Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Праекты ў банкаўскай сферы з РФ павінны быць выгадныя Беларусі – Лукашэнка

© Sputnik / Алексей Сухоруков / Перайсці ў медыябанкУ банку
У банку - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2023
Падпісацца
Беларускія і расійскія ўлады сутыкнуліся з эканамічнымі санкцыямі з боку заходніх краін, якія ў тым ліку закранаюць працу банкаўскай сістэмы.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Банкаўская сістэма адыгрывае ключавую ролю ва ўстойлівасці эканомікі краіны, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе ў аўторак.
Паводле яго слоў, важна, каб абноўлены Банкаўскі кодэкс улічваў інтэграцыйны парадак дня ў рамках Саюзнай дзяржавы.
"Усе гэтыя інтэграцыйныя праекты ў банкаўскай сферы з Расіяй павінны быць нам выгадныя. Гэта наш крытэрый", - звярнуў увагу беларускі лідар.
Пры гэтым ён асабліва адзначыў, што ўсе дзяржаўныя органы і галіны ўлады павінны працаваць у цесным звязку, таму што толькі такім чынам можна мабілізаваць усе рэсурсы і забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі.
"Ключавую ролю тут павінны адыграць банкі і Нацбанк як рэгулятар усёй банкаўскай сістэмы", - лічыць Лукашэнка.
Пасля чаго заклікаў удзельнікаў нарады не расслабляцца.
"Расію шпігуюць дадатковымі санкцыямі і, каб праз нас не было шляху абходу, нас таксама будуць дадатковымі санкцыямі не проста палохаць, а нашпігоўваць", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Раней стала вядома, што па выніках 2022 года Беларусь і Расія дасягнулі рэкорднай лічбы ўзаемнага тавараабароту 50 мільярдаў долараў. Пры гэтым у беларускім урадзе звярнулі ўвагу, што рэспубліка ўпершыню ў гісторыі атрымала станоўчае сальда ў гандлі з асноўным эканамічным партнёрам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Лукашэнка: у банкаў дастаткова свабоды, каб працаваць на эканоміку
Лукашэнка пра Захад: трэба спыняць займацца дурасцю і супрацоўнічаць
Спробы задушыць Беларусь і Расію праваліліся – Лукашэнка
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўпершыню перавысіў $50 мільярдаў
Беларусь упершыню дасягнула станоўчага сальда ў гандлі з РФ – Галоўчанка
Стужка навiн
0