https://bel.sputnik.by/20230207/valfovch-raskaza-zadumu-vuchennya-pa-pytannyakh-zabespyachennya-natsbyaspek-1071993188.html
Вальфовіч расказаў задуму вучэнняў па пытаннях забеспячэння нацбяспекі
Вальфовіч расказаў задуму вучэнняў па пытаннях забеспячэння нацбяспекі
Sputnik Беларусь
Трэніроўка праходзіць на базе Ваеннай акадэміі Беларусі з 7 па 9 лютага, у ёй бяруць удзел розныя структуры. 07.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-07T12:49+0300
2023-02-07T12:49+0300
2023-03-01T15:45+0300
аляксандр вальфовіч
бяспека
ваенныя вучэнні
міністэрства абароны рб
беларусь
нацыянальная бяспека
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/13/1060545686_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_d73513d28cd0881b904f618bc1cecb61.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны алгарытмы дзеянняў дзяржорганаў у розных умовах абстаноўкі, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.Удзел прымуць кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі беларускага лідара, Саўміна, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, розных міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі Нацсхода.Вальфовіч адзначыў, што падчас трэніроўкі дзяржорганы адпрацуюць алгарытмы працы ў розных умовах абстаноўкі – ад надзвычайнай сітуацыі да контртэрарыстычнай аперацыі.Паводле слоў дзяржсакратара, неабходна наладзіць сістэму аператыўнага абмену інфармацыяй, асаблівую ўвагу ўдзяліць міжведамаснаму ўзаемадзеянню. Каб, калі ў адных дзяржорганах не хопіць сілы і сродкаў, можна было кампенсаваць іх магчымасцямі іншых."Трэба быць гатовымі да любога развіцця сітуацыі. А гэта дасягаецца толькі трэніроўкамі ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных", - звярнуў увагу Вальфовіч.Мабілізацыя дзяржорганаўНамеснік кіраўніка Адміністрацыі беларускага лідара Ігар Луцкі заявіў аб важнасці гарантавання нацыянальнай бяспекі.Паводле яго слоў, галоўная задача вучэнняў – адпрацаваць магчымыя варыянты развіцця розных сітуацый."Мы выдатна ведаем формы і метады працы нашых праціўнікаў", - удакладніў Луцкі.Таксама ён сказаў, што гэтыя метады і формы ўжо былі апрабаваны ў рэспубліцы ў 2020 годзе."Сёння неабходна толькі карэкціроўка пэўных дзеянняў, мабілізацыя ўсіх дзяржаўных органаў для выканання задач нацыянальнай бяспекі", - растлумачыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.Ён лічыць, што гарачая вайна пачынаецца з інфармацыйнай, таму рабоце ідэалагічнай вертыкалі на тэрыторыях, у калектывах адводзіцца прадвызначальная роля. Трэба працаваць з мясцовым насельніцтвам, не чакаючы сур’ёзных ваенных дзеянняў і перадумоў да іх.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/13/1060545686_110:0:1247:853_1920x0_80_0_0_f91300b00e1d7fa15bd9c0e9c470b6e4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр вальфовіч, бяспека, ваенныя вучэнні, міністэрства абароны рб, беларусь, нацыянальная бяспека, у беларусі, навіны
аляксандр вальфовіч, бяспека, ваенныя вучэнні, міністэрства абароны рб, беларусь, нацыянальная бяспека, у беларусі, навіны
Вальфовіч расказаў задуму вучэнняў па пытаннях забеспячэння нацбяспекі
12:49 07.02.2023 (абноўлена: 15:45 01.03.2023) Трэніроўка праходзіць на базе Ваеннай акадэміі Беларусі з 7 па 9 лютага, у ёй бяруць удзел розныя структуры.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны алгарытмы дзеянняў дзяржорганаў у розных умовах абстаноўкі, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Удзел прымуць кіраўніцтва і службовыя асобы Адміністрацыі беларускага лідара, Саўміна, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, розных міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады, прадстаўнікі Нацсхода.
Вальфовіч адзначыў, што падчас трэніроўкі дзяржорганы адпрацуюць алгарытмы працы ў розных умовах абстаноўкі – ад надзвычайнай сітуацыі да контртэрарыстычнай аперацыі.
"У нас кампактная дзяржава, і ўсе дзяржорганы павінны дзейнічаць зладжана, умець аператыўна прымаць рашэнні ва ўмовах абмежавання па часе і рэсурсах", - цытуе Вальфовіча прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Паводле слоў дзяржсакратара, неабходна наладзіць сістэму аператыўнага абмену інфармацыяй, асаблівую ўвагу ўдзяліць міжведамаснаму ўзаемадзеянню. Каб, калі ў адных дзяржорганах не хопіць сілы і сродкаў, можна было кампенсаваць іх магчымасцямі іншых.
"Трэба быць гатовымі да любога развіцця сітуацыі. А гэта дасягаецца толькі трэніроўкамі ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных", - звярнуў увагу Вальфовіч.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі беларускага лідара Ігар Луцкі заявіў аб важнасці гарантавання нацыянальнай бяспекі.
Паводле яго слоў, галоўная задача вучэнняў – адпрацаваць магчымыя варыянты развіцця розных сітуацый.
"Мы выдатна ведаем формы і метады працы нашых праціўнікаў", - удакладніў Луцкі.
Таксама ён сказаў, што гэтыя метады і формы ўжо былі апрабаваны ў рэспубліцы ў 2020 годзе.
"Сёння неабходна толькі карэкціроўка пэўных дзеянняў, мабілізацыя ўсіх дзяржаўных органаў для выканання задач нацыянальнай бяспекі", - растлумачыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.
Ён лічыць, што гарачая вайна пачынаецца з інфармацыйнай, таму рабоце ідэалагічнай вертыкалі на тэрыторыях, у калектывах адводзіцца прадвызначальная роля. Трэба працаваць з мясцовым насельніцтвам, не чакаючы сур’ёзных ваенных дзеянняў і перадумоў да іх.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь