абноўлена: 15:39 01.03.2023) Мерапрыемствы ў дзень памяць адзінай у Беларусі святой блажэннай будуць трансліраваць у рэжыме анлайн.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Мерапрыемствы з нагоды дня памяці адзінай у Беларусі святой блажэннай Валянціны Мінскай пройдуць у панядзелак, паведамілі ў Беларускім экзархаце.
Сёння спаўняецца 17 гадоў з моманту яе ўслаўлення і 57 гадоў з дня яе смерці.
Асноўныя мерапрыемствы ў дзень памяці Валянціны Мінскай пройдуць на могілках у вёсцы Крысава. Анлайн трансляцыя малебна, які ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, пачнецца ў 13:00.
Як раней паведамлялася, Валянціна Мінская з’яўляецца мясцовай святой, яна была кананізавана БПЦ па благаславенні Уладыкі Філарэта. Гэта адбылося ў 2006 годзе, праз 41 год пасля яе смерці.
Некалькі гадоў таму, калі БПЦ узначальваў мітрапаліт Павел, было ўзнята пытанне аб тым, каб мошчы Валянціны Мінскай перанеслі для пакланення ў Свята-Духаў кафедральны сабор, але гэта ідэя не атрымала падтрымкі.
Захаваліся ўспаміны аб тым, што яшчэ пры зямным жыцці Валянціны Слуцкай у яе маленькі домік у невялікай вёсцы каля Дзяржынска прыходзілі тысячы людзей.
Матушка Валянціна, як яе звалі і завуць у народзе, больш 30 гадоў была прыкаваная да пасцелі, але вылечвала і давала парады ўсім, хто да яе прыходзіў.
"Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу", - казала яна.
Як і Ксенія Пецярбургская, дзень памяці якой таксама адзначаецца 6 лютага, мінская блажэнная казала вобразнымі фразамі, якія мелі глыбокі сэнс для тых, хто ўмее слухаць.
Захавалася шмат прадказанняў Валянціны Мінскай у тым ліку і наконт гістарычных падзей 20-га стагоддзя.
Перад іконай і на магіле Валянціны Мінскай моляцца аб дараванні здароўя, жанчыны моляцца аб нараджэнні дзяцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Асабісты фатограф Філарэта: Уладыка заўсёды мне ў камеру махаў рукой
Мітрапаліт Веніямін распавёў,
на якой мове маліцца беларусам